Авторизация
 

У пракуратуры Віцебскай вобласці наш зямляк Васіль Пашкоўскі

+
В прокуратуре Витебской области наш земляк Василий ПашковскийБольш за дзесяць год працуе ў пракуратуры Віцебскай вобласці наш зямляк Васіль Пашкоўскі. Цяпер узначальвае аддзел па наглядзе за законнасцю выканання крымінальных пакаранняў. Заняты службовымі справамі саветнік юстыцыі штодня знаходзіць хвіліну патэлефанаваць бацькам. Стараецца часцей прыязджаць дадому, а частку водпуску абавязкова праводзіць у Туркове. Наша сустрэча адбылася падчас чарговага адпачынку.

В прокуратуре Витебской области наш земляк Василий Пашковский"Лучше гор могут быть только горы…"
Васіль вярнуўся з паездкі на Каўказ. Пераадольваў пешшу горную трасу, купаўся ў цёплым моры і любаваўся на Алазанскую даліну ў Грузіі, захапляўся танцуючымі фантанамі ў Ерэване. Натуральна, размова адразу пайшла пра турыстычныя прыгоды і ўражанні. 
—Па душы актыўны пазнавальны адпачынак з фізічнымі нагрузкамі,—заўважае суразмоўца.—Падарожнічаў з малодшым братам і яшчэ двума таварышамі. Праз горы прайшлі 50 км за 4 дні. Начавалі ў палатках, з сабой мелі неабходны інвентар. Толькі пра палкі для хадзьбы загадзя не падумалі. Без іх падымацца складана. Падбіралі тыя, што вакол знаходзілі. Ішлі з дзевяці раніцы да шасці вечара. Найвышэйшая кропка, куды ўздымаліся—2 750 м над узроўнем мора. Чым вышэй падымаешся, тым больш сонца пячэ. Скуру ад яго лепш хаваць, інакш хутка аблазіць стане. Увечары гатавалі ежу. З-за меншага ўтрымання кіслароду касцёр у гарах развесці няпроста. Затое якія смачныя і макароны, і аршанская тушонка, і нават "Ралтон". Удзень падсілкоўваліся малінай і чарніцамі, што сустракалі на шляху, сухафруктамі, арахісам, сушкамі і цукеркамі-ледзяшамі, якімі напаўнялі кішэні. У мяне ў адной кішэні ляжаў фотаапарат. Каля 1000 здымкаў зрабіў. Пераход праз горы—добрая фізічная загартоўка, сілу волі ўмацоўвае.

В прокуратуре Витебской области наш земляк Василий ПашковскийНават адпачываючы на моры ў Батумі, куды накіраваліся пасля горных прыгод, беларускія турысты не жадалі бавіць час на пляжы. Адпраўляліся ў населеныя пункты, знаёміліся з мясцовымі бытам і каларытам. 
—Грузіны лёгка ідуць на кантакт. Напэўна, лічаць, што па ўчынках аднаго будуць меркаваць пра краіну ў цэлым,—заўважае Васіль Іванавіч.—Горныя вёскі невялікія, двароў 10-30, насельніцтва ў асноўным пражывае за кошт уласнай гаспадаркі.  Каровы самастойна пасуцца ў гарах, увечары вяртаюцца. У буйных гарадах на вуліцах шмат будаўнічага смецця. Не разумееш: будоўля ідзе ці штосьці разбураюць. На правілы руху ўвагі мала звяртаецца, мясцовыя кіроўцы любяць крутыя манеўры, але дарожна-транспартных здарэнняў не заўважалі. 
Падарожжы як хобі Васіль адкрыў для сябе параўнальна нядаўна. Знаёміцца з замежжам апошнія тры гады. Пабываў у Францыі, Італіі, Германіі, Бельгіі, Польшчы, Швейцарыі, Швецыі, краінах Прыбалтыкі. Марыць наведаць Вялікабрытанію і Ісландыю.
—Бываючы за мяжой, прыйшоў да высновы, што наша Беларусь—добра развітая еўрапейская краіна,—адзначае падарожнік.—У нас шмат славутасцей, якімі можна ганарыцца, ёсць на што паглядзець.
Па прасторах Радзімы вандруе з калегамі. Гэта частка спраў прафсаюзнай пярвічкі, што з'явілася ў абласной пракуратуры два гады таму і якую ўзначальвае.

В прокуратуре Витебской области наш земляк Василий ПашковскийПрацоўныя кабінеты
Першую пасаду—памочнік пракурора—Васіль Пашкоўскі заняў у пракуратуры Гарадоцкага раёна. Туды накіравалі ў 2003 годзе пасля юрыдычнага факультэта ПДУ. Штат супрацоўнікаў у раённых пракуратурах невялікі, таму маладому спецыялісту даводзілася выконваць розныя абавязкі і многаму вучыцца. Падтрымліваў абвінавачванне ў судзе па розных справах, праводзіў агульнанаглядныя праверкі ва ўстановах і на прадпрыемствах. Так закладвалася аснова прафе-сійных ведаў і навыкаў. Праз тры гады перспектыўнаму супрацоўніку прапанавалі месца ў пракуратуры вобласці.

Пачынаў з аддзела агульнага нагляду, затым перавёўся ў аддзел па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю, які пасля ўзначаліў. Імкненне да прафесійнага развіцця прывяло ў аддзел па наглядзе за законнасцю выканання крымінальных пакаранняў. Кантралюе папраўчыя ўстановы і лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Праводзіць праверкі, прымае асуджаных. 

В прокуратуре Витебской области наш земляк Василий Пашковский—За час працы ў органах пракуратуры вывучыў псіхалогію асоб, што пераступаюць закон,—расказвае Васіль Іванавіч.—Мала хто лічыць сябе вінаватым. Многія не згодны з вынесеным прыгаворам. Хто знаходзіцца ў ЛПП, сцвярджае, што трапіў сюды выпадкова. Між тым ва ўстанову накіроўваюць пасля чатырох выпадкаў учынення правапарушэння ў нецвярозым стане. Алкагалізм—агульная бяда. Гэта хвароба, ад якой не заўсёды ёсць рэцэпт. Дапаможа толькі ўласнае жаданне чалавека выправіцца. Інакш намаганні дарэмныя.

На прыём да пракурорскага работніка прыходзяць не толькі асуджаныя. Са сваімі праблемамі і пытаннямі звяртаюцца законапаслухмяныя грамадзяне. Работа з іх зваротамі—таксама ў ліку важных задач пракуратуры. Дапамога ў вырашэнні кожнага новага пытання для Васіля Іванавіча—чарговы ўнёсак у багаж ведаў, якія ніколі не бываюць лішнімі.

Азірнуцца і не шкадаваць
—Жыццё трэба пражыць так, каб не было пакутліва балюча за бязмэтна пражытыя гады,—прыгадвае Васіль Пашкоўскі крылаты выраз класіка.
Гэтым правілам кіруецца. Імкнучыся да прафесійнага ўдасканалення, шмат увагі надае самаразвіццю: І фізічнаму, і духоўнаму. 
Захапляецца спортам. Каманда пракуратуры Віцебскай вобласці па міні-футболе, у склад якой уваходзіць, адна з лепшых у Беларусі сярод калег-сапернікаў і не раз пацвярджала гэта на турнірах.
Вольныя вечары запаўняюць літаратура і пазнавальныя тэлеперадачы. Бывае, адначасова чытае філасофскі трактат і лёгкі мастацкі твор. Бярэ з сабой кнігі ў дарогу да бацькоў. За чытаннем адпачывае пасля гаспадарчых клопатаў, якіх у сяльчан у любую пару багата. 
Дадому заўсёды цягне і хочацца бываць тут часцей. Удзячны бацькам Івану Францавічу і Тамары Аляксееўне за клопат і правільнае выхаванне. 

—Усё бярэ пачатак з бацькоўскага дома. Тут закладваюцца асновы чалавечай асобы і арыенціры на будучыню,—упэўнены Васіль. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА 
і з асабістага архіва В. Пашкоўскага.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 915
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 675
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 643
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 721
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 765
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта