Авторизация
 

Мама, але сама яшчэ дзіця

+
Мама, но сама ещё ребёнокВыпадкаў ранняй цяжарнасці ў наш час нямала. Хвалюе гэта і бацькоў, і ўрачоў. Адна з асноўных прычын цяжарнасці дзяўчат-падлеткаў у тым, што, уступаючы ў палавыя сувязі, непаўналетнія не думаюць пра наступствы.
 
Аднак нельга ўскладаць усю адказнасць на маладую дзяўчыну, як гэта звычайна здараецца. Разумець і ўсведамляць у поўнай меры сітуацыю павінны і малады чалавек, і бацькі, і педагогі. 

Асноўная праблема ранняй цяжарнасці—псіхалагічная. Будучая маці часта не ведае, з кім падзяліцца перажываннямі, хавае цяжарнасць да вялікага тэрміну, пазбягае размоў з бацькамі і ўрачом. Гэта звязана з тым, што фразу "Я цяжарная" ад непаўналетніх дарослыя ўспрымаюць, як правіла, негатыўна. З аднаго боку, такая рэакцыя апраўданая. Але з іншага, гневам і папрокамі нічога не вырашыцца. Паміж бацькамі і дзецьмі павінен быць давер, тады пра свае праблемы падлеткі раскажуць своечасова. Рашэнне прымаецца ўсёй сям'ёй, але вымушаць дзяўчыну да пэўных дзеянняў нельга. Цяжарнасць падлеткаў, якая заканчваецца абортам, можа прывесці да бясплоддзя. 

Ранняя цяжарнасць умоўна дзеліцца на ўзрост ад 11 да 15  і ад 15 да 18 год. У першым выпадку арганізм з фізіялагічнага пункту гледжання яшчэ не гатовы вынасіць плод. Пасля 15 год дзяўчына больш гатовая да цяжарнасці і родаў, але гэта вялікі стрэс. Вынасіць дзіця—справа сур'ёзная. Падчас цяжарнасці павялічваецца ўжыванне бялкоў, тлушчаў і вугляводаў, узнікае недахоп вітамінаў і мінералаў. Усё вышэйпералічанае расходуецца вялікімі "порцыямі", бо патрэбна для развіцця плода. Аднак гэтыя элементы неабходны і дзяўчыне-падлетку, якая знаходзіцца ў перыядзе актыўнага росту. Таму ўзнікаюць ускладненні, звязаныя з парушэннем натуральных абменных працэсаў.
Сацыяльная праблема ранняй цяжарнасці ў тым, што дзяўчына пазбаўляе сябе магчымасці атрымаць адукацыю, пабудаваць кар'еру. Не кожны малады чалавек імкнецца стаць татам, таму нярэдка маладая маці застаецца з дзіцём адна. Добра, калі дапамагаюць бацькі, але так бывае не заўсёды. У будучым чакае замкнёнае кола: няма адукацыі, няма работы, няма сродкаў на ўтрыманне дзіця. Так з'яўляецца нядобранадзейнасць. Складаная сітуацыя можа прывесці да таго, што дзіця забяруць з сям'і. Гэта самы дрэнны, але, на жаль, найбольш часты вынік ранняй цяжарнасці.
Каб не аказацца ў падобным становішчы, падлеткам трэба вучыцца адказнасці ў міжасобасных адносінах.

Жанна ПУШКЕЛЬ, 
педагог сацыяльны Дварнасельскай ДС-СШ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 576
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 603
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 603
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта