Авторизация
 

Звычайны дзень у Чапукоўскім аддзяленні сувязі

+
Обычный день в Чепуковском отделении связиУ аграгарадку Чапукі аддзяленне паштовай сувязі знаходзіцца ля галоўнай дарогі, таму ў ліку наведвальнікаў як мясцовыя жыхары, так і заезджыя. Кантрольная стужка ў фіскальным апараце за дзень наматвае больш за 100 метраў. Некалькі гадзін разам з начальнікам АПС Анастасіяй Вайцяховіч і паштальёнам Наталляй Молакавай правяла наш карэспандэнт.

"Калі ласка, на мабільны і вафельку"

Час—9.30. Паўгадзіны, як у аддзяленні пачаўся працоўны дзень. Ветліва ўсміхаецца начальнік і прапаноўвае прысесці побач. Назіраць буду, так бы мовіць, з "другога боку прылаўка". 
Не паспяваем перакінуцца некалькімі словамі, як за акенцам з'яўляецца наведвальнік. Пенсіянерка прыйшла заплаціць за камунальныя паслугі. Анастасія ўдакладняе дадзеныя, хутка ўводзіць лічбы ў камп'ютар, гучыць "музыка" фіскальнага апарата, разам з чэкамі выдаецца рэшта. Наступны наведвальнік таксама аплочвае камунальныя, набывае каву і чай. Папоўніць рахунак на мабільным тэлефоне забегліся дзяўчаты, за імі за кавай і пячэннем завітала маладая жанчына. Час ад часу звініць стацыянарны тэлефон. На тым канцы провада цікавяцца, ці пералічылі грошы за здадзенае малако.

Обычный день в Чепуковском отделении связиПершыя гадзіны паўтары наша размова з начальнікам АПС перарывістая. З інтэрвалам у некалькі хвілін прыходзяць наведвальнікі. Кожнага  Анастасія абслугоўвае ўважліва і добразычліва, бадзёрым голасам адказвае на пытанні, прапаноўвае набыць штосьці з тавараў на паліцах. Заўважаю, з ласункаў найбольш запатрабаваныя пакецікі кавы і вафлі. І зноў—грошы на інтэрнэт, на мабільны, аплата камунальных… Курсор на маніторы скача так імкліва, што прасачыць за ўсімі "маніпуляцыямі" не ўдаецца.

—Працую ў праграме "Пошта". Тут праводзяцца плацяжы за ўсе паслугі, адсочваюцца пасылкі, якіх атрымліваем даволі шмат. Вяскоўцы заказваюць тавары на сайце belpost.by, адны праз каталог, іншыя праз інтэрнэт. Сама ў ліку пакупнікоў,—расказвае Анастасія.—Укараняецца, але яшчэ патрабуе дапрацоўкі сістэма Адзінай Разліковай Інфармацыйнай Прасторы (АРІП). Да прыкладу, праз АРІП нельга выплаціць пенсію, прадаць тавары, ажыццявіць грашовы перавод. Аднак ёй таксама карыстаюся.
Бліжэй да поўдня наведвальнікаў менее, можна падрабязней распытаць паштавікоў  пра іх будні. 

Ад тэлекамунікацый да паштовых інавацый

АПС "Чапукі" малады спецыяліст узначаліла 1 жніўня мінулага года. Калі атрымлівала дыплом у віцебскім філіяле Вышэйшага каледжа сувязі, нават не думала, што апране блакітную камізэльку паштовага работніка. Па спецыяльнасці Насця тэхнік па тэлекамунікацыях. Або ў сталіцу на "Інтэграл", або ў родныя мясціны на свабоднае працаўладкаванне—прапанавалі выпускнікам. Насцю цягнула ў Міёры. На вузле электрасувязі спецыялістаў хапала, а вось іх суседу—РВПС патрабаваліся. Месяц стажыроўкі—і ў самастойнае плаванне.
—Паштовай справе мяне вучыла былы начальнік аддзялення Зоя Ніканораўна Машара,—расказвае Насця.—Сядзела побач з ёй і запісвала ў сшытак алгарытмы дзеянняў пры аказанні той ці іншай паслугі. Усё здавалася такім складаным і малазразумелым. Пасля звярталася да сваіх запісаў.

Патрэба ў шпаргалцы адпала хутка, аперацыі сталі звыклымі, а наведвальнікі—добра знаёмымі. Ветлівая, уважлівая і адказная маладая дзяўчына заслужыла аўтарытэт вяскоўцаў.
Адлегласць ад дома да працы каля 12 кіламетраў. Аднойчы Насці давялося адольваць яе пешшу. Халодным восеньскім днём спазнілася на аўтобус, у родных пад’ехаць не атрымлівалася. Нічога не заставалася, як у нядаўна купленых ботах пайсці ў свае Пад'ельцы. Як на ліха, ніводная машына ў спадарожным напрамку не праехала. За дарогу змерзла, а боты выпрабаванне вытрымалі. 

Обычный день в Чепуковском отделении связиЗ дома ў дом з вялікай сумкай

Паштальёнаў Наталлю Молакаву і Зою Рамановіч адлегласць не палохае. Да таго ж выдаюцца гумовыя боты, абутак на лета і зіму, сумкі для карэспандэнцыі і тавараў, плашч і нават веласіпед. Так што і ў дождж, і ў спякоту трапяць у самы аддалены куточак. Зоя Венядзіктаўна разносіць пошту ў Новым Пагосце, сувязь з калегамі трымае праз мабільны тэлефон. 

Наталля Іванаўна абслугоўвае Чапукі і прылеглыя вёсачкі. Усяго 105 двароў. За амаль дваццаць год паштальёнскіх вандровак сумкі лягчэй не сталі. Няхай зараз не пішуць пісем і толькі зрэдку дасылаюць паштоўкі ў канвертах, затое па-ранейшаму чытаюць газеты і часопісы, выбар якіх багаты. Шпарка ідзе гандаль. Цукар часам цэлымі ўпакоўкамі дастаўляе. Асабліва зручна набываць прадукты сталым людзям. Дайсці да гандлёвай кропкі цяжка, а тут адразу ў дом прынясуць. І алей, і мука, і чай з ласункамі, нават кансерваваны гарошак, і пральны парашок, і пасцельная бялізна. Асартымент шырокі, і пакупнікоў дастаткова. Зрэдку Наталля Іванаўна адпраўляецца ў дарогу з дзвюма сумкамі, звычайна іх тры.

Найбольш працяглае падарожжа па аўторках і суботах. У гэтыя дні выходзяць "Міёрскія навіны", якія, па словах паштальёна, выпісваюць амаль у кожным доме. З рэспубліканскіх выданняў сімпатызуюць "Савецкай Беларусі". Часопісы набываюць і па падпісцы, і ў розніцу. Хутка знікаюць са стэлажу размалёўкі для дзяцей і сканворды.
У працоўным кабінеце Наталлі Молакавай заўважаю ікону Маці Божай. 
—З'явілася яна тут невыпадкова,—тлумачыць паштальён.—Расказвалі, неяк у будынак ударыла маланка. Пасля таго і вырашылі прынесці ікону.

Няўзброенаму воку не бачна
Можа скласціся ўражанне, што калі няма наведвальнікаў, начальнік аддзялення адпачывае. Гэта далёка не так. У перыяды зацішша Анастасія працуе з дакументацыяй. Да прыкладу, напрыканцы месяца здаецца справаздача літаральна па кожным відзе аказаных паслуг. Колькасць выпісаных газет, адпраўленняў "1 клас" і "Камфорт", атрыманай карэспандэнцыі і пасылак, продаж тавараў… Гэта і многае іншае на строгім уліку. 

Разам з асноўнымі функцыямі сельскае аддзяленне сувязі выконвае ролю і псіхалагічнага кабінета, і ўтульнай альтанкі. Разлічыўшыся за паслугі, некаторыя вяскоўцы застаюцца пагутарыць пра жыццё-быццё. Асабліва не хапае зносін сталым. Неяк пенсіянерка правяла для паштавікоў завочны майстар-клас па нарыхтоўцы гародніны на зіму.

"Іна здала на правы з першага разу!"—радасна паведаміла чарговая наведвальніца. І радасці, і непрыемнасці дзеляць паштовыя работнікі з вяскоўцамі. Апошнія не злоўжываюць іх увагай і часам. У дні, калі Насця амаль не адводзіць вачэй ад манітора, размовы адкладваюцца.
Развіталася з паштавікамі бліжэй да гадзіны дня. Наталлі час разносіць газеты і тавары, а Насцю чакае перапынак на абед. У 14.45 працоўны дзень скончыцца. Але расслабіцца ў апошнія 45 хвілін не атрымаецца. Зноў пачнуць часта грукаць уваходныя дзверы, і кантрольная стужка "расцягнецца" яшчэ на дзясяткі сантыметраў.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
На здымках: 1. Н. Молакава. 2. А. Вайцяховіч з кліентам. 3. Будынак сувязі ў Чапуках.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 230
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 529
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 557
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 888
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта
Сайт Президента Республики Беларусь Витебское областное управление МЧС Витебский областной исполнительный комитет Миорский районный исполнительный комитет http://sigarety-import.com/ американские сигареты вред курения самые вредные сигареты.