Авторизация
 

У Міёрах абсталяваны пасолачны рыбны цэх

+
В Миорах оборудован посолочный рыбный цехУжо дзевяць месяцаў пад адным дахам з кафэ "Маладзёжным" Міёрскае спажыўтаварыства абсталявала пасолачны рыбны цэх. Смачныя, тлусценькія, з густам засоленыя сялядцы, кілька, салака, скумбрыя ў бочках з расолам, які называецца тузлукам, чакаюць сваіх спажыўцоў. Карэспандэнт раённай газеты вырашыла пераканацца, якая на смак рыбка, і злавіла яе на кручок на мясцовым кірмашы. Прыпраўленная алеем і цыбулькай, на пару з бульбай страва атрымалася на славу. Таму наступным прыпынкам стаў пасолачны цэх. 
 
Начальнік аддзела грамадскага харчавання Алена Кірылава суправаджае. І расказвае. Пастаўшчык—брэнд "Санта-Брэмар", прадукцыя нарвежская. За дзевяць месяцаў міёрскі цэх засаліў 3 тоны 271 кг рыбы на 16 963 рублёў, ці на старыя грошы амаль 170 мільёнаў. Найбольшы попыт на селядцы. Пухлявыя, па заказе "+380", значыць, вагой больш за 380 грам. Салака і кілька разыходзяцца менш, яшчэ радзей—скумбрыя. Цану спажыўтаварыства трымае канкурэнтнай. І мае прыбытак. Рыба мясцовай засолкі дастаўляецца па заяўках амаль ва ўсе магазіны Міёршчыны. Пакупнікоў чакае ў расоле.

Усе сакрэты прыгатавання ведае спецыяліст Ліма Пятроўская. Яна 36 гадоў прысвяціла райспажыўтаварыству. Гадоў 10 таму на гэтым месцы таксама дзейнічаў падобны цэх, дзе працавала гэтая ж жанчына. За квартал рэалізоўвалі па 8 тон кількі і селядцоў. Ідэю аднавіць вытворчасць увасобіў цяперашні кіраўнік Сяргеў Росаў. 

В Миорах оборудован посолочный рыбный цехРыба гатуецца па тэхналогіях пры захаванні санітарных норм. Для гэтага створаны адпаведныя ўмовы. У адрамантаваным цэху выцяжкі, кандыцыянеры, гарачая вада, пастаянная аптымальная для прадукту тэмпература ў 12-14 градусаў. Этапы гатавання немудрагелістыя: размарозка, раздзелка, мыццё, саленне і ўзважванне. Для кожнай працэдуры даведзена асобнае памяшканне па параметрах і стандартах. А ў практыцы—лепшыя рэцэпты. На 10 кг прадукту ў кіпневую ахалоджаную ваду кладзём 1 кг 350 г солі, карыяндр, лаўровы ліст, перац. У расоле, ці тузлуку, марская госця прапітваецца 5 сутак. Падобна салу, убірае солі роўна, колькі патрэбна. Такую таямніцу раскрывае вопытная Ліма Мікалаеўна. Найперш—для дамашніх кулінараў. 

Алена БАСІКІРСКАЯ. 
Фота К. БЛАЖЭВІЧА. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 398
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 554
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 574
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 905
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта