Авторизация
 

Паштальён АПС "Цвеціна" Вера Скрыпка. "Ура! Цёця Вера прыйшла!"

+
Почтальон ОПС "Цветино" Вера Скрипка. "Ура! Тетя Вера пришла!""Ура! Цёця Вера прыйшла!"—разносіцца па школьным калідоры. Крыху стомленыя пасля некалькіх урокаў вучні спяшаюцца за ласункамі. Ведаюць, у сумцы паштальёна багата шакаладных батончыкаў, вафель і іншых маленькіх радасцей. Падсаладзіць працоўныя будні жадаюць настаўнікі, заадно на газеты падпішуцца. 
 
Паштальён АПС "Цвеціна" Вера Палікарпаўна Скрыпка ў мясцовай школе госць пастаянны і жаданы. Чакаюць яе ў многіх дамах аграгарадка. 
Мінула больш за 30 год, як швачную машыну змяніла вялікая сумка. У 1983-м супрацоўніца фабрыкі "КІМ" вярнулася з Віцебска ў родныя мясціны. Шукала месца працы. Якраз у аддзяленне сувязі патрабаваўся паштальён. Так пачалася вандроўка па знаёмых ваколіцах. Улетку—пад спякотным сонцам, увосень і вясной—пад дажджом і ў слоту, зімой—па снежных гурбах, куды часам правальвалася на паўроста. Прызвычаілася да любога надвор'я, дасканала вывучыла густы падпісчыкаў і норавы сабак у дварах. Ад укусу аднаго чацвёралапага ахоўніка застаўся шрам на памяць.
Цяперашні маршрут пралягае па вуліцах Цвеціна. Мястэчка не такое і вялікае, аднак на дастаўку некалькі гадзін затрачваецца. Справа не ў хуткасці.
—Працоўны час разлічаны, нават выдача пенсіі лімітаваная—4 хвіліны. Але не бывае так, каб зайсці ў дом і адразу выйсці,—заўважае Вера Палікарпаўна.—Сталым людзям пагутарыць хочацца. Амаль увесь час яны ў адзіноце праводзяць. Здараецца, і хвілін на 10 у каго-небудзь затрымаюся. 

Разам з пенсіямі нясе паштальён тавары, загадзя заказаныя вяскоўцамі. Нават дома абавязкова адкажа на тэлефонны званок і прыме заяўкі. Таму і план па продажы выконваецца, і кліенты задаволеныя. Сумкі цяжкія, цукар часам упакоўкамі бяруць, а на душы лёгка і прыемна.
Прадукты харчавання і сродкі бытавой хіміі разыходзяцца. Паштовую прадукцыю рэалізаваць складаней. Канверты і паштоўкі вялікім попытам не карыстаюцца. Прыгадвае паштальён, як год 10-15 таму напярэдадні святаў ладзілі ярмаркі ў школе. Святочныя паштоўкі за перапынак разбіралі. Цяпер дзеці і дарослыя выбіраюць смс-кі і інтэрнэт-віншаванні.

Зменшылася падпіска на перыёдыку. У 80-90-я гады выпісвала квітанцыі больш чым на 100 экзэмпляраў раённай газеты і за 60  "Савецкай Беларусі". Падпісваліся адразу на год. Участак абслугоўвання складаўся з некалькіх вёсак і хутароў. Думкі пра работу часам спаць не давалі. Разважала, як хутчэй разнесці пошту і пенсіі, каб да кожнага паспець. З газетамі пасля ўрокаў дапамагалі дочкі. 
Лічбы падпіскі паменелі ўдвая, тэрмін скараціўся да месяца, тэрыторыя—да аднаго населенага пункта. Але па-ранейшаму сяльчане чакаюць паштальёна.

—Мая апора—пенсіянеры. Гэта пастаянныя падпісчыкі, прычым выпісваюць па некалькі выданняў. Калі б своечасова атрымлівалі зарплату  вяскоўцы, што працуюць у гаспадарцы, падпісчыкаў мелася б больш,—заўважае субяседніца.—Для сябе выпісваю "Савецкую Беларусь", абласную і раённую газеты, часопісы з рэцэптамі. Вольнага часу няшмат, але ўвечары абавязкова пагартаю. 
Пасля працы паштальён занятая справамі па гаспадарцы. Прыязджаюць памочнікі. Дочкі падарылі пяцярых унукаў. Алена ў Наваполацку жыве, Аксана ў Міёрах. Улетку разам рыхтавалі запасы з садавіны і агародніны на вялікую сям'ю.
Два гады таму Вера Палікарпаўна атрымала права на заслужаны адпачынак. Скарыстацца ім не спяшаецца. Дзецям і ўнукам дапамагчы хочацца і для людзей быць карыснай. Прыемна стукацца ў дзверы і ведаць, што цябе чакаюць.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта