Авторизация
 

Аператар паштовай сувязі ў Дзісне Марына Матэленак

+
Оператор почтовой связи в Дисне Марина МателенокАператар паштовай сувязі Марына Матэленак у сваёй прафесіі не бачыць мінусаў, а з плюсаў называе зносіны з людзьмі і магчымасць дапамагаць кліентам арыентавацца ў свеце паштовых паслуг. Вывады падмацаваны чатырма гадамі працы ў розных аддзяленнях.
 
На пошту Марына прыйшла з-за школьнай парты. Паступіла на завочнае аддзяленне Полацкага аграрна-эканамічнага каледжа і стала прадумваць варыянты працаўладкавання. Выбраць паштовую сувязь параіла стрыечная сястра. Цяпер з ёй не толькі сваячкі, але і калегі. 
Стажыравалася юная супрацоўніца ў Дворным Сяле. Пасля ўзначаліла аддзяленне ў Наўгародах.

—Першыя два месяцы самастойнай працы хвалявалася і перажывала. Карысталася канспектам, што вяла падчас стажыроўкі,—расказвае Марына.—Пасля страх і хваляванне прайшлі. Выконваеш адны і тыя аперацыі—хутка запамінаеш паслядоўнасць дзеянняў. У сшытку са шпаргалкамі цяпер патрэбы няма, але захавала яго на памяць. 

Працяглы час аператар давала водпускі начальнікам сельскіх АПС. Пабывала ў розных куточках раёна. Абавязкі знаёмыя, а паштальёны і кліенты—розныя. Праз 2-3 дні наладжваўся кантакт з мясцовымі жыхарамі і калегамі. 

У лістападзе мінулага года з'явілася пастаяннае месца—аддзяленне сувязі ў Дзісне. Адпусціла ў водпуск начальніка, а затым прапанавалі вакансію аператара. На працу Марына дабіраецца з райцэнтра, адлегласць для яе не перашкода. Захопленая справай, не заўважае, як праходзіць дзень. Паслугі пошты запатрабаваныя і наведвальнікаў шмат. Каму транспарт застрахаваць трэба, іншаму пасланне "1 класам" адправіць ці камунальныя заплаціць. Аператару прыемна, калі кліент развітваецца задаволеным і ўдзячным.

Марына скончыла каледж і атрымала дыплом, але змяняць паштовыя паслугі на бухгалтарскі ўлік не плануе.
—Падабаецца працаваць у паштовай сферы,—адзначае субяседніца.—Зносіны з людзьмі і аказанне паслуг прыносяць задавальненне. Абавязкі не здаюцца складанымі, хоць асобныя дні выпадаюць вельмі напружанымі.
Адпачынак для Марыны—зносіны з роднымі, вышыўка і вязанне, а яшчэ дэтэктывы. Не абмінае ўвагай перыёдыку, выпісвае і чытае "7 дзён", "Віцебскія весткі", "Міёрскія навіны".

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта