Авторизация
 

Прадавец Новапагосцкага сельмага—як вавёрка ў коле

+
Продавец Новопогостского сельмага—как белка в колесеКаля дзясяці год працуе ў гандлі Галіна Іосіфаўна Мяншэніна, а загадвае яна магазінам у Новым Пагосце з сакавіка мінулага года. 9 месяцаў вучылася пры Шаркаўшчынскім райспажыўтаварыстве. У суседнім гарадскім пасёлку стажыравалася ў тэкстыльным аддзеле райунівермага, праходзіла практыку ў абутковым. А самастойную дзейнасць пачала ў мага-зіне ў Новым Пагосце ў аддзеле, дзе зараз нарыхтоўчы пункт, адпускала ў водпуск прадаўца ў Старым Пагосце. Галіна Іосіфаўна—тутэйшая. Сталы тата жыў у Новым Пагосце, яго ўжо няма, але дачка карэннем прырасла да родных мясцін. 
 
Продавец Новопогостского сельмага—как белка в колесеЗа выручкай у магазін заехала інкасацыя і перапыніла нашу размову на 10 хвілін… 
—Ужо прызвычаіліся да дэнамінацыі?—пытаюся ў загадчыцы.
—На першым часе крыху давялося бланкаў папсаваць, інкасацыя недакладнасці не даруе. Калі хоць адна літара напісана няправільна ці неразборліва, трэба запаўняць па-новаму. Увогуле, ужо прызвычаіліся да новых грошай, як і ўсе. Толькі прадаўцу трэба быць заўсёды пільным, асабліва з капейкамі, без іх больш за 15 год жылі, адвыклі. 

Званок на рабочы тэлефон: заяўка на садавіну і агародніну…
—З чаго пачынаецца Ваш працоўны дзень?—пытаюся.
—Калі напярэдадні прывезлі тавар, а я не паспела выставіць яго на прылаўкі, то назаўтра прыходжу на гадзіну раней звычайнага—у 9.00. Раніцай выручку забіраюць па чарзе: то інкасацыя, то пошта. Тавары завозяць у аўторак і пятніцу. Сустракаю машыну хлебазавода, якая штодзень, акрамя суботы, прывозіць хлеб і здобу. У той жа час заходзяць пакупнікі, якіх трэба атаварыць і разлічыць. Выхадны толькі ў панядзелак. У суботу і нядзелю скарочаны дзень—да 15.00. 

Продавец Новопогостского сельмага—как белка в колесеПобач магазін-канкурэнт "Ніка". Людзі цяпер лічаць кожную капейку, часта ідуць туды, дзе, напрыклад, смятана ці хлеб каштуюць танней. Аднак даведзеныя планы Галіна Іосіфаўна выконвае.
Зноў тэлефонны званок перапыняе размову: таваразнавец з райспажыўтаварыства. Прымаецца заяўка на малочныя прадукты. Праз некалькі хвілін тэлефанавалі з хлебазавода, каб прыняць заказ на хлеба-булачныя вырабы…
Нядаўна загадчыцы ў дапамогу прыйшла працаваць Таццяна Пятроўна Курыловіч. Яна не толькі прыбірае ў памяшканні, навакольную тэрыторыю, але і дапамагае выстаўляць тавары. 

У сельскім магазіне асартымент нядрэнны. На гаспадарчых паліцах—цвікі, цэмент, шыфер, на сцяне—трубкі шпалеры, патрэбныя сельскаму жыхару вілы, граблі і іншае, крыху вышэй—кухонныя прыборы, каструлі. У вуглу стаіць новенькі ровар. Паколькі малая прастора абмяжоўвае дзіцячыя тавары, то іх выбар невялікі, аднак за некалькі тыдняў да школы заводзілі спецыяльны сшытак для заяў-заказаў неабходных для школы тавараў, якія дастаўляліся ў магазін. Прадаецца пасцельная бялізна, а перад дажджлівай парой разышліся гумовыя боты… Нават ёсць "Антыкрызісныя чыпсы"!

Продавец Новопогостского сельмага—как белка в колесеТавар могуць прывезці пад заказ. Карыстаюцца попытам цэмент, асабліва летам, калі гарачы час рамонтаў, ДВП, рыдлёўкі, цвікі... Тавары дастаўляюцца па меры іх наяўнасці на базе, звычайна без працяглых затрымак. Праз магазін заказваюць прадукты для мясцовых дзіцячага садка і школы. Надараецца тавар з добрым тэрмінам прыдатнасці завозяць з іншага магазіна раёна, дзе ён доўга не карыстаўся попытам. Напрыклад, каньяк з Новага Пагосту "пераехаў" у Дзісну. 

Якраз дастаўка хлеба, Галіна Іосіфаўна яго прымае. Тры пакупнікі чакаюць сваёй чаргі, каб набыць тавар.   
Паназірала за загадчыцай магазіна толькі гадзіну, як вавёрка ў коле завіхалася яна, і ніводнай хвілінкі перадыху. 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 934
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 683
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 648
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 768
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта