Авторизация
 

Франц Антонавіч Вішнеўскі, былы старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Міёрскага раёна

+
Франц Антонович Вишневский, бывший председатель РК профсоюза работников АПК Миорского района—Раённая газета ўвайшла ў маё жыццё са школьных гадоў: бацькі—сельскія жыхары—Франя Пятроўна і Антон Іосіфавіч усё свядомае жыццё выпісвалі "Сцяг працы". І менавіта дзякуючы ім адбылося маё першае знаёмства з гэтым выданнем.  
 
У 1970-ым годзе восенню я вярнуўся дадому з армейскай службы і ўліўся ў калектыў калгаса "Праўда", дзе давялося працаваць на розных пасадах, у тым ліку 12 год—інжынерам-механікам, 5—намеснікам кіраўніка гаспадаркі, 10—старшынёй,  і ўвесь гэты час "раёнка" была нязменным і вельмі неабходным для мяне выданнем, бо чэрпаў там шмат карыснай інфармацыі. 
 
Раней матэрыялы на сельскагаспадарчую тэму  займалі калі не большую частку газеты, то ва ўсякім разе, яе добрую палову. Гэта былі замалёўкі пра людзей вёскі, інфармацыйныя навіны, шматлікія  статыстычныя і аператыўныя зводкі, аналітычныя і крытычныя матэрыялы, у тым ліку аб выніках шматлікіх сумесных грамадскіх рэйдаў супрацоўнікаў газеты са спецыялістамі райсельгасхарчу, райветстанцыі, "Народнага кантролю", дзяржкантролю. Сельгасвытворчасць не выпадкова заставалася ў цэнтры ўвагі газетчыкаў, бо вясковае жыццё было насычаным, цікавым і грунтавалася не толькі на вытворчасці, але і многіх шматлікіх станоўчых сацыяльных, культурных і спартыўных падзеях. Будаваліся фермы, дамы, майстэрні, адкрываліся школы. Актыўна дзейнічалі ў сельскай мясцовасці камсамольскія, партыйныя і прафсаюзныя арганізацыі, іх справы ажыццяўляліся не на паперы, а ў рэальнасці. Ствараліся калектывы мастацкай самадзейнасці, агітбрыгады, калгасныя спартыўныя каманды. Моладзь заставалася ў вёсках, бо заробак у сельскай мясцовасці не адставаў ад многіх гарадскіх прамысловых прадпрыемстваў, а то і намнога перавышаў.  І ўсё гэта, вядома ж, шырока асвяшчала раённая газета, назва якой пацвярджала галоўную тэматыку публікуемых тэкстаў—"Сцяг працы".

Пазней газету перайменавалі ў "Міёрскія навіны", але ад гэтага не змяніўся напрамак дзейнасці выдання, якое не толькі адлюстроўвала жыццё раёна, але і несла ў масы пэўныя ідэі. Калі я працаваў у райсельгасхарчы спецыялістам па ахове працы, то актыўна інфармаваў праз раёнку насельніцтва пра бяспеку на вытворчасці, дапускаемыя ў сельгасарганізацыях недахопы ў гэтай сферы дзейнасці. На працягу 15 гадоў цесна супрацоўнічаў з газетай і на пасадзе старшыні РК прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі. Кантактаваў з мясцовым выданнем, імкнучыся адлюстраваць вясковае прафсаюзнае жыццё, арганізацыю і ход працоўнага спаборніцтва. Абавязкова запрашалі карэспандэнтаў у гаспадаркі і на раённыя мерапрыемствы падчас ушанавання лепшых даярак, вадзіцеляў на адвозцы збожжа, камбайнераў-тысячнікаў і іншых пераможцаў працоўнага спаборніцтва. У аб'ектыве ўвагі "Міёрскіх навін" былі лепшыя работнікі, якія накіроўваліся на абласныя і раённыя фестывалі-кірмашы "Дажынкі" і вярталіся адтуль з важкімі ўзнагародамі. 

У апошнія гады раённая газета павялічылася ў аб'ёме, стала больш напоўненай  не толькі па колькасці друкуемых матэрыялаў, але і па змесце, цяпер шмат "жывых" фотаздымкаў, што, канешне, радуе. 
Цяпер я на залужаным адпачынку, але газету выпісваю, бо без яе "нібыта за высокай агароджай—не ведаеш і не бачыш, што адбываецца навокал".

Запісала Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымку: (з архіва раённай газеты) старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Ф. Вішнеўскі ўручае ўзнагароды камбайнерам ААТ "Узмёнскі край".
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.   
 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 692
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 632
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 622
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта