Авторизация
 

Старшыня Новапагосцкага сельвыканкама Раіса Гернат ведае кожнага

+
Председатель Новопогостского сельисполкома Раиса Гернат знает каждогоСтаршыня Новапагосцкага сельвыканкама Раіса Гернат ведае ў сваім сельсавеце кожнага жыхара і кожнае месцейка, добраўпарадкаванае і што патрабуе прыкладання рук. Жанчына добра спраўляецца з ускладзенымі абавязкамі, знаходзіць належны кантакт з сяльчанамі, выконвае патрабаванні вышэйшага кіраўніцтва, сама ўносіць прапановы, без якіх, думае, чыноўніку не адбыцца. Раісе Аляксандраўне сёлета прысвоена ганаровае званне "Чалавек года Віцебшчыны", якое, несумненна, заслужыла.
 
Даведка: Новапагосцкі сельсавет у раёне адзін з самых вялікіх, пражывае тут 1875 чалавек, у цэнтры—450, найбольш буйныя вёскі—Наўгароды, Чапукі, Волкаўшчына. У прываколлі 59 населеных пунктаў, у 23-х жыве ўсяго да 5 чалавек. Наогул, звесці назву вёскі з карты не так проста, для гэтага там не павінна заставацца ніводнага насельніка і будынка. У сельсавеце 7 устаноў культуры (СДК, клубы, бібліятэкі), 4 аб'екты аховы здароўя (фельчара-акушэрскія пункты, амбулаторыя), 6 кропак гандлю, 2 аддзяленні сувязі, філіял "Беларусбанка". 
 
Пра лёсавызначальныя пытанні жыццядзейнасці сельсавета ў інтэрв'ю са старшынёй Раісай Гернат.
 
З часам вёскі імкліва радзеюць. Як у Новапагосцкай акрузе з насельніцтвам?
—Нашы мясціны таксама не выключэнне. Летась нарадзілася 8 чалавек, не стала 39, сёлета з’явіліся на свет 2 новыя жыхары. У сельсавеце 21 шматдзетная сям'я, пераважаюць прадстаўнікі сярэдняга і сталага ўзросту. Большасць моладзі канцэнтруецца ў гаспадарках. У нас іх дзве—"Любінова" і "Наўгароды". Але, на жаль, перспектыўныя кадры адпрацоўваюць і з'язджаюць у горад… Новы Пагост хоць здаўна мястэчка, таксама асаблівага прыросту не мае, бо ніколі не быў цэнтрам калгаса. Радзее Волкаўшчына, бо тамашнюю гаспадарку з'ядналі з любіноўскай, паколькі яна была мацнейшай. 

Вясковы ўклад заўсёды славіўся асабістай падсобнай гаспадаркай. У вашых краях таксама яна развіта?
—Так, рэгіён у нас заходні, маем 801 гаспадарскі двор, 34% людзей гадуюць жывёлу, у ліку 224 каровы, у 30 сем'яў па 2 "рагулі". Малако збіраюць індывідуальныя прадпрымальнікі Аляксандр Цімафееў і Юрый Багданаў. За 2015 год ад асобных жыхароў дзяржаве здалі 896 тон, што на 1 карову складае 3,985 кг. Зноў жа нагадваю: гэта вельмі прыстойны прыбытак у сям'ю, які можа складаць да 20 мільёнаў. Раней з распаўсюджаннем чутак пра афрыканскую чуму свіное пагалоўе ў нас зменшылася, але апошнія гады зноў расце. Запатрабаваныя куры, птушкі, авечак няшмат—99. На 9 галоў павялічылася буйной рагатай жывёлы. Зараз людзі навучыліся лічыць грошы, лішнюю жыўнасць па дамовах здаюць у гаспадарку, атрымліваюць зерне. Хто стараецца, той і мае.

Як сельгаспрадпрыемствы дапамагаюць грамадзянам?
—Забяспечваюць сенам, апрацоўваюць агароды, сваім работнікам—з паловай кошту. Для кароў выдзяляем пашы. Праўда, з колішніх трох гуртоў цяпер застаўся толькі адзін. Насель-ніцтва трымае 49 коней, мае 50 трактараў, людзі чулыя, адно аднаму дапамагаюць. Дзеляцца і малаком. Наогул, харчы з асабістага падворку з магазіннымі не параўнаеш. Я, напрыклад, купленыя памідоры есці не магу, і ў агуркоў, нават столінскіх, смак цяпер зусім іншы. Карова, прысядзібны надзел—гэта здаровы лад жыцця. Я таксама трымаю, даю і выводжу на пашу. А моладзь цяпер не гатова працаваць на зямлі. Тым не менш, мяркую, маленькія мястэчкі з часам чакае папаўненне. Стане модным жыць у вёсцы, а працаваць у горадзе, як гэта робяць у Германіі—ездзяць за 150 км. 

Прыярытэтны накірунак развіцця—добраўпарадкаванне. Што за апошні час зроблена?
—Вялікую ўвагу надаём прыстанку памерлых, могілкаў  на тэрыторыі сельсавета 28.  Пахаванні павінны быць прыбранымі і абкошанымі, нават калі няма спадчыннікаў. Дапамагаюць святары мясцовых царквы і касцёла, жыллёва-камунальная гаспадарка, якая трымае могілкі на сваім балансе. Наладжана сувязь з індывідуальным прадпрымальнікам з Наваполацка, які заўсёды якасна і акуратна спілоўвае дрэвы. Прыбраць адно каштуе прыкладна мільён у старым вылічэнні. Сродкі на гэта не заўсёды закладзены бюджэтам. Грамадзянам падказваем магчымасць застрахаваць помнікі родных і блізкіх людзей. Самаабкладаннем за мінулы год сабрана 7 мільёнаў рублёў (недэнамінаваных). Адрамантаваны абеліск, брацкая магіла ў Новым Пагосце, асобныя пахаванні ў Махіроўцы, падсыпаны дарогі, бюджэтам аплачаны жалезабетонны плот у 200 метраў у Чапуках. Садзейнічае ў навядзенні парадку мясцовы аварыйна-выратавальны пост, лясніцтва, якое, да таго ж, без перашкод і замінак забяспечвае насельніцтва дрывамі, 42 рублі ў новым фармаце за машыну—гэта вялікая падмога. 

Заўсёды псуюць выгляд старыя кінутыя хаты. Для вашай тэрыторыі гэтая праблема таксама актуальная?
—З 2006 года ў сельсавеце знесена 90 будынкаў, цяпер непрыдатнымі для жылля прызнаны 4. Нагадаю, працэдура адчужэння складаная, дазвол на знос выдае толькі суд. Юрысты патрабуюць шукаць родных у апошнім калене, а тым часта не да апусцелай хаты, і ўсё-ткі пазбавіць уласнасці не так проста. Калі ж рашэнне выносіцца, зносім пабудову. 

Бясспрэчна, у надзённых справах дапамагаюць старэйшыны. Яны, як звязуючае звяно паміж тэрытарыяльна аддаленымі вяскоўцамі і ўладай. 
—Так, у нас іх 16—адказных і старанных. Лепшыя з лепшых: волкаўшчынскі бібліятэкар Таццяна Казлоўская, школьны вадзіцель у Чапуках Мікалай Драба, галоўны бухгалтар ААТ "Любінова" Наталля Бялевіч, пенсіянерка з Мілеек Вольга Дабры-ніна. Яны трымаюць сувязь паміж тутэйшымі вяскоўцамі і сельскім Саветам, прысутнічаюць на сесіях. У нас, як казала раней, 59 населеных пунктаў—немагчыма тэрмінова даехаць ці дабегчы да кожнага чалавека па набалелай праблеме. Для гэтага працуюць старэйшыны. За свае старанні штоквартальна атрымліваюць невялікае грашовае заахвочванне. Праўда, сімвалічнае. Нашы надзейныя памочнікі—настаўнікі, участковыя ахоўнікі правапарадку. За год учынена толькі 6 дробных злачынстваў—крадзяжоў. Многае залежыць ад нашых работнікаў, спецыялісты сельвыканкама Тэрэза Бараноўская і Жанна Кураш выдатна спраўляюцца з даручэннямі, працаваць з імі лёгка і прыемна. 

У вашых краях ёсць славутыя людзі, выхадцы…
—Так, мовазнавец, гісторык, пісьменнік, дзеяч Адраджэння Вацлаў Ластоўскі, музыказнаўца, этнограф і дырыжор Генадзь Цітовіч… Выдатныя лялькі вырабляе мастацкі кіраўнік Чапукоўскага Дома культуры Тэрэза Корсак...
 
Папярэдне адзначалася, што сёлета Раіса Гернат прызнана "Чалавекам года Віцебшчыны". З гэтай нагоды невялікае інтэрв'ю з жанчынай непасрэдна пра асабістыя клопаты, перакананні і развагі… 
 
—Дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся,—гаворыць Раіса Аляксандраўна.—Верагодна, ніколі гэтае выслоўе не згубіць сваёй актуальнасці. Я яго заўсёды прытрымлівалася. Нарадзілася ў Новым Пагосце… Хацела стаць урачом, але не любіла хімію… Што ж, вырашыла пайсці на матэматыка ў Віцебскі педінстытут, з лёгкасцю паступіла і скончыла, пачынала настаўнічаць у Волкаўшчыне. Гэта 8 кіламетраў ад дома, таму калі запрасілі сакратаром у сельсавет—з радасцю пагадзілася. 20 гадоў на гэтай пасадзе і 10—старшынёй. Разважаю: хоць не стала ўрачом, але ўсё роўна дапамагаю людзям, толькі ў будзённых клопатах і справах. А матэматычная адукацыя спрыяе дакладнасці і дапамагае ўсё давесці да лагічнага завяршэння. 
—Канец 80-х, калі пачыналі, і сучаснасць. Якія адрозненні?
—Са з'яўленнем камп'ютара работа значна спрасцілася. Сумна, што менее жыхароў. Колісь іх было тры тысячы. А вось сутнасць прафесіі не памянялася. Дапамагаць не на словах, а на справе—тое, да чаго павінен імкнуцца любы кіраўнік. Сельскаму чыноўніку даводзіцца вырашаць разнастайныя пытанні: сямейныя спрэчкі, нарыхтоўка дроў, зямельных надзелаў… Трэба ўмець размаўляць з людзьмі і хутка прымаць рашэнні. 

—Сельскі лад, на Ваш погляд, адрозніваецца ад гарадскога?
—Сяльчане працуюць увесь светлавы дзень. Гэта вечны рухавік прагрэсу. Я сама кладуся не раней 23-х, а прачынаюся ў 5 гадзін, каб падаіць карову, сабрацца на работу. Хачу, каб сяло адрадзілася. Для гэтага, думаю, трэба ўдасканаліць сістэму падтрымкі сем'яў. 

—Раскажыце пра сваю сям'ю. 
—Дачка пасля ўніверсітэта працуе эканамістам у Мінску. Жывём з мужам, ён у мяне добры гаспадар і памочнік. Замуж выйшла маладая, тады так было модна, і не расчаравалася.

—У вольны час любіце…
—Перачытваць рускую класіку, глядзець камедыі Эльдара Разанава. Мае пастаянныя спадарожнікі—раённая і абласная газеты, рэспубліканскія навіны ўсё часцей чытаю ў сеціве, але папяровыя носьбіты куды больш імпануюць. Вырошчваю ружы, лілеі. Упэўнена, што кветкі прачынаюцца, размаўляюць. Хаджу ў лес па грыбы і ягады. Маю звычайны ўклад звычайнага чалавека. Цаню і кіруюся прыстойнасцю, сумленнасцю. Лічу, што кожнаму для свайго дабрабыту найперш трэба старанна працаваць, ад дзяржавы залежаць толькі ўмовы.   

—"Чалавек года Віцебшчыны"—місія пачэсная і адказная. 
—Так, сёлета атрымала гэтае званне ў сістэме кіравання і самакіравання. Прызнанне надае ўпэўненасці і рашучасці. На пасадах імкнулася паводзіць сябе, як належыць. Сакратаром пачувалася прыемней: даведкі, рэгістрацыя нараджэнняў, шлюбаў. Да старшыні звяртаюцца з турботамі, трэба ведаць законы, умець скаардынаваць, а не казыраць уладай, якую на нашым узроўні паказаць складана, толькі намаганнямі і стараннямі дасягнеш жаданага. 

—Дзякуй за размову.
Гутарыла Алена БАСІКІРСКАЯ. 
Фота аўтара.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 880
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 664
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 639
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта