Встреча миорчан по случаю Дня пожилых людей припоздала
gazeta 10-10-2016, 15:43 0 Грамадства
Аказалася, што многія адолелі тыя паўтара кіламетра над дрыгвой упершыню. З цікавасцю слухалі аповед спецыяліста рэспубліканскага ландшафтнага заказніка Алёны Бандарук пра мясцовыя расліны і жыўнасць, унікальнасць і аднаўленне аднаго з самых вялікіх верхавых балот не толькі краіны. А першы восеньскі туман толькі надаваў таямнічасці падарожжу.
У зале тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва музычнымі нумарамі віталі ўдзельнікаў урачыстасці выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Ігара Лаўца. Мелодыі баяна выкладчыка падхапілі ці дапоўнілі юныя баяніст Багдан Варонька, гітарыст Кірыл Дзехцяронак, балалаечнік Артур Гусейнаў і на барабаннай устаноўцы—Дзмітрый Максіменка.
Тон "Святу мудрасці", узвышаны і крыху настальгічны, задала дэкламацыяй верша Зоя Родзіна. Кожны ўдзельнік атрымаў яркі кляновы лісток са светлым пажаданнем. Яе пачын перахапілі вядучыя Таццяна Шульга і Вольга Пацяёнак.
Часлаў Кашкур прадставіў новых кіраўнікоў пярвічных арганізацый. Гэта Раіса Парфёненка, Міхаіл Шымуковіч, Вольга Кукуць, Пётр Самчанка. Падставай выказаць ім добрыя пажаданні сталі актыўнасць усіх, а таксама нядаўнія 70-годдзе Міхаіла Іванавіча і дзень нараджэння Вольгі Пятроўны.
Сустрэча зацягнулася, надала новы імпульс ветэранскаму руху.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота аўтара.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.



