Авторизация
 

Каханне пад кулаком

+
Любовь под кулакомСваркі паміж блізкімі людзьмі перастаюць быць выключна сямейнай справай, калі заканчваюцца бойкамі і катаваннем. Патушыць пажары ў сямейных ачагах імкнуцца праваахоўнікі. Каб не дапусціць учынення цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў у сямейна-бытавой сферы, узбуджаюцца крымінальныя справы па артыкулах прэвентыўнага характару.
 
Гвалт у сям'і нярэдка мае ўтоены характар. Ахвяры хатніх тыранаў працяглы час не паведамляюць у міліцыю, не звяртаюцца за медыцынскай дапамогай. У такіх выпадках абараніць іх складана. Каб прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за катаванне, на рахунку асобы павінна быць не менш за два прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці за прычыненне лёгкіх цялесных пашкоджанняў або два выпадкі прычынення пабояў, даказаныя матэрыяламі праверкі. Справы гэтай катэгорыі, як і пагроза забойствам, узбуджаюцца па заяве пацярпелых. Факты прычынення пабояў складаней даказаць, калі мінуў працяглы перыяд часу.

Да прыкладу, сёлета ў красавіку ў РАУС паступіла інфармацыя, што ў адной з вёсак жанчына нанесла нажом цялесныя пашкоджанні сужыцелю. Праверкай устаноўлена, што з лістапада 2015 да красавіка 2016 ён сістэматычна біў сваю неафіцыйную жонку і дома, і на працы. Высветлілі 6 падобных фактаў. І ні ў адным выпадку пацярпелая не звярталася ні ў міліцыю, ні за медыцынскай дапамогай. 
Падчас расследавання крымінальнай справы ўстаноўлена, што пазнаёміліся сужыцелі каля 8-9 год таму. Мужчына тады адбываў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу ў Горках. Яшчэ ў 17-гадовым узросце асуджаны на 10 год пазбаўлення волі за хуліганства, забойства і пагрозу забойствам пры абцяжарвальных абставінах. Гэты факт не перашкодзіў сумеснаму жыццю. Напачатку адносіны складваліся нядрэнна. Аднак мужчына не жадаў уладкоўвацца на працу, задавальняла пражыванне за чужы кошт. Калі ў 2012 годзе ў іх неафіцыйнай сям'і нарадзілася дзіця, стаў праяўляць агрэсію, скандаліць без прычыны, як цвярозы, так і ў стане алкагольнага ап'янення.  Пагражаў сужыцельніцы забойствам, за што ў верасні 2015-га асуджаны і пакараны штрафам у 30 базавых велічынь. Належных вывадаў не зрабіў. Аднойчы ўдарыў жанчыну, калі тая трымала на руках сына. Дзіця ўпала на падлогу. Маці схапіла нож. Па шчаслівай выпадковасці рана аказалася несур'ёзнай і па факце нанясення нажом цялесных пашкоджанняў праверку спынілі. У адносінах да хатняга тырана ў суд накіравана крымінальная справа за катаванне. Максімальнае пакаранне—3 гады пазбаўлення волі. У ходзе следства мужчына арыштаваны і чакае суда ў следчым ізалятары ў Віцебску.

Накіравана ў суд справа ў адносінах да жыхара раёна за пагрозу забойствам. Жнівеньскім днём мужчына ў стане алкагольнага ап'янення пагражаў сваёй жонцы нажом. Матыў тлумачыў так: жонка выпіла разам з ім і ляжала на ложку, не збіраючыся прыбіраць у хаце. Ударыў яе кулаком у спіну, пасля сцягнуў на падлогу, схапіў нож і, трымаючы яго ля твару жанчыны, пагражаў забіць.
Магчыма, прыведзеныя прыклады з жыцця стануць урокам для іншых аматараў выпіць і высвятляць адносіны з дапамогай кулака ці нажа. Жанчынам не варта цярпець пастаянныя пабоі. За свае ўчынкі хатні тыран павінен адказваць перад судом. Нямала выпадкаў, калі крымінальная справа па падобных фактах не ўзбуджалася, паколькі на праверачным этапе бакі прыміраліся. Аднак пасля зноў здараліся пабоі і катаванні. Між іншым падобныя сітуацыі могуць мець трагічны фінал. Лепш іх папярэдзіць.
 
Фота для ілюстрацыі.
Іван ФУРС, следчы РАСК.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 880
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 664
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 639
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта