Дысцыпліна і сяброўства
gazeta 23-02-2011, 15:17 1 970 ГрамадстваВаш сын благополучно прибыл в нашу часть для прохождения службы. Он стал солдатом. Армейская служба почётна, но вместе с тем и трудна. Она требует от каждого воина хорошей физической закалки, твёрдых знаний, умений и навыков. Для этого в нашем подразделении имеются все необходимые условия: дружный коллектив, опытные командиры, товарищеская взаимопомощь. Как ваш сын, так и все его сверстники, старшие товарищи обеспечены всем для нормальной жизни, службы. Они хорошо одеты и обуты, всегда вовремя накормлены, имеют время для отдыха. О своём сыне не беспокойтесь. Он жив и здоров и делает все необходимое для того, чтобы оправдать ваш родительский наказ—быть патриотом Родины, честно и безупречно служить ей…Служба в армии—это школа воспитания и всесторонней закалки молодого человека…На первых порах ему нужна и ваша поддержка. Пишите ему чаще, ведь письма от родных так дороги каждому из нас…
(Выдержки из письма, отправленного родителям молодого солдата начальником сборов военной части 5530 В. В. Янчевским).[/b]
З летняга прызыву 2010 года восем нашых хлопцаў размеркаваны на службу ва ўнутраныя войскі: у ваенную часць 3214 трапілі Яўген Ціманоўскі і Сяргей Алісеенка, у в/ч 5530—Віктар Чарняўскі, Павел Швед, Дзмітрый Нядзвецкі, Аляксандр Бірукоў, Максім Мізер, Аляксандр Леановіч, Яўген Лісяйкоў, Віктар Найдзёнак. Папоўнілі рады гэтых войскаў і нашы хлопцы, якія прызваны сёлета ў студзені. У часць 5524 накіраваны Міхаіл Рудзёнак. А вось з зімовага прызыву Андрэй Маркевіч, Мікалай Мільяновіч, Антоній Блажэвіч і Раман Казлоў пройдуць “школу мужнасці” ў в/ч 5530, дзе з навабранцамі, іх бацькамі, салдатамі папярэдніх прызываў нядаўна прайшла сустрэча, прысвечаная аднаму з важных пытанняў—прафілактыцы нестатутных адносін сярод ваеннаслужачых. На сходзе пабываў і карэспандэнт раённай газеты, каб даведацца, як павінны паводзіць сябе армейцы ў калектыве і данесці гэтыя правілы да прызыўнікоў, якія таксама хутка стануць салдатамі.
Перад прысутнымі выступіў міжгарнізонны ваенны пракурор. Ён падкрэсліў, што армейская служба патрабуе не толькі бездакорнага выканання загадаў камандзіраў, але і сяброўскіх узаемаадносін паміж салдатамі—гэта фундамент, на якім грунтуецца армейскае жыццё. Нягожа, калі ўзнікае разлад. Як сведчыць шматгадовая практыка, заўсёды знаходзяцца ў калектыве некалькі асоб, якім рупіць прынізіць іншых, прымусіць маладых падпарадкоўвацца. “Дзедаўшчына”—негатыўная з’ява, якой не павінна быць сярод ваеннаслужачых. Выступоўца звярнуўся да навабранцаў з просьбай супрацьстаяць нестатутным адносінам. А юнакам папярэдняга прызыву парэкамендаваў дапамагчы маладзейшым хутчэй асвоіцца на новым месцы.
Узаемаразуменне, згода і падтрымка дапамагаюць пераадолець цяжкасці. Задача афіцэраў—падрыхтаваць фізічна і маральна загартаваных салдат, якіх яны на паўтара года прынялі пад сваю апеку. Але і бацькі не павінны заставацца ўбаку ад іх армейскага жыцця. Трэба падтрымліваць сыноў добрым словам, чаканым пісьмом, па магчымасці наведваць ў вызначаныя для гэтага дні і цікавіцца, як ладзяцца ў іх справы. Калі ў юнакоў характар задзірысты, важна ім лішні раз нагадаць, каб асабістымі паводзінамі і ўчынкамі не стваралі праблем сабе і саслужыўцам. Пракурор парэкамендаваў бацькам абмяняцца тэлефоннымі нумарамі і цікавіцца армейскім жыццём не толькі сваіх дзяцей, але і саслужыўцаў, што іншы раз дае магчымасць папярэдзіць нестатутныя адносіны. А ў арміі прымяняюцца строгія меры пакарання за іх.
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны М. Ф. Сушкоў, які 30 гадоў жыцця аддаў службе (пачынаў радавым , а пайшоў на заслужаны адпачынак у званні падпалкоўніка), падкрэсліў важнасць падпарадкавання камандзірам, захавання армейскай дысцыпліны.
З уважлівасцю слухалі прысутныя рэкамендацыі памочніка ўпраўляючага Полацкай епархіі айца Аляксандра, які нагадаў пра абавязак і доўг ваеннаслужачых—гожа несці службу, ахоўваць Айчыну, выконваць службовыя абавязкі.
Свяшчэннаслужыцель адзначыў, што і сам быў салдатам, побач служылі дужыя, спартыўныя салдаты, але сябраваў з імі, і не было інцындэнтаў.
Прысутныя мелі магчымасць паглядзець відэафільмы пра дзейнасць падраздзяленняў унутраных войскаў. Але самы прыемны момант для навабранцаў—сустрэча з бацькамі, якія прывезлі ім ласункі. Прыемна было глядзець на ўчарашніх вясёлых, бесшабашных прызыўнікоў, якія, апрануўшы салдацкую форму, адразу сталі ўзмужнелымі, сур’ёзнымі. Але са шкадаваннем я адзначыла, што на тварах юнакоў не было шчырых, бесклапотных усмешак, адчувалася напружанне, хаця яны і не падавалі выгляду сваім родным. А матулі, якія прыехалі здалёк і ўпершыню пасля прызыву ўбачылі сваіх сыночкаў, туліліся да іх моцнага пляча, шкадуючы і галубячы, як малых.
Навабранец міярчанін Антоній Блажэвіч зазначыў, што маладое папаўненне сустрэлі добразычліва. Напачатку—курс маладога байца. Вучацца страявой падрыхтоўцы. Антонію, які мае прафесію выкладчыка музыкі, даручылі быць барабаншчыкам. Пад пошчак барабана лягчэй чаканіць крок. Заўсёды побач камандзіры. Адзначыў высокі ўзровень культуры пры зносінах старэйшых па званню ваеннаслужачых з навабранцамі. Харчаванне сытнае. У казарме цёпла. Вопратка адпаведная сезону.
Не скардзіўся на службу і Яўген Лісяйкоў, які паўгода назад апрануў ваенную форму. Трапіў у армію адразу ж пасля заканчэння Віцебскага тэхналагічнага тэхнікума. Яму ўжо прысвоена званне малодшага сяржанта, і ён дапамагае маладому папаўненню асвоіцца на новым месцы.
19 лютага навабранцы ваеннай часці 5530 прынялі прысягу. І на гэтае ўрачыстае мерапрыемства запрасілі родных маладых салдатаў—такія сустрэчы падтрымліваюць іх маральны дух.
[b]На здымках: маладое папаўненне ў актавай зале (сярод навабранцаў ёсць і міярчане); наш зямляк малодшы сяржант Яўген Лісяйкоў.
Эліза БЛАЖЭВІЧ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.