Авторизация
 

Зараблялі на ельнянскіх журавінах

+
Зарабатывали на ельненской клюквеЕльня мне добра знаёмая, бо я нарадзіўся ў вёсцы Боркаўшчына, землі якой межавалі з балотам. Таму дзяцінства і юнацтва з ім звязаны напрамую. Там збіралі журавіны, буякі і брусніцы. Боркаўскі ўчастак пачынаўся адразу за лесам. Гэта вялізнае поле, пакрытае мхом сфагнум, на якім дзе-нідзе раслі  сасонкі, крыху вышэй за чалавечы рост, і дываны буйных журавін. Да 1945-га людзі з нашай і іншых вёсак аж да ракі Дзісны па левай яе плыні збіралі ягады для сям'і. У якасці тавару скарыстоўвалі толькі невялікую колькасць.
 
Потым карціна памянялася. Дырэктар Дзісенскага камбіната будаўнічых матэрыялаў паміж Шараўшчынскім раёнам (вёска Ямна) і Міёрскім (урочышча Дубы) па ўсім перыметры балота паставіў нарыхтоўшчыкаў з мясцовых жыхароў, якія скуплялі журавіны ў зборшчыкаў. Толькі ў нашай мясцовасці на адлегласці прыкладна ў 4 км працавалі ў в. Куты нарыхтоўшчык Мішута, у в. Васіленкі—Кодзіс, у Боркаўшчыне—Ліда Шымуковіч, у Фядосаве—Шыпіла. Наша сям'я: бабуля, мама і мы, дзеці 7, 9 і 11 гадоў, за сезон здавалі 2 конскія вазы ягад. Гэта прыблізна 600-700 кг.

Журавіны машынамі вывозілі ў Дзісну, там з іх рабілі ліманад і віно, а львіную долю ў Боркавічах грузілі ў вагоны і везлі на Паўднёвы Урал, у Сярэднюю Азію і Рыгу на продаж. Выручаныя грошы ішлі на аднаўленне Дзісны. За іх купілі пілараму, лакаматыў для цагельні ў Горках, абсталяванне для хлебапякарні і шмат іншага. 
Ураджай на журавіны быў адмысловы. Я, 11-гадовы хлопец, набіраў па 3-4 вядры за дзень. Мама з бабуляй сваю "здабычу" самі прынесці не маглі, дапамагаў бацька. Сямейны бюджэт складаўся пераважна з журавіннай выручкі. Куплялі падручнікі, сшыткі, абутак, адзенне, плацілі падаткі.

У 1959 годзе я працаваў брыгадзірам на сваёй малой ра-дзіме і добра памятаю, як мужчыны абмяркоўвалі асушэнне Ельні для здабычы торфу. Спецыяльнае збудаванне планавалася пусціць па рэчышчы рачулкі Яленка. Узровень вады ў азёрах Чорнае і Ельня, калі верыць тым дадзеным, на 14 метраў перавышаў р. Дзісну, а адлегласць напрамкі 10-12 км. Таму баяліся, каб хуткасць цячэння вады не разбурыла глебу. І ўсё ж дзе-нідзе спрабавалі асушаць. А не так даўно на балоце будавалі дамбы, каб затрымаць ваду. 

Эколагі і прамыслоўцы змагаліся за захаванне балота. Перамаглі эколагі. Аднак пажары ў канцы ХХ-пачатку ХХІ стагоддзя, частковае асушэнне не прайшлі бясследна. Балота захавала былыя межы, ды якасна змянілася ў горшы бок, страціла былую ўраджайнасць. Частка пацярпела ад полымя, зарасла чаротам. Ягаднікі знішчаюць "камбайнамі", ягады стараюцца сабраць як мага чысцей, мала застаецца для насення. Калі за дзень набіраюць два вядры, то ўяўляю, які іх ураджай. 

Фота для ілюстрацыі.
Фадзей ШЫМУКОВІЧ. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 622
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 613
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 609
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 715
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта