Авторизация
 

Хутка год Дзісенскаму клубу пажылых людзей

+
Скоро год Дисненском клубу пожилых людейХутка спаўняецца год Дзісенскаму клубу пажылых людзей "Залаты ўзрост". Дзейнічае аб’яднанне пры аддзяленні дзённага знаходжання, якім кіруе прыемная і ўсмешлівая былая папшулёўская настаўніца з 30-гадовым стажам Ірына ІСАКОВІЧ. На чарговай, юбілейнай сустрэчы яна ў творчай справаздачы расказала, чым дыхае і жыве структура.
 
"Мая справаздача не ў афіцыйным стылі можа падацца залішне творчай, таму што працую з людзьмі, а не машынамі і салдатамі. Таму што клуб аказаўся для нас новым і нязведаным, тым і цікавым. Таму што замнога затрачана душэўных сіл. Таму што сто разоў збіралася звольніцца. "Залаты ўзрост" злучыў людзей ад 60 і старэй з рознымі захапленнямі і здольнасцямі. Аднак усіх яднае неспатольная прага да здароўя, шчасця, даўгалецця. Нам дапамагаюць Дом рамёстваў, Дом культуры, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, агульнаадукацыйная і мастацкая школы, бальніца, гарсавет. 

Пасяджэнні завязаліся з пенсіянераў, удзельнікаў народнага хору "Чырвоны гваздзік". Паказалі навагодні канцэрт з Дзедам Марозам і кулінарнымі прысмакамі для старых з аддзялення кругласутачнага знаходжання. Знайшоўся сярод нас музыкант Леанід Салаўёў. Сустрэчы займелі працяг. Мы сталі вырабляць падарункі. Пявунні не любяць рукадзелля, але парэзаць, пакруціць, падмагчы заўсёды рады. А карысць двайная—і сувенір, і размінка для пальцаў. Распрацоўваем святочныя сцэнарыі, дзелімся вопытам па гімнастыцы, правільным харчаванні, ведамі пра зёлкі. Пазнаёміліся з урачом-тэрапеўтам на пенсіі Таццянай Бандарэвіч, якая практыкуе зялёныя кактэйлі, аздараўленчую сістэму Нішы і сустаўную гімнастыку доктара Бубноўскага. 

Былая старшыня гарсавета Вольга Мароз—наша другая памочніца. Запрасіла ў клуб ураджэнку Каліфорніі, якая прыехала ў Дзісну са Швейцарыі. Для госці мы падрыхтавалі дранікі і бульбу са шкваркамі, торт у форме клубніц, спявалі, адорвалі. Іншаземка прызналася, што прыемна здзіўлена гасціннасцю і талентамі, нідзе не пачувала сябе ўтульней, чым тут. 
Ідэі для пасяджэнняў прыходзяць самі. Пакрыўдзілася жанчына на родных, а мы суцешылі. Так стварылася група ўзаемадапамогі "Храм душы", дзе просім парад у псіхолага і святара, глядзім відэа па набалелай тэме.
 
Пад адным дахам з "Залатым узростам" сацыяльны прытулак, дзе жывуць абяздоленыя і пакрыўджаныя лёсам і бацькамі дзеці. Нашы жанчынкі прыдумалі "Бабуліну школу". Звялі сірот са сваімі ўнукамі, ляпілі, размалёўвалі, рабілі музычную зарадку, надзімалі шары, гулялі з мячыкамі, упрыгожвалі бутэрброды. Аматарскі клуб рэгулярна наведвае старых з дома-інтэрната. Віншуем з юбілеямі, ладзім конкурсы, прадстаўленні і тэатралізацыі. Актыўная памагатая, артыстка ў драмах—і японка, і цыганка—сацработнік Наталля Шарыпава. 
Потым вырашылі, што трэба сябе свету паказаць і на іншых паглядзець. Паехалі ў такія ж аддзяленні ў Наваполацк, Верхнядзвінск. Пастанавілі "сябраваць гарадамі". З'явіліся новыя задумы і праекты, ды пра тое пакуль маўчым". 

Скоро год Дисненском клубу пожилых людейАстравок дабра і пазітыву
Ірына Ісаковіч ніколі не жыла ў Дзісне і не ведала, што гэты горад настолькі любяць і шануюць жыхары. Моладзь займаецца дабрачынным добраўпарадкаваннем. Клуб таксама вырашыў падтрымаць ініцыятараў. Як? Пакуль сакрэт. 
Кіраўнік "Залатога ўзросту" марыць пра сямейны астравок дабра і пазітыву. Што ж, для ажыццяўлення задуманага трэба ўсім удзельніцам прывесці з сабой блізкіх. Цяпер аб'яднанне налічвае 37 чалавек. Падобныя пасядзелкі праходзяць і ў Папшулях, праводзіць іх таксама Ірына Ісаковіч. Пабрацімы "Залатога ўзросту"—міёрскі клуб "Бажэна", язненскі "Вера. Надзея. Любоў". 

Кожная з дзісенак нечым адметная. Анастасіі Іванаўне ПРУДНІКАВАЙ амаль 90 год, але не прымае ніводнай таблеткі, чытае на памяць "Барадзіно". П'е каву з казіным малаком, лечыцца зёлкамі, вяжа шкарпэткі, пра-дзе воўну. Любоў ЛЯСНІЧАЯ рада клубным сустрэчам, на іх вучыцца новаму, дзеліцца кветкавымі сакрэтамі. Ірына ЛІПНІЦКАЯ захоплена вершамі, да друку падрыхтавала новы зборнік, нядаўна зноў апублікавалася ў сталічным літаратурным альманаху "Гоман". 

Людміла ТАРУБАРАВА 30 год спявала ў віцебскім ансамблі "Сябрына". Вярнуўшыся на малую радзіму, зразумела—і тут ёсць каго забаўляць. Вера ДУБРОЎСКАЯ таксама спявае, у вершах усхваляе Беларусь, хоць па пашпарце расіянка. Алена ОКУНЕВА натхнёна дэкламавала твор пра старую, якая з інтэрната выбралася шукаць сына. 

Ганна ХАМІНАВА пасля смерці мужа паехала да сына ў Маскву. Вярнуўшыся, прычасцілася да клуба і пастанавіла: нікуды больш не паеду, я ім жыву. Старэйшына вуліцы Пушкіна Вера ЗАЯЦ прызнаецца: на сходках дадому збіраюцца, а я сядзець хачу! Таксама старэйшына Ядвіга ГАНЕБНАЯ раёну вядомая зычным голасам, бліскучымі ўбраннямі і рэпертуарам Зыкінай. У свае семдзесят з хвосцікам адна прыбірае падначаленую вуліцу. Марыя БЛАЖКЕВІЧ—дзісенскі бібліятэкар з 36-гадовым стажам. Цяпер ёй 71, але па-ранейшаму не прамінае дарогі ў кніжны храм. 

Пакуль жанчыны цёпла размаўляюць, Ірына Ісаковіч паказвае летапіс "Якія маладыя мы былі", кароны імяніннікаў і іншую атрыбутыку пасядзелак. Непадалёк па калідоры пакой адпачынку, дзе кіраўнік з памагатымі пастаралася над самаробнымі трэнажорамі для ног сваіх падапечных. Цяпер апрабоўваюць. На кожныя заняткі штотыдзень новая праграма. Удзельніцы і самі прапануюць тэматыку, але ўсё пад творчым кантролем чуллівай і рупнай Ірыны Ісаковіч.  

Алена БАСІКІРСКАЯ. 
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 727
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 363
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 68 311
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 215
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 786
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 246
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 329
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 ноября 2019
Александр, Алексей, Антон, Виктор, Дмитрий, Иван, Илья, Иосиф, Константин, Порфирий, Тимофей, Федор, Семен

Именины 21 ноября 2019
Гавриил, Михаил, Павел, Рафаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта