Авторизация
 

У разгары на Міёршчыне акцыя "За бяспеку разам"

+
В разгаре на Миорщине акция "За безопасность вместе"У самым разгары рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе "За бяспеку разам". Да 11 лістапада мясцовыя выратавальнікі наведаюць шматдзетныя сем'і, адзінокіх людзей, інвалідаў і пенсіянераў, каб ацаніць іх гатоўнасць да ацяпляльнага асенне-зімовага перыяду. Асаблівая ўвага—на аматараў выпіць. 
 
Алкагалізм амаль заўсёды суправаджаецца курэннем. Нярэдка нецвярозыя людзі засынаюць з запаленай цыгарэтай, пасля чаго здараюцца пажары. Яшчэ спецыялісты падлічылі, што кожнае пятае з загаранняў—з-за парушэння правіл бяспекі пры выкарыстанні пячнога ацяплення. 
Не менш небяспечныя самаробныя абагравальнікі і іншыя электрапрыборы, а таксама няспраўная электраправодка, тэлевізары ў рэжыме чакання і пакінутыя ў сетцы зарадныя прыстасаванні. Дарэчы, каб пазбегнуць загарання бытавых прыбораў з-за скачкоў і перападаў напружання, трэба карыстацца сеткавымі фільтрамі.

Рызыкоўнымі могуць быць спраўныя завадскія абагравальнікі, калі застаюцца ўключанымі ноччу. Лепш не сушыць на іх адзенне і не ставіць ля мэблі і фіранак. Акрамя ўсяго іншага, абагравальнік—дастаткова магутны прыбор, таму няхай не працуе адначасова з мікрахвалёўкай, тэлевізарам, пральнай машынай і камп'ютарам. 

Усе ведаюць, што частая прычына пажараў— дзіцячая гульня з запалкамі, запальніцамі. Таму звяртаемся да бацькоў, каб яны сачылі за сваімі хлопцамі і дзяўчынкамі, тлумачылі ім жыццёва важныя правілы перасцярогі. 

Дзмітрый ПЛОТНІКАЎ, інспектар 
групы прапаганды і ўзаемадзеяння 
з грамадскасцю Міёрскага РАНС. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 декабря 2022
Василий, Георгий, Даниил, Иван, Илья, Иннокентий, Михаил, Назар, Николай, Петр, Тихон, Юлиан, Афанасий, Яков

Именины 8 декабря 2022
Александр, Андрей, Василий, Виктор, Григорий, Иван, Иларион, Климент, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Ярослав, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта