Миорский клуб "Божена" пригласил в гости педагогов-ветеранов
gazeta 10-10-2016, 12:02 0 Грамадства
Гасцей вітала кіраўнік клуба Ірына Гушча. Адзначыла, што настаўнік заўсёды жыве ў думках і ўчынках людзей. Прыгадала педагогаў раёна, якіх сёлета не стала. Светлую памяць пра іх ушанавалі хвілінай маўчання.
З прывітальнымі словамі звярталася да прысутных намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Галіна Гур'ева. Радасць свята падзяліла старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Фёдарава. Незвычайны фармат сустрэчы і цёплая атмасфера спрыялі змястоўнаму і цікаваму адпачынку.
Павіншаваць педагогаў і парадаваць "бажэнаўцаў" завіталі выкладчык дзіцячай школы мастацтваў Ігар Лавец і яго выхаванцы. Музычныя творы ў іх выкананні слухалі з замілаваннем і ўзнагароджвалі шчодрымі апладысментамі.
Бытавыя і працоўныя ўмовы настаўнікаў-ветэранаў значна адрозніваліся ад сучасных. Аднак цвёрдай хадой спяшаліся яны на ўрокі нават у пару заслужанага адпачынку і цяпер здзіўляюць аптымізмам і жыццялюбствам. З задавальненнем спявалі песні, танцавалі кракавяк, разыгрывалі прызы і стваралі ружы з кляновага лісця.
Развітваліся сябры са спадзяваннямі на новыя сустрэчы.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.




