Авторизация
 

Годны шлях Сяргея Тронькіна да пагонаў маёра міліцыі

+
Достойный путь Сергея Тронькина до погон майора милицииХто ведае, як бы склаўся лёс цяперашняга ветэрана органаў МУС Сяргея Паўлавіча Тронькіна, калі б у 1966 го-дзе ён застаўся на ваенна-марскім флоце ў Петрапаўлаўску-Камчацкім. 
 
Там на працягу чатырох год праходзіў тэрміновую службу на ракетным кацеры, камандаваў аддзяленнем радыётэлеграфістаў. Калі "ступіў на сушу", вярнуўся ў Міёры і ўладкаваўся ў ахову старшым інспектарам. Якраз тады, калі ў гісторыі аддзялення пісалася толькі першая старонка. 

Ад прапановы звязаць будучыню з воднай стыхіяй адмовіўся не з-за непрадказнасці акіяна і суровых патрабаванняў. Умеў спраўляцца з сабой і  з цяжкасцямі. Прычына ў іншым: за тысячы кіламетраў, у беларускім гарадку на Віцебшчыне свайго адзінага сына чакала дадому маці. 

Бацьку Сяргей Паўлавіч не памятае. У Вялікую Айчынную ён загінуў пад Ленінградам у хуткім часе пасля нараджэння сына. Нават фотаздымкі не захаваліся. Засталіся ў чамадане, які скралі ў 1947-м, калі вярталіся з Татарскай АССР, куды маці эвакуіравалася ў пачатку вайны.

—Мне тады пяць год было. Маці пасадзіла мяне на чамадан, а я кінуў яго і пайшоў гуляць,—прыгадвае з сумам.—Ехалі ў Міёры, дзе жыла маміна сястра. Тут і большая частка жыцця прайшла. Так што—карэнны жыхар.
Скончыўшы школу, падаўся ў Сяміпалацінск, што ў Казахстане, за спецыяльнасцю электрамантажніка. Пасля вучылішча да арміі займаўся электрафікацыяй чыгункі, праводзіў кантактныя правады для электрацягніка.

Самая вялікая глава ў біяграфіі—служба ў ахове. 27 год выконваў вызначаныя пасадай абавязкі, ахвяруючы ўласнымі здароўем і вольным часам. Умовы працы і аб'ёмы работы на той час істотна адрозніваліся ад цяперашніх.
—Аддзяленне забяспечвала ахову дзяржаўнай маёмасці на прадпрыемствах і ў арганізацыях Міёр, Дзісны, Браслава, Відзаў і Шаркаўшчыны. У штаце налічвалася каля 300 супрацоўнікаў, большасць з якіх—вартаўнікі. Міліцэйскую форму насілі толькі начальнік і я,—расказвае Сяргей Паўлавіч.—Аўтаномная сігналізацыя мелася толькі на магазінах, на пульт не выводзілася. Транспарта не хапала. Першапачаткова дабіраўся на аб'екты на маршрутных аўтобусах. Пасля атрымаў матацыкл. За службу тры іх з'ездзіў, плюс яшчэ ўласную машыну. 

—Начамі яго дома не было, спаў па 2 гадзіны ў суткі,—заўважае жонка Зоя Кірылаўна.—Як паехаў у Відзы ці Браслаў,  так двое сутак без сну. Толькі дадому вернецца, як зноў на працу выклікаюць. Зімой у 30-градусны мароз на матацыкле ў Дзісну ездзіў, летам—па пыльных дарогах калесаваў.

Адна з асноўных задач старшага інспектара—забяспечыць надзейную ахову. Таму ў раскладзе дня значыліся праверкі і кантроль за работай вартаўнікоў. Здаралася,  сам прыводзіў у парадак няспраўную сігналізацыю. Папярэдзіў нямала крадзяжоў з арганізацый і прадпрыемстваў. Адказным стаўленнем да справы заслужыў аўтарытэт сярод калег і вышэйшага кіраўніцтва.

У арсенале ветэрана органаў МУС 7 медалёў і вялікая колькасць грамат. На заслужаны адпачынак маёр міліцыі адправіўся 10 лістапада 1993-га, калі калегі адзначалі чарговае прафесійнае свята. Прайшлі гады, але па-ранейшаму прымае  віншаванні з Днём міліцыі, аховы, іншымі датамі. Прыемна, што не забываюць.

Цяпер вольнага часу багата, з радасцю прысвячае яго любімай сям'і і роднаму дому. Удзячны дарагой жонцы за разуменне і падтрымку, за надзейны тыл. Кожны раз, адпраўляючыся на службу, ведаў, што дома ўсё будзе ў парадку, што там яго любяць і чакаюць.
Крыху менш за два гады засталося да залатога вяселля Сяргея Паўлавіча і Зоі Кірылаўны. Да важнай даты падыходзяць з пяшчотай у сэрцах і павагай адзін да аднаго. Для іх дзяцей бацькоўскі дом па-ранейшаму застаецца надзейным прычалам. Дачка Алена працуе ў РДК, сын Аляксандр узначальвае аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Дарэчы, размяшчаецца аддзел у былым адміністрацыйным будынку аховы, які некалі супрацоўнікі аддзялення ўзводзілі самі, у тым ліку і Сяргей Паўлавіч.

Радуюцца дзядуля і бабуля за ўнучку Кацярыну, якая не так даўно выйшла замуж. Унук Дзіма—школьнік, часта забягае ў госці.
У двары дома красуюць кветкі, абяцае багаты ўраджай вінаград, на градках—пышнае кустоўе бульбы. Сядзець склаўшы рукі гаспадары не ўмеюць. У іх парадак і ля хаты, і на дачы. З ахвотай ідуць разам у лес па ягады і грыбы.
У свае 74 гады Сяргей Паўлавіч выглядае жвавым і падцягнутым. Загартаваны суровым флотам і няпростай службай у ахове, ён застаецца прыкладам акуратнасці, інтэлігентнасці і дысцыплінаванасці.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 752
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 641
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 628
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта