Авторизация
 

Кіраўнік ДРБУ-203 Алег Сівіцкі расказвае пра вынікі дзейнасці прадпрыемства

+
Глава ДРСУ-203 Олег Сивицкий рассказывает о результатах деятельности предприятияКіраўнік ДРБУ-203 Алег Сівіцкі расказвае пра сёлетнія вынікі дзейнасці прадпрыемства, а пасля з хітрынкай заўважае: "У нашым калектыве 4 матросы і 4 рулявыя". Не адразу зразумела, як прыжылася на сушы марская тэрміналогія. Разгадка ў тым, што на балансе арганізацыі паром у Дзісне. А яшчэ ўласны асфальтабетонны завод. Па словах начальніка, кожны супрацоўнік ДРБУ-203—універсал. Кіруе паромам і можа зрабіць ямкавы рамонт, працуе на заводзе і ўмее валіць лес і класці бардзюры.
 
Няпростая эканамічная сітуацыя не паўплывала на выкананне сацыяльна-эканамічных паказчыкаў. 
—Рост выручкі ў параўнанні з мінулым годам—104,9%. За 9 месяцаў яна склала 989 мільёнаў рублёў. Расце рэнтабельнасць. У мінулым годзе мелі лічбу 3,6%, сёлета 4,9%. Не перавышаем узровень росту заработнай платы над прадукцыйнасцю працы,—знаёміць з лічбамі Алег Алегавіч і выказвае меркаванне, што сёлетні год для прадпрыемства складваецца нядрэнна.
Што спрыяла дасягненню належных вынікаў? Па-першае, пошук заказчыкаў. Да прыкладу, у верасні заключылі 9 дагавораў будаўнічага падраду. Міёрскія дарожнікі працавалі ў Сянно падчас падрыхтоўкі да абласных "Дажынак", добраўпарадкоў-валі тэрыторыю ААТ "Полацк-Шкловалакно", пабудавалі пад'езд да новай газаразмеркавальнай станцыі ў Чэрасах. У ліку пастаянных спраў—ямкавы рамонт вуліц райцэнтра, што знаходзяцца на балансе УП ЖКГ.

Само прадпрыемства  нясе адказнасць за стан 801,9 км аўтадарог. З іх 200 маюць асфальтабетоннае пакрыццё, астатнія гравійныя і грунтавыя. Алег Сівіцкі заўважае, што сёлета на дарожныя работы выдзелена менш сродкаў. Стараюцца размяркоўваць іх належным чынам.
—У сёлетніх планах значыўся рамонт дарогі Рускае Сяло-Паташня-Даўгінава. Дарэчы, менавіта наконт яе стану атрымалі калектыўную скаргу. Праведзены адпаведныя работы,—расказвае Алег Алегавіч.—Скаргі на дарогі заўсёды можна прадбачыць, а вось адрамантаваць усе ў адначассе немагчыма. Між тым да кожнага звароту прыслухоў-ваемся і трымаем яго пад увагай. 

Нярэдка вадзіцелі абураюцца, маўляў, падатак плацім, а па чым ездзім. Куды накіроўваюцца сродкі ад транспартнага збору?
—Сёлета атрымалі 3 мільярды рублёў. Адрамантавалі дарогу Чарапы-Папшулі-Крупенішча. Асфальтавае пакрыццё там стала непрыдатным, пабудавалі пяць з паловай кіламетраў гравійнай дарогі. Спатрэбілася 6 000 тон пясчана-гравійнай сумесі і 1 200 тон даламітавага друзу. У мінулым годзе сродкі пайшлі на рэканструкцыю дарогі Міёркі-Рускае Сяло, завяршылі капітальны рамонт часткі вуліцы Камуністычнай.
Наконт велічыні транспартнага падатку з вадзі-целямі нельга не пагадзіцца. Нават сума ў 150 рублёў пры заробку ў 500—сродкі значныя. Між тым150 рублёў—гэта каля паўтары тоны асфальту, якога, груба кажучы, хопіць на метр дарогі. Да таго ж палова атрыманых ад падатку сродкаў застаецца ў рэспубліканскім бюджэце, а астатнія 50% размяркоўваюцца па рэгіёнах.

У наступным годзе міёрскія дарожнікі плануюць рэстаўрацыю дарог Міёры-Друя, Апанасёнкі-Лужкі-Гваздова, рамонт пад'ездаў да райцэнтра. Гатова праектна-каштарысная дакументацыя па рэканструкцыі моста на дарозе Латышы-Даўгінава ў раёне вёскі Пуцінава. Праект каштуе дорага і пакуль вывучаецца абласным кіраўніцтвам. 

За кожным метрам адрамантаваных дарог—праца чалавека, умовы якой не заўжды спрыяльныя. Дарожніку варта быць звыклым і да пранізлівага ветру, і да спякотнага сонца. У калектыве ДРБУ 52 супрацоўнікі. Яшчэ гады два таму лічба была ўдвая большай. Па словах кіраўніка, аптымізацыя на прадпрыемстве прайшла без асаблівай напругі.

—Цяпер за кожным механізатарам замацаваны 2-3 адзінкі тэхнікі. Адзін супрацоўнік можа выконваць розныя работы,—гаворыць Алег Сівіцкі.—Спецыялісты асфальтабетоннага завода, калі прадукцыя не выпускаецца, заняты дарожнымі работамі, могуць лес валіць ці кусты высякаць. Да гэтых работ далучаюцца і нашы паромшчыкі, пакуль "судна" адпачывае зімой.

У ліку ўніверсалаў Аляксандр Кулеш, Віктар Пліско, Анатоль Вішнеўскі, Яўген Кулеш, Іван Грэцкі, Уладзімір Краўчонак, Сяргей Маркевіч, Віктар Лаўрыновіч, Аляксандр Шокель, Вікенцій Іваноў, Уладзімір Пальчэўскі, Аляксандр Шчарбіцкі, Аляксандр Басянок, Уладзімір Глебка, Іван Ліманоўскі. Ім і ўсім астатнім супрацоўнікам прадпрыемства кіраўнік ДРБУ-203 адрасуе віншаванні з прафесійным святам і самыя найлепшыя пажаданні.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 января 2021
Александр, Аристарх, Артем, Архип, Денис, Ефим, Иосиф, Климент, Марк, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Степан, Терентий, Тимофей, Трофим, Фаддей, Афанасий, Карп, Семен, Филипп

Именины 16 января 2021
Василий, Гордей, Ирина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта