Авторизация
 

Раённы актыў у жніўні наведаў населеныя пункты Узмёнскага сельсавета

+
Районный актив в августе посетил населённые пункты Узмёнскага сельсоветаРаённы актыў у жніўні наведаў большасць населеных пунктаў, вытворчых аб'ектаў і ўстаноў Узмёнскага сельсавета з мэтай вывучэння стновішча спраў па жыццезабеспячэнні насельніцтва і добраўпарадкаванні, вывучэння меркаванняў сяльчан. Адразу можна сказаць, што надта вялікіх недахопаў не выяўлена, але заўваг стршыні  сельвыканкама Т.С. Смулько выказана нямала.
 
На наступным этапе пракантралявана, якія станоўчыя высновы зроблены, што выпраўлена. 18 жніўня падведзены вынікі ўсяго мерапрыемства. У гэты дзень адбыліся выступленні кіруючы работнікаў раёна -- старшыні раённага выканаўчага камітэта І.В. Кузняцова і старшыні раённага Савета дэпутатаў М.М. Баніфатавай -- у вытворчых калектывах, а інфармацыйна-прапагандысцкіх груп - у населеных пунктах. Найперш размова тычылася парламенцкіх выбараў, выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, умацавання грамадскай бяспекі і дысцыпліны, прафілактыкі правапарушэнняў.
 
Районный актив в августе посетил населённые пункты Узмёнскага сельсоветаУ дыспетчарскай  ААТ "Гвардзейскі" сустрэчу з механізатарамі і жывёлаводамі гаспадаркі правёў старшыня райвыканкама І.В. Кузняцоў. Асноўную увагу кіраўнік раёна звярнуў на сацыяльна-эканамічнае развіццё Міёршчыны і бліжэйшыя перспектывы. У сельскай гаспадарцы акрэсліў тэрміны ўжо аб'яўленага аб'яднання некаторых сельгаспрадпрыемстваў. Што непасрэдна да ААТ "Гвардзейскі", то гэтая гаспадарка мае нядрэнныя перспектывы. Але і тут паўсюдна трэба цаніць дасягнутае і зробленае, на кожным рабочым месцы кожнаму добрасумленна выконваць свае абавязкі.

Жыллё пакуль будуецца толькі ў ААТ "Туркова" і для работнікаў будучага металапракатнага завода. З гэтым прадпрыемствам звязаны цяперашнія пераўтварэнні на чыгуначнай станцыі і перспектывы развіцця нашых будаўнічых арганізацый наогул. Нават будучыня райцэнтра. Заканчваюцца перамовы па ўзвядзенні сучаснага свінагадоўчага комплексу для задавальнення патрэб мясакамбіната ў сыравіне. Вызначаюцца перспектывы для хлебазавода.

Районный актив в августе посетил населённые пункты Узмёнскага сельсоветаАсноўнымі прыярытэтамі для сябе старшыня райвыканкама лічыць патрэбы вёскі, стан дарог, падтрыманне аб'ектаў адукацыі і медыцыны.
Можна сказаць, што гэтыя ж праблемы непакояць і вяскоўцаў. Адразу аўдыторыя ў дыспетчарскай "Гвардзейскага" адзначыла дрэнны праезд па вуліцы Садовай у Слабадзе і некаторых дарогах. Пачалося высвятленне на чыім яны балансе і што можна зрабіць, бо грэйдзіраванне пры штодзённых дажджах малаэфектыўнае.

Вяскоўцы не скардзяцца на медыцынскае абслугоўванне, медыкі наведваюць цэнтральную сядзібу кожную пятніцу. А вось за лекамі трэба далёка ездзіць. Дамовіліся, што лякарствы таксама можна будзе заказаць праз медыцынскіх работнікаў.
Непакоіць сяльчан праблема своечасовай выплаты заробку. А з дзіцячымі дапамогамі затрымак не павінна быць.
Паабяцана звярнуць увагу на напаўненне прылаўкаў вясковага магазіна, арганізаваць завоз бульбы, бо на тутэйшых агародах яна пачала гніць.
 
Рэалізацыя праграмы Дня сельскага Савета працягвалася ў зале Узмёнскага сельскага Дома культуры. Тут заслухана інфармацыя старшыні Мікалаёўскага сельвыканкама А.І. Кудрашова аб выпраўленні недаробак, азначаных пратаколам даручэнняў пасля правядзення там падобнага мерапрыемства ў ліпені. Яшчэ раз пацверджана, што работу па добраўпарадкаванні трэба працягваць, большых намаганняў патрабуе знос старога пустуючага жылля і клопат пра стан дарог.

Імкненне ёсць, разлічваю на вынік

Прыкладна такі вывад вынікае са справаздачы старшыні Узмёнскага сельвыканкама Т.С. Смулько. Таццяна Сяргееўна адзначыла, што сацыяльныя стандарты на падведамнай тэрыторыі забяспечваюцца. Але пры сёлетнім надвор'і абвастылася праблема дарог і рамонту вуліц. Іх па меры магчымасці даводзяць да ладу, але пакуль на выпраўленне хібаў сіл камунальнай службы і ДРБУ-23 не хапае, у час напружаных сельгасработ невялікія магчымасці і ў гаспадарак.

Перыядычна з'яўляюцць перабоі на вадаправодах, пакуль іх выпраўлялі. Своечасова мяняюцца лямпачкі і рамантуецца аўтаматыка вулічнага асвятлення, але яго выкарыстанне восенню будзе залежыць ад наяўнасці сродкаў па аплаце за электраэнергію. (Пазней будзе заяўлена, што так называемыя "веерныя" адключэнні вулічнага асвятлення могуць закрануць раённы цэнтр і Дзісну.)
Арганізаваны збор і вывазка смецця і бытавых адходаў у аграгарадках.

Патрэбы насельніцтва забяспечваюць тры магазіны, 18 населеных пунктаў абслугоўваць аўталаўкі. Ажыццяўляецца гандаль па папярэдніх заяўках. Арганізавана нарыхтоўчая дзейнасць, аднак пакуль без асаблівага размаху. Бытавыя паслугі аказвае толькі КПП ва Узмёнах. Належным чынам арганізавана работа амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, двух ФАПаў і пунктаў  першай медыцынскай дапамогі.
Нязручнасцю стала для людзей закрыццё трох аддзяленняў паштовай сувязі, хаця паштальёны працягваюць сваю дзейнасці і прыяздае пошта на колах.

Школы, у якіх 84 вучні, падрыхтаваны да новага навучальнага года, створаны належныя ўмовы ў дашкольных установах для 30 выхаванцаў.
У гаспадарках дзейнічаюць калектывы фізкультуры, яны ўдзельнічаюць у спаборніцтвах. А КФ ААТ "Узмёнскі край" нярэдка займае ў іх прызавыя месцы.  

У Лявонпалі і Узмёнах прымаюць прыезджых тры аграсядзібы.

У чатырох установах культуры арганізаваны 8 творчых калектываў, самадзейныя артысты займаюць прызавыя месцы ў раённым аглядзе-конкурсе. Узмёнскае падвор'е радуе ўдзельнікаў фестываля "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю". Адбываюцца святы вёсак.
Добраўпарадкаванне ахапіла больш тысячы домаўладанняў, для яго актывізацыі выдадзены 64 прадпісанні. Шмат гаспадароў навялі на падвор'ях узорны парадак, аднак і пустуючага жылля более.

Районный актив в августе посетил населённые пункты Узмёнскага сельсоветаКапітальна адрамантавана брацкая магіла ў Лявонпалі, уладкаваны абеліскі ва Узмёнах, Даўгінаве і Слабадзе, заказаны помнік на магілу ахвярам вайны. Праводзяцца суботнікі на гарамадзянскіх могілках, 4 з іх перададзены на баланс УП ЖКГ, два астатнія рыхтуюцца да перадачы. Вось толькі дарогі да некаторых праходзяць па палях, прывесці іх у парадак праблематычна.
Ажыццяўляецца падтрымка сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва.
На 7 пасяджэннях савета апорнага пункта аховы правапарадку разгледжаны паводзіна 43 чалавек, працягваецца акцыя "Сям'я без гвалту", аднак прафілактычная работа патрабуе большых намаганняў.

Старшыня сельскага Савета адзначыла вялікую работу дэпутатаў Б.З. Невяроўскага, Т.В. Лакотка, М.М. Іванова, А.В. Ліманоўскага, О.В. Васіленка, старэйшан Т.П. Шчарбаковай, М.А. Мацура, М.В. Шук, пры ўдзеле і падтрымцы якіх аператыўна вырашаюцца многія праблемы масцовага жыцця. Дзейнічае пры сельвыканкаме інфармацыйна-прапагандысцкая група.
Аднак работу па азначаных і іншых напрамках трэба працягваць, лічыць Таццяна Сяргееўна.

Што гэта так, пацвердзілі справаздачы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама. Пры іх удзеле абмеркавана дзейнасць усіх устаноў, стан і добраўпарадкаванне ўсіх аб'ектаў, ледзь не кожнай сядзібы ў населеных пунктах. Звернута ўвага кіраўніка райспажыўсаюза на бедны асартымент у магазінах і недахоп тавараў у канчатковых пунктах маршрутаў аўталавак. Электрыкаў папракнулі за пакінутае ламачча пасля абрэзкі дрэў і некаторыя неабкошаныя падстанцыі.

Районный актив в августе посетил населённые пункты Узмёнскага сельсоветаЗ дарожнікамі, камунгасаўцамі і кіраўнікамі гаспадарак ішла размова дзе і як можна аператыўна падсыпаць калдобіны на дарогах і вуліцах. Звернута ўвага на выкараненне баршчэўніку, стан аўтобусных прыпынкаў і рух аўтобусаў. Выявілася, што зноў перабоі з вадой у Пераслоўцы, нерэгулярна ходзіць іншы раз "поштамабіль"…

Праблемныя пытанні ўключаны ў новы пратакол, выкананне іх будзе кантралявацца. Да вырашэння мясцовых праблем падключаны раённыя службы. Зразумела, што дробязныя недахопы ніхто з райцэнтра выпраўляць не паедзе, неабходна актывізаваць намаганні на месцах.

Падрыхтаваў 
Леанід МАТЭЛЕНАК.  



рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 624
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 766
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 644
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 628
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта