Авторизация
 

У Дзісне пачало працаваць аддзяленне дзённага знаходжання

+
В Дисне начало работать отделение дневного пребыванияУ Дзісне не так даўно пачало працаваць аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту. Гэта афіцыйная назва. На сам рэч, там сустракаюцца цікавыя, прыгожыя, самадастатковыя людзі. У асноўным, жанчыны. 

Ладзяцца розныя мерапрыемствы, гучаць песні, вершы, накрываецца стол з гарбатай і цудоўнымі прысмакамі, якія прыгатавалі самі ўдзельніцы. Разнастайныя тэмы сустрэч прыдумвае і ўмела рэалізуе загадчык аддзялення Ірына Ісаковіч. Дзісенцам пашанцавала, што такая справа даручана неардынарнаму, спагадліваму, таленавітаму чалавеку. У Ірыны Генадзьеўны планаў безліч. І ёй дарэчы будзе падтрымка афіцыйных арганізацый і чулых, неабыякавых людзей. 

Так, 20 верасня на сустрэчу запрасілі наведвальнікаў Верхнядзвінскага аддзялення для грамадзян сталага ўзросту на чале з загадчыкам Таццянай Нікіфаравай. Госці знаёміліся са старажытнай Дзісной, слухалі прысвечаную гораду паэзію Ірыны Ліпніцкай. Цікавую і пазнавальную лекцыю аб карысці і шкодзе грыбоў прачытала доктар Таццяна Бандарэвіч. Яскрава, задушэўна спявалі Ядвіга Ганебная, Людміла Тарубарава, Вера Дуброўская, Алена Окунева, а разам з імі і госці, і ўсе, хто завітаў на сустрэчу. 

Наведведваюць клуб "залатога ўзросту" таленавітыя, шчырыя, добрасумленныя працаўніцы розных спецыяльнасцей (у недалёкім часе), а зараз клапатлівыя маці, бабулі і проста вельмі прыгожыя і абаяльныя жанчыны. Спрабуюць пісаць вершы, вязаць, вышываць, займаюцца гімнастыкай, прымаюць удзел у экскурсіях і інш. 
Калі вам стала цікава, прыходзьце ў клуб, размешчаны ў памяшканні былой школы-інтэрната, кожны чацвер з 10 гадзін. Не пашкадуеце!

Фота для ілюстрацыі.
Ірына ЛІПНІЦКАЯ, г. Дзісна. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 446
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 631
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 750
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 491
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 443
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 31 031
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 456
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 ноября 2018
Александр, Алексей, Антон, Виктор, Дмитрий, Иван, Илья, Иосиф, Константин, Порфирий, Тимофей, Федор, Семен

Именины 21 ноября 2018
Гавриил, Михаил, Павел, Рафаил, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта