Смотр-конкурс школ Миорщины

Смотр-конкурс школ МиорщиныCёлета ў раённым аглядзе-конкурсе на лепшае добраўпарадкаванне тэрыторый і памяшканняў устаноў адукацыі прынялі ўдзел 21 школа і дзіцячыя садкі. Увогуле ўсе гарадскія і сельскія, сярэднія і базавыя, акрамя Слабадской ДС-БШ, дзіцячыя яслі-сады і сады. 
 
У кожнай установе ўладкоўваліся двары і будынкі намаганнямі педагагічных, вучнёўскіх і бацькоўскіх калектываў, звычайна пры падтрымцы арганізацый-шэфаў, папячыцельскіх саветаў. Прадастаўленыя матэрыялы сведчаць пра вялікія намаганні ў СШ №3, Чапукоўскай, Павяцкай, Язненскай, Сіцькоўскай, Мілашоўскай, Узмёнскай, Завуццеўскай школах, садках райцэнтра і Язна. Вось таму вызначыць лепшых для журы 
было няпростай задачай.
 
Вынікі 
Пераможцам раённага агляду-конкурсу сярод гарадскіх школ прызнана ДУА "Міёрская сярэдняя школа №3 імя Героя Савецкага Саюза Ягора Андрэевіча Томкі". 
Сярод сельскіх сярэдніх—ДУА "Чапукоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа".
Сярод базавых—ДУА "Мілашоўская дзіцячы сад-базавая школа".
Сярод дашкольных устаноў— ДУА "Міёрскі яслі-сад №1".
Гэтыя ўстановы адукацыі ўзнагароджаны Граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму. 
 
Адзначана вялікая работа па  навядзенні парадку ў Павяцкай і Сіцькоўскай ДС-СШ, Язненскай СШ, Узмёнскай і Завуццеўскай ДС-БШ. З мэтай удасканалення арганізацыі агляду і надання яму новых магчымасцяў прапанавана правесці ва ўстановах адукацыі конкурсы на лепшы праект па добраўпарадкаванні з удзелам настаўнікаў, вучняў, бацькоў і прадстаўнікоў шэфаў. А раённы агляд-конкурс працягваецца. 
 
Аляксандр ЖУК, начальнік 
аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.