Авторизация
 

Амаль чвэрць веку міярчаніна Міхаіла Курашэвіча службе прысвечана

+
Почти четверть века миорчанина Михаила Курашевича службе посвященаСёлета сваё прафесійнае свята Міхаіл Курашэвіч сустракаў у новым і пакуль нязвыклым для сябе статусе. 30 чэрвеня намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні звольнены ў запас. Больш за 20 год службы з мноствам розных падзей засталіся ў мінулым, а наперадзе новая глава біяграфіі, куды таксама ўпішацца нямала яркіх момантаў.
 
—Калі адматаць час назад, зноў выбраў бы форму. І таксама вярнуўся б у Міёры,—заўважае Міхаіл Казіміравіч.—Служба не расчаравала. Ведаў: гэта маё.

Шлях падпалкоўніка Курашэвіча ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях ляжаў праз Талінскае, а пасля Семфіропальскае ваенна-палітычнае будаўнічае вучылішча. Тады і не думаў, што прафе-сійная будучыня з пажарнай службай звяжацца. У Талін са сцен СШ №1 адправіўся з мэтай стаць ваенным. Праз некаторы час навучальную ўстанову расфарміравалі. Працягваў вучобу ў такім жа вучылішчы ў Семфіропалі. Курсантаў рыхтавалі на пасады намеснікаў камандзіра роты па палітычнай рабоце і накіроўвалі ў розныя віды войск. 
—Вучылішча добра загартавала,—расказвае Міхаіл Казіміравіч.—Строга вытрымліваўся рэжым дня. Розныя дысцыпліны вывучалі. Шмат гадзін адводзілася на фізічную падрыхтоўку, кожныя выхадныя—спартыўнае свята. Пасля першага курса дакладна ўпэўніўся, што зрабіў правільны выбар.

Неўпрыкмет праляцелі 4 гады. У 1993-м курсант атрымаў размеркаванне ў войскі сувязі ў горад Іванава, але туды не даехаў. Паслухаўся бацькоў, якія прасілі вярнуцца дадому. Той час для краіны быў няпростым. Праблему ўяўляла размеркаванне выпускнікоў Мінскага ваеннага вучылішча, не кажучы пра ўладкаванне "чужынцаў". У райваенкамаце маладога лейтэнанта звольнілі ў запас. У хуткім часе ён стаў пажарным. 

Пачынаў начальнікам каравула ў Дзісне. Калі праз два гады ўвялі пасаду намесніка начальніка па кадравай рабоце, прапанавалі гэтае месца. У ліку асноўных абавязкаў значыліся прафарыентацыйная работа сярод школьнікаў, падбор і расстаноўка кадраў. Сярод цяперашніх супрацоўнікаў РАНС ёсць і падапечныя Міхаіла Казіміравіча. Па яго падказцы выбіралі прафесійны шлях інспектары ІНіП Уладзімір Рачыцкі і Алег Перапячаеў. Інспектарам па кадрах пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада "Віцязь" у Віцебску працуе міярчанка Ганна Рынкевіч. І гэта далёка не ўсе прыклады.

—Прыемна глядзець на супрацоўнікаў, якіх памятаеш яшчэ дзецьмі, і разумець, што перад табой ужо дарослыя людзі са сваімі поглядамі і ўласнай жыццёвай пазіцыяй,—заўважае субяседнік.
Працаваць даводзілася не толькі з людзьмі і паперамі. Заступаючы дзяжурным па аддзеле, выязджаў на пажары і спраўляўся з іх наступствамі. Прыгадвае здарэнне ў Даўгінаўскім сельсавеце. Познім зімовым вечарам у вёсцы гарэў шматкватэрны жылы дом. Ад моцнага марозу ў пажарных трэскалася брэзентавае баявое адзенне. Калі пад 4 гадзіны раніцы вярнуўся дадому, шнуркі на абутку можна было толькі разрэзаць. У 2002-м падчас пажару на Ельні літаральна жылі на балоце. І колькі яшчэ ўспамінаў!..

Якім бы напружаным і працяглым ні быў дзень на службе, Міхаіл Казіміравіч ведаў, што дома яго чакаюць цеплыня, разуменне і падтрымка. За гэта шчыра ўдзячны жонцы Таццяне Кліменцьеўне. Адной сям'ёй яны сталі яшчэ ў пару студэнцтва. Абмяняліся пярсцёнкамі і раз'ехаліся па сваіх "alma mater". Міхаіл—у вучылішча, Таццяна—у Віцебскі педінстытут. Вытрымалі выпрабаванне адлегласцю і вярнуліся ў родны гарадок. 

Калі Міхаіл Казіміравіч уладкаваўся на службу, нарадзіўся сын. Марыў, што хлопец пойдзе яго шляхам, але з павагай паставіўся да іншага выбару. Сёлета Віталь скончыў дзяржунівер-сітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, размеркаваўся ў сталіцы інжынерам у вучэбны цэнтр Дэпартамента аховы.  Дыплом атрымаў якраз у той дзень, калі бацьку праводзілі на заслужаны адпачынак. Адначасова для абодвух адгарнулася новая старонка.

Міхаіл Казіміравіч не тоіць, што развітвацца з аддзелам і калектывам сумна. Столькі год разам. Нярэдка заходзіць павітацца з ужо былымі калегамі. Энтузіязму не губляе, весела заўважае, што ў 45 жыццё толькі пачынаецца і плануе знайсці сябе ў іншай справе. Аднак дата 25 ліпеня заўсёды будзе для яго святочнай.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота з асабістага архіва М.Курашэвіча. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 988
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 697
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 655
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 925
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта