Авторизация
 

На граніцы служыць зямляк міярчан

+
На границе служит земляк миорчанПрафесійная біяграфія цяперашняга капітана органаў пагранічнай службы бярэ адлік з 2006 года, калі выпускнік Дворнасельскай школы падаў дакументы ў Ваенную акадэмію на пагранічны факультэт.
 
—Мой стрыечны брат праходзіў у пагранічным войску тэрміновую службу. Слухаючы яго расповяды, вырашыў звязаць сябе з гэтай справай,—расказвае Дзмітрый Анатольевіч.—Пасля акадэміі служыў у Лідскім пагранічным атрадзе, у 2013-м перавёўся ў Полацкі. Да цяжкасцяў і складанасцяў быў гатовы. На службе расслабляцца нельга. У тонусе важна трымаць і мозг, і цела, і душу. Гэты стан для мяне камфортны, хоць часам выпадалі і вельмі напружаныя дні. 

Служыў Дзмітрый Скавародка ў аддзеле пагранічнай службы "Опса", аддзяленнi пагранкантролю"Урбаны", узначальваў пагранзаставу "Плюсы". Займаў кіруючыя пасады, але не па чутках ведае пра засады ў снезе і пад дажджом. Затрымліваў парушальнікаў дзяржаўнай граніцы асабіста, кіраваў пошукавымі аперацыямі. Падначаленыя адразалі шлях у Латвію дзясяткам іншаземцаў. Здаралася, пошукі зацягваліся на некалькі сутак. 

На границе служит земляк миорчанПрыгадвае выпадак, калі затрымалі групу в'етнамцаў з васьмі чалавек. Дакладна ведалі, што ёсць яшчэ адзін. Шукалі больш за суткі. Пра магчымае месцазнаходжанне праінфармавала мясцовае насельніцтва. Знайшлі парушальніка ў лесе на верхавіне дрэва.
—Часцей за ўсё спрабуюць незаконна пранікнуць на тэрыторыю Латвійскай Рэспублікі  в'етнамцы, грузіны, чачэнцы,—заўважае паграніч-нік.—У Еўрасаюз імкнуцца за лепшым жыццём і статусам бежанца.

Сёлета ў жніўні Дзмітрый Анатольевіч прызначаны на пасаду намесніка начальніка па ідэалагічнай рабоце аддзялення пагранічнага кантролю "Бiгосава-2" на чыгуначнай станцыі ў Полацку. У ліку новых абавязкаў работа з асабовым саставам, супрацоўніцтва з мясцовымі органамі ўлады, узаемадзеянне з насельніцтвам. Сустракаецца з працоўнымі калектывамі і выхаванцамі навучальных устаноў, тлумачыць важныя моманты заканадаўства аб Дзяржаўнай граніцы.

Калі адпускаюць службовыя справы, Дзмітрый спяшаецца дадому. Яго чакаюць каханая жонка і 9-месячны сыночак Глеб. Са сваімі самымі дарагімі людзьмі капітан праводзіць каштоўныя вольныя хвіліны. Наведацца да бацькоў у Пад'ельцы выпадае нячаста, звычайна падчас водпуску. Сувязь падтрымліваецца па тэлефоне.
Засынае пагранічнік з кнігай у руках. Дэтэктывы і раманы не прывабліваюць, аддае перавагу сур'ёзнай літаратуры. Апошнія два гады чытае творы Аляксандра Салжаніцына. Кнігі супакойваюць і адначасова прымушаюць задумацца пра многія важныя рэчы.
 
Абараняць мяжу роднай краіны—справа сапраўднага мужчыны. Хтосьці палічыць такія словы пафаснымі. Для Дзмітрыя Скавародкі гэта асабістае перакананне, пацверджанае гадамі службы.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота прадастаўлена Полацкім пагранічным атрадам.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 915
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 675
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 643
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 721
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 765
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта
Сайт Президента Республики Беларусь Витебское областное управление МЧС Витебский областной исполнительный комитет Миорский районный исполнительный комитет Портал рекомендаций по правильному питанию для всех на смартфоне.