Авторизация
 

Да цікавай кнігі духмяны чай ад Міёрскай бібліятэкі

+
К интересной книге ароматный чай от Миорской библиотекиЛя кніжных выстаў цэнтральнай бібліятэкі затрымліваліся многія госці фестывалю "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю". Турыстаў вабіла літаратура пра Міёрскі край і балота Ельня, прадстаўленая пад дэвізам "Дзіўны свет прыроды". Гарталі старонкі кніг пра лекавыя расліны на стэлажы "Ёсць у травах і кветках гаючая сіла". Найбольш запатрабаваным гасцінцам ад бібліятэкараў сталі гарачы чай на травах і літаратурнае варэнне.
 
-У халодны дзень чай, сапраўды, попытам карыстаецца. У ім душыца, чабор, мята, іншыя травы,-заўважае бібліятэкар Наталля Калеснік.-Цікавіць гасцей варэнне па-грыбаедаўску з морквы, куды дабаўлены апельсін і карыца. Такім любіў частавацца класік Аляксандр Грыбаедаў, адсюль і назва. Наша літаратурнае варэнне зваранае па рэцэптах, якімі карысталіся ў сем'ях вядомых пісьменнікаў. Вырашылі пачаставаць ім гасцей фестывалю і такім чынам прыцягнуць увагу да літаратуры.

Задума сябе апраўдала. Духмяны чай і салодкае варэнне-лепшы дадатак да добрай кнігі. На памяць прапаноўвалі рэцэпты травяных чаёў і буклеты з турыстычнымі маршрутамі па Ельні, падрыхтаваныя спецыяльна да свята.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 996
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 698
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 656
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта