Авторизация
 

Аддзяленні сувязі Міёршчыны прадастаўляюць шырокі спектр паслуг

+
Отделения связи Миорщины предоставляют широкий спектр услугАддзяленні сувязі раёна прадастаўляюць шырокі спектр паштовых паслуг. Іх укараненне і запатрабаванасць сведчаць, што нашы кліенты разумеюць каштоўнасць часу і ўмеюць цаніць даступнасць і зручнасць.
 
Удзень і ўвечары  "Камфорт"на 
Скарыстацца паслугамі лінейкі "Камфорт" можна ў аддзяленні паштовай сувязі, дома ці на працы. Такі спосаб адпраўкі дакументаў і падарункаў дазваляе адрасанту быць у курсе дастаўкі, а адрасату выбіраць найбольш зручны для яго час атрымання пасылкі. У Мінску і абласных цэнтрах магчыма вячэрняя дастаўка з 19.00 да 21.00. Адпраўку пацвярджае квітанцыя, уручаецца паштовае адпраўленне пад подпіс па дакуменце, што пацвярджае асобу.

З "1 класам"—класна
Аптымальнае спалучэнне тэрмінаў і кошту перасылкі—паслуга "1 клас". Спецыяльныя канверты з чырвонай акантоўкай і адпаведным надпісам знайшлі шмат пры-хільнікаў сярод нашых кліентаў. Адсылаюць пісьмовую карэспандэнцыю і ўпэўнены ў хуткай дастаўцы. Адпраўленні маюць перавагі: скарочаныя тэрміны перасылкі, магчымасць адсочваць дату дастаўкі на сайце РУП "Белпошта", даступныя цэны.

Ад дзвярэй да дзвярэй па ўсім свеце
Express Mail Service (EMS)—паслуга, пры якой дастаўка і ўручэнне паштовых адпраўленняў ажыццяўляецца ў максімальна кароткія тэрміны. Даступная як у Беларусі, так і ў больш чым 200 краінах свету. 
Паслугі EMS прадастаўляюцца і юрыдычным, і фізічным асобам.
Такім чынам можна перасылаць віншавальныя паштоўкі, важныя дакументы, асабістыя рэчы, прадметы культурна-бытавога і вытворчага прызначэння і інш. Міжнародныя адпраўленні могуць быць застрахаваны. 
Дарэчы, да 31 кастрычніка на адпраўленні ў Маскву і Маскоўскую вобласць дзейнічае скідка ў памеры 10% ад сумы, на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі і ў Казахстан—5%.

"Паштовы кур'ер" адмяняе чэргі
У першую чаргу паслуга зручная для арганізацый і прадпрыемстваў.  Ацанілі яе ва УП ЖКГ, на камбікормавым заводзе, у судзе і аддзеле прымусовага выканання, некаторых сельгаспрадпрыемствах раёна. Іх супрацоўнікам цяпер не трэба стаяць у чарзе з веерам пісем у руках. Карэспандэнцыя перадаецца паштоваму работніку, не выходзячы са службовага кабінета. Таксама ёсць магчымасць скарыстацца шэрагам іншых паслуг. У арганізацыі дастаўляюцца паштовыя адпраўленні, бланкі строгай справаздачнасці, паштовая прадукцыя і  спажывецкія тавары, заказаныя ў Інтэрнэт-магазіне РУП "Белпошта".

Рэклама поштай
Знайсці новых кліентаў і партнёраў дапаможа "Прамая паштовая рэклама".
Ажыццяўляецца адрасная рассылка пісем, паведамленняў каталогаў і іншай інфармацыі  па паштовых скрынях пэўнай групы асоб-спажыўцоў ці магчымых дзелавых партнёраў, а таксама бязадрасная рассылка лістовак, буклетаў, брашур і інш. па паштовых скрынях у пад'ездах шматпавярховак і прыватным сектары. 
Магчыма мясцовая рассылка ў межах вызначанай тэрыторыі, абмежаванай адной ці некалькімі вуліцамі населенага пункта.

Галіна КУРЫЛЬЧЫК, 
намеснік начальніка РВПС.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 582
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 605
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 604
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта