В Миорском территориальном центре социального обслуживания собирались многодетные матери
gazeta 19-10-2016, 11:18 0 Грамадства

У святочны дзень у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання панаваў узнёслы настрой. Сюды па запрашэнні раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" завіталі матулі: вельмі сціплыя, але з высокімі ўзнагародамі, якімі адзначаны заслугі ў працы і выхаванні дзяцей. Пакуль уладкоўваліся ва ўтульнай зале з несхаванай радасцю дзяліліся, як павіншавалі іх сыны і дочкі. Няхай візіты родных крывінак сталі рэдкімі, усё часцей званкі, тым яны каштоўней. Словам, ужо да 10 гадзін раніцы без увагі ніводная не засталася.



За цёплыню, утульнасць традыцыйных сустрэч, магчымасць пабыць разам у свята, даведацца шмат цікавага ад імя запрошаных жанчын падзякавала Ірына Мільяновіч. У яе трое дзяцей і званне лаўрэата прэміі імя Зінаіды Тусналобавай-Марчанка. Не аспрэчвае, што быць шматдзетнай маці—вялікая адказнасць і непамернае шчасце, але і адно дзіця для жанчыны—гэта вялікая праца, якая патрабуе не меншай любові, клопату і самааддачы.

На ўзвышанй ноце скіраваліся ў падарожжа па намечаных маршрутах. Восеньскае сонейка не расшчодрылася на святло і цяпло, затое сагравала еднасць душ і агульнае шчасце—быць матулямі.
Наталія СТАНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.