Авторизация
 

Кліча на "подзвігі" "зялёны змей"

+
Па стане на 1 кастрычніка, на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС знаходзяцца 253 асобы, што маюць не знятую і не пагашаную судзімасць. Многія з іх учынілі злачынствы ў стане алкагольнага ап'янення.
 
"Да дна!"—і на дно
Алкагалізм—хранічнае захворванне, што цягнецца гадамі і нават дзесяцігоддзямі. Паражаючы арганізм чалавека, алкаголь паступова прыводзіць да дэградацыі асобы. Зялёны змей пранікае ва ўсе сферы жыцця: здароўе, сям'ю, працу, сацыяльны статус. Маральнае аблічча людзей, што злоўжываюць спіртнымі напоямі, змяняецца да непазнавальнасці. Чалавек апускаецца на сацыяльнае дно.
Алкаголь пазбаўляе магчымасці трымаць над сабой кантроль. Гэта часта прыводзіць да ўчынення правапарушэнняў і злачынстваў. Многія з іх палохаюць сваёй жорсткасцю і абсурднасцю. У нецвярозым стане ўчыняюцца як хуліганствы, так і цяжкія злачынствы.

Незасвоены ўрок
Раней судзімыя асобы, якія пастаянна ўжываюць спіртныя напоі, маюць больш судзімасцей, чым тыя, хто з алкаголем не сябруе. Для некаторых ранейшыя памылкі становяцца добрым урокам. Аднак большасць працягвае адкупорваць бутэльку і атрымліваць новыя прыгаворы.
Да прыкладу, В. Іваноў (імя зменена) асуджаны судом Міёрскага раёна за крадзеж, учынены ў стане алкагольнага ап'янення. Пакараны 1 годам папраўчых работ. Праз чатыры месяцы без заўваг зноў вярнуўся да згубнай звычкі. Як вынік—шэраг прагулаў на працы. У адносінах да яго ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле 416 КК "Ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе папраўчых работ". Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе арышту ці абмежавання волі да двух год. 
У падобных сітуацыях чалавек вінаваціць абставіны, сябе, міліцыю ці кагосьці яшчэ. Забываецца пра самага галоўнага ворага—алкаголь.

З мэтай прафілактыкі
Барацьба з алкагалізмам—праблема і задача не аднаго чалавека ці арганізацыі, а ўсёй дзяржавы. Прафілактыку ўчынення правапарушэнняў і злачынстваў раней судзімымі асобамі, у тым ліку і ў стане алкагольнага ап'янення, ставілі за мэту супрацоўнікі РАУС падчас спецыяльнага комплексу мерапрыемстваў "Нагляд". На тэрыторыі раёна СКМ праходзіў з 21 да 29 верасня.
Выяўлена адно парушэнне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду. Адно парушэнне ўчынена асобай, што адбывае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Абодвум парушэнням спадарожнічала алкагольнае ап'яненне.
У адносінах да адной асобы, што неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці, судом Міёрскага раёна ўстаноўлены прэвентыўны нагляд. Аднаму раней судзімаму грама-дзяніну, які злоўжывае спіртнымі напоямі, праведзена камісія для прыняцця рашэння аб накіраванні ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Падчас СКМ "Нагляд" не дапушчана ўчынення злачынстваў асобамі, што маюць не знятую і не пагашаную судзімасць.

Фота для ілюстрацыі.
Мікалай КОТ, начальнік
крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2021
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2021
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта