Авторизация
 

На хутар Красноўцы Туркоўскага сельсавета

+
На хутор Красновцы Турковского сельсоветаНа хутар Красноўцы, што ў Туркоўскім сельсавеце, вядзе палявая дарога. Зварочваеш з трасы, і асфальтавае покрыва пакрысе змяняецца земляным. Праязджаем вёсачку Гараўцы, далей машына спыняецца. Наперадзе ў выкатаных сельскагаспадарчай тэхнікай ямінах стаіць вада. Ідзём пешшу. З-за атачэння кустоў бачны палявы прастор. Справа—сцяна кукурузы, злева—зялёны палетак. Выбіраем прамы шлях.  Удалечыні лес, паступова паказваюцца дахі двух старых пакінутых дамоў. У напрамку аднаго з іх бяжыць ліса.

На хутор Красновцы Турковского сельсоветаУзнікае адчуванне, што пайшлі не туды. Няўжо ў гэтых лясных ваколіцах, дзе, здаецца, не ступае нага чалавека, хтосьці жыве. Набіраю Паўлу Фёдаравічу Латушку, да якога і трымаем шлях, на мабільны. "Усё правільна,—супакойвае ён.—Ідзіце прама, пасля направа звернеце. Ля хаты ліпы, у двары стаяць вуллі".

Прагулка ў дзень, калі сонца яшчэ не шкадуе цеплыні, а ў паветры і на кронах дрэў заўважаюцца першыя прыкметы восені—адно задавальненне. Хвілін праз дваццаць заўважаем зялёны востраў дрэў. На падворак драўлянай вясковай хаты вядзе алея высокіх велічных ліп. Насустрач ідзе гаспадар. У белай кашулі, з пышным букетам кветак. Гучным брэхам вітае сабака. 

На хутор Красновцы Турковского сельсоветаУ двары красуюць вяргіні, гараць аранжавым агнём аксаміткі. На акуратна засланым століку—натуральная кампазіцыя з  восеньскіх дароў: гарбузы, яблыкі, гронкі вінаграду, слоікі мёду. Здаецца, каму патрэбныя прыгажосць і эстэтыка ў месцы, дзе яе бачаць толькі насельнікі лесу. Гаспадар лічыць па-іншаму. Ля хаты гародчык з бульбай і жоўтымі гарбузамі. Апошнія займаюць некалькі градак.

—Кашу з іх вару,—заўважае Павел Фёдаравіч.—Яна карысная і вельмі смачная. Гарбузы да пачатку студзеня захоўваюцца.
Можа быць, натуральная каша ды мёд, што збіраюць уласныя пчолы, надаюць 86-гадоваму хутараніну бадзёрасці і пазітыўнага настрою.
Красноўцы—малая радзіма Паўла Фёдаравіча. З бацькоўскім домам не развітваецца на працягу амаль усяго жыцця. У маладосці крыху па свеце павандраваў. Служыў у Карэла-Фінскай АССР (цяпер Рэспубліка Карэлія), працаваў на будаўніцтве ў Кустанаі, што ў Казахстане. 
Яшчэ да арміі асвоіў швачную справу ў цэху КБА ў Дзісне. Прыгадвае вялікія паводкі ў 1952 і 1956 гадах. Увогуле Павел Фёдаравіч здзіўляе сваёй дакладнай памяццю. Прозвішчы вяскоўцаў і колішніх кіраўнікоў розных прадпрыемстваў раёна, сваіх школьных настаўнікаў, знаёмых і калег называе без запінкі. Яскравы адбітак пакінулі гады ваеннага ліхалецця.

На хутор Красновцы Турковского сельсовета—Мае бацькі дапамагалі партызанам. Маці для іх ежу гатавала, а бацька дастаўляў. Часам і я дапамагаў,—расказвае суразмоўца.—Падчас карнай экспедыцыі ў 1944-м годзе немцы сагналі жыхароў вёскі ў хлеў і сталі абстрэльваць лес. Калі б у адказ прагучаў хоць адзін стрэл, усіх бы спалілі. Аднак партызаны "прамаўчалі". Бацьку ў няволю забралі. Пасля вызвалення вярнуўся дадому. Дзяцей у сям'і трое расло. Старэйшы брат памёр у 1944-м ад невылечнай хваробы, 16 год было. Малодшай сястры, на жаль, таксама ўжо няма. Маю чатырох пляменнікаў, сувязь падтрымліваем.

Уласная дачка Ганна жыве ў Наваполацку, працуе на "Паліміры". Штораз кліча тату перабрацца ў горад, але той не жадае пакідаць родныя мясціны. Няхай з 13 хат толькі бацькоўская засталася, няхай да магазіна ў Туркова дабірацца кіламетраў шэсць, няхай зімой гурбы намятае і навокал ні душы. Гэта—родны дом. 

На хутор Красновцы Турковского сельсоветаНават на працу ў Наваполацк, дзе на працягу 23 год служыў пажарным-выратавальнікам, дабіраўся з Красноўцаў. Дзяжурыў пазменна, а вольныя дні праводзіў на хутары за гаспадарчымі справамі. Заставацца ў наваполацкай кватэры, якую з жонкай атрымалі ў пачатку 60-х, не хацелася. 

З выратавальніцкай справай Павел Фёдаравіч развітаўся ў 1984-м. На памяць засталіся ўзнагароды за службовыя і спартыўныя поспехі. Пасля 9 год працаваў на "Паліміры", а з 1993-га поў-насцю прысвячае сябе пчальніку, саду і агароду ў сваіх Красноўцах.
Улетку і восенню ля дома пакідаюць веласіпеды ягаднікі ды грыбнікі. Дарэчы, баравікоў за некалькі крокаў ад хаты набраць можна. Зімой на падворак толькі дзікі ды лісы заходзяць. Праўда, здараліся выпадкі, калі залазілі праз вакно нячыстыя на руку жыхары суседніх вёсак. 
 
На хутор Красновцы Турковского сельсоветаТэлевізара ў гаспадара няма. Кажа, шкада час на яго марнаваць. Слухае радыё, выразае цікавыя для яго артыкулы  з газет, захоўвае фотаздымкі, зробленыя на ўласны яшчэ плёначны фотаапарат. Часта ездзіць у госці да дачкі і пляменнікаў. Каб паспець на аўтобус, трэба рана ўстаць і адолець кіламетры да прыпынку. Гэтыя акалічнасці не спыняюць. Нездарма кажуць, што бадзёрасць духу бярэ пачатак з пастаяннага руху.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 605
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 312
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 540
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 564
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 895
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта