Авторизация
 

Міярчане на экскурсію ў "беларускі Версаль"

+
Миорчане на экскурсию в "белорусский Версаль"Напярэдадні Дня маці, 13 кастрычніка, група ў складзе прыёмных мам, бацькоў-выхавальнікаў і апекуноў, спецыялістаў раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра наведала "беларускі Версаль"—вёску Мосар, што ў Глыбоцкім раёне.
 
Дзякуючы невычэрпнай энергіі аднаго чалавека—ксяндза Юозаса Булькі, які ў 1989 годзе прыехаў сюды на службу, звычайны населены пункт Віцебшчыны ператварыўся ў адно з найбольш наведваемых турыстамі месцаў нашай краіны. Усе, хто прыязджае ў створаны святаром маляўнічы куточак, пакідаюць яго са светлымі пачуццямі, якіх шмат засталося і ва ўдзельнікаў нашай экскурсійнай паездкі.
Пасля прыемнага знаёмства з экскурсаводам Марынай Раманаўнай Ткачонак, пачалася цікавая вандроўка па прылеглай тэрыторыі да Мосарскага касцёла Святой Ганны. Мы даведаліся гісторыю стварэння прыгажосці, якой можна любавацца бясконца ў любую пару года, у тым ліку і восенню, калі яшчэ радуюць вока сваёй зелянінай роўна пастрыжаныя газоны, на клумбах буяюць кветкі, а лістота дрэў—з залаціста-чырвоным адценнем.

Напачатку з экскурсаводам накіраваліся ў ландшафтны парк з акуратнымі газонамі, альпійскімі горкамі, каменнымі аркамі, шматлікімі капліцамі, экзатычнымі кветкамі, рэдкімі дрэвамі, штучнымі вадаёмамі з лілеямі, рэлігійнымі скульптурамі. Марына Раманаўна патлумачыла: ансамбль парку дзеліцца на дзве часткі, якія прысвечаны двум пачуццям, што вядуць чалавека да Бога: смутку і радасці. Да ліку першых належыць алея да могілак. А станоўчыя эмоцыі дае наведванне дзіцячай пляцоўкі, штучнага возера з двума астраўкамі, якія злучаны паміж сабой "мастом закаханых". Тут жа—крыніца з гаючай вадой, багатай мінеральнымі рэчывамі. Каб трапіць да яе, трэба прайсці па "ружанцавай алеі"—сцежцы, абапал якой каплічкі. Асаблівыя ўражанні засталіся і ад прагулкі па алеі цвярозасці, якая "стракаціць" выказваннямі вялікіх людзей, паэтаў і навукоўцаў аб шкодзе і згубнасці алкаголю. Адметна, што з падачы ксяндза Ю. Булькі ў мясцовасці ўведзены сухі закон. Святар быў заўзятым прыхільнікам здаровага ладу жыцця і дамогся, каб яго прыход стаў зонай цвярозасці. 

Далей экскурсія праходзіла ў касцёле Святой Ганны, які з'яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў 1792 годзе. На галоўным фасадзе ў нішах устаноўлены статуі Святых апосталаў Пятра і Паўла. Змаглі пакланіцца і галоўнай святыні—мошчам святога Юстына, якія прывезены ў Мосар у 1838 годзе з Мядзеля. 

Пасля экскурсіі работніца храма Анастасія Іванаўна Лаўрыновіч запрасіла на чай. У Доме пілігрыма за круглым сталом прыёмныя мамы і апекуны адчувалі ўтульнасць і сардэчнасць, дзяліліся ўражаннямі ад убачанага і пачутага ў гэтым незвычайным і чароўным месцы. Ва ўсіх на душы з'явілася радасць, пяшчота і дзіўны спакой.
 
Выказваем падзяку аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкама за прадастаўлены транспарт, райкаму прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі—за сродкі для арганізацыі салодкага стала, ксяндзу Кшыштафу Міёрскай парафіі, ксяндзу Марату і работнікам Мосарскага прыходу—за экскурсію і цёплы прыём.

Наталля СЯТКОЎСКАЯ,
загадчык аддзела па рабоце з
сям'ёй і дзецьмі сацыяльна-педагагічнага цэнтра. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 848
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 657
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 636
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта