Профилактическая акция на Миорщине "Ребенок — главный пассажир!"

Профилактическая акция на Миорщине "Ребенок — главный пассажир!"Прафілактычная акцыя пад такім дэвізам стартавала ў вобласці 23 верасня. Мэта мерапрыемства—прафілактыка і папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.
 
З пачатку года на дарогах Віцебшчыны здарылася 33 ДТЗ, дзе 1 дзіця загінула і 36 атрымалі цялесныя пашкоджанні. З удзелам дзяцей-пасажыраў зарэгістравана 13 аварый, у якіх 16 непаўналетніх атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Супрацоўнікі ДАІ сустрэнуцца з працоўнымі калектывамі, растлумачаць правілы бяспечнай перавозкі дзяцей, раскажуць пра выкарыстанне дзіцячых утрымлівальных прыстасаваняў. Пад пільнай увагай аўтамабілі з дзецьмі-пасажырамі. У выпадку парушэння правіл бяспечнай перавозкі дзяцей—штраф да 4 базавых велічынь. Прадоўжыцца акцыя да 30 верасня.

Фота для ілюстрацыі.
Аддзяленне агітацыі і прапаганды ДАІ УУС аблвыканкама.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.