Авторизация
 

У аддзяленні паштовай сувязі ў Пераброддзі па-хатняму ўтульна

+
В отделении почтовой связи в Перебродье по-домашнему уютноУ аддзяленні паштовай сувязі ў Пераброддзі па-хатняму ўтульна. Нядаўна хаваўся тут ад дажджу. І начальнік, і паштальён у адной асобе Таццяна ГАЎРЫЛАВА напаіла цёплай гарбатай, падклала дроў у тыповы вясковы шчыток. А потым пад трэск бярозавых паленцаў распавяла пра сваё жыццё. 
 
Да хаты Таццяны Мікалаеўны некалькі дзясяткаў метраў. Але яна прачынаецца ў шэсць гадзін раніцы. Пакуль накорміць курэй, качак, парасят і падоіць карову, ужо на работу час спяшацца. А тут—другая гаспадарка. Памый падлогу, падцеплі да прыходу першага кліента. А потым, калі з'явіцца вольная хвілінка, граблі ў рукі—і на двор. Былы калгасны яблыневы сад восенню багаты на сухое лісце. 
Недзе у межах абеда ля аддзялення кожны дзень з'яўляецца УАЗік з раённага вузла паштовай сувязі. Прывозіць перыёдыку, харчовыя тавары. Дарэчы, вясковае паштовае аддзяленне іншым часам больш багатае на асартымент, чым Перабродскія магазін і кафэ "Прыазёрнае"—заўсёды ёсць цукар і цыгарэты, але няма выпечкі... 

ПАКУЛЬ гутарылі, да будынка пад'ехала паштовая машына. Шафёр Уладзіслаў Сядзюк ад транспарта не адыходзіць, бо забаронена. Чакае гаспадыню, каб перадаць груз і адправіцца далей па маршруце. Яму трэба спыніцца ў Забалоцці, Волкаўшчыне, Новым Пагосце, Чапуках і вярнуцца ў Міёры. На службовым "бохане" пераадольвае ў дзень ля ста кіламетраў. Спяшаемся да дарогі, каб не затрымліваць чалавека.
—Я і сам часта карыстаюся паслугамі Перабродскага аддзялення. Калі на вуліцы спякота, купляю газіроўку. Пакласці грошы на мабільнік з карткі таксама не праблема—ёсць тэрмінал,— дзеліцца з намі вадзіцель, заводзіць матор і кранаецца з месца. 

УВОГУЛЕ, "пошта"—даволі папулярнае месца ў вёсцы. Тут можна купіць усе самыя неабходныя прадукты, асноўную бытавую хімію, аплаціць камунальныя паслугі і ў рэшце рэшт адправіць ліст або пасылку. Але не кожны ў стане прыйсці сюды, таму звяртаецца за дапамогай да Таццяны Гаўрылавай. Яна і начальнік, і паштальён. Пры мне сартуе газеты, наладжвае веласіпед.  
—Зараз яшчэ складу макароны, цукеркі, алей і гарбату, якія папрасілі прывезці знаёмыя пенсіянеры,—уводзіць у курс справы суразмоўца.—І ў дарогу да падпішчыкаў у Пераброддзе, Зачарэўе, Петкуны, Ніўнікі, Яўцярэшкі і Падзявы.

Дарэчы кажучы, праз усе гэтыя вёскі едзе аўталаўка па два разы ў нядзелю. Але жыхары чамусьці ўсё роўна звяртаюцца да паштальёна. Мабыць, у аддзяленні асартымент больш разнастайны. Тое пацвердзіла вяскоўка з Пераброддзя Вера Басакова, якая прыйшла на "пошту" за мукой. Следам ля прылаўка з'явілася яе суседка Наталля Сцяпанава. Купіла цукар і паклала грошы на мабільны тэлефон.
 
У ТЭМУ:
На абслугоўванні Перабродскага аддзялення паштовай сувязі 525 чалавек з 21 вёскі і хутара. Да нядаўняга часу паштовае аддзяленне было і ў Забалоцці. Але два гады таму яго ліквідавалі за непатрэбнасцю, а паштальён застаўся. 
 
Каментарый старшыні Перабродскага сельсавета Віктара ДЗЕРАВЯНЧЫКА:

—Прыемна назіраць, як раённы вузел паштовай сувязі дапамагае сваім аддзяленням па гаспадарцы. За прыкладам далёка не пайду. Будынак сельсавета знаходзіцца побач з поштай. Бачу, як кожны год па некалькі разоў сюды прыязджаюць спецыялісты з Міёр, каб пакасіць траву, абрэзаць галіны на яблынях і дапамагчы Таццяне Гаўрылавай навесці парадак на тэрыторыі. Лічу, што многія ўстановы павінны такому эфектыўнаму ўзаемадзеянню павучыцца.

Ігар МАТЭЛЕНАК.
Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта