Авторизация
 

Куды ў водпуск з Міёраў?

+
Куда в отпуск из Миор?Лета—спякотны час і найлепшая пара адпачынку. Найбольш водпускаў у Беларусі прыпадае менавіта на лета. Столькі часу мы чакалі, каб аддацца гарачаму сонейку, падставіць свае твары гуллівым промням, пакупацца на рачулцы, у возеры ці моры, з'ездзіць у экзатычныя краіны або папесціцца на траўцы родных краявідаў—часта вясковых або на пляжы брэндавых комплексаў. Трэба прыкласці ўсе намаганні, каб водпуск прайшоў напоўніцу з карысцю і прынёс толькі станоўчыя эмоцыі. І ўсё-ткі гарачае пытанне ў гарачы час: што можа сапсаваць ваш адпачынак? Што замест усмешак расквеціць панурасцю? 
 
Дзіяна ВАРОНА, бібліятэкар СШ №3 імя Я. Томкі: "Мае вольныя дні пачынаюцца з 18 ліпеня. У бібліятэчных работнікаў іх менш чым у педагагічных, але хапае. Планую заняцца рамонтам, паглядзець серыялы. Меншая дачка Люда сёлета паступае, таму на гэта шмат увагі. Трэба нарабіць больш закатак, каб узімку дачушка ласавалася хатнімі прыпасамі. Плануе штурмаваць сталічны інстытут культуры. Як і мама, будзе бібліятэкарам. Чаго не хачу ў водпуску? Усяго, што сапсуе спакой. Кепска, калі дрэннае надвор'е. Хоць я не надта выязная. Плаваць—не маё. Але люблю падарожнічаць. У Пецярбургу жыве сын, у Віцебску—дачка, ёсць родныя ў Адэсе і Маскве. Вандрую для экскурсіі, але не на сонцы згараць. Таму пад пагоднымі днямі маю на ўвазе не спякотныя, а прахалодныя. Плюс ціхае сямейнае шчасце—гэта мае асноўныя складнікі паспяховага адпачынку".

Марына СЕЛІВЁРСТАВА, справавод Язненскага сельвыканкама: "Буду адпачываць толькі ў лістападзе, бо на чарзе выбары ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, журавіннае свята, мясцовы Благавест. Я дзяржслужачая, у нас водпуск падзелены на 2 часткі. Выходзіла і летам, таму маю з чым параўнаць. Цеплынёй, канечне, лепш. Пабывала на Чорным моры. Галоўнае—настрой. Усё залежыць, як адносіцца да сітуацыі. Калі нават і ўвесь гарачы прыпар будзе непакоіць здароўе, праз пэўны час можаце прыгадаць менавіта гэты водпуск самым шчаслівым. Таму на дробязі не варта звяртаць увагі, але хворы зуб ці іншыя "вострыя вуглы" трэба своечасова закругліць, каб не было неспадзяванак у далёкай паездцы. Вандрую пераважна па Беларусі, на тыдзень да бацькоў у Расоны, у госці да сястры ў Браслаў. У Язне цалкам адпачынак ніколі не бавіла. У прыроды няма дрэннага надвор'я. І ў любое можна знайсці заняткі па душы. А калі зусім кепска на вуліцы, можна аддацца суму—і выльюцца на паперу шчымлівыя вершы, хоць яны добра пішуцца і на рабоце ў абедзенны перапынак, пакуль чайнік закіпае". 

Куда в отпуск из Миор?Сяргей РАДЗІШЭВІЧ, дзісенскі пажарны: "Мой залаты час з 1 жніўня. Купацца ўжо будзе холадна, ды можна парыбачыць, грыбкоў пазбіраць. Хоць работа і надзвычайная, але ў водпуску ніколі не турбавалі. Напэўна, не вельмі прыемна, калі тэлефон не сціхае, як у некаторых чыноўнікаў. Што можа сапсаваць настрой? Адсутнасць грошай. У вольны час іх павінна быць больш чым звычайна. Збіраюся ў жніўні наведаць Мірскі замак, калі б і ў вялікую дарогу намерваўся—хвароб не баюся і таблетак з сабой не бяру. У арміі прывучылі—болю няма. Дэсант дрэнным здароўем не напужаеш. Трэніруюся ў ФОКу, плаваю ў возеры. А з-за дажду не засмучуся—ён жа ад мяне не залежыць. Наогул, з-за праблем старайцеся перажываць менш, асабліва пра тое, што памяняць не здольныя". 

Куда в отпуск из Миор?Юлія ВІТКО, спецыяліст тэрытарыяльнага цэнтра: "Нядаўна вярнулася з санаторыя "Прыморскі", што за 10 км ад Мінска. Праўда, вольныя дні брала за свой рахунак. Водпуск прысвячаю іншым справам, асноўныя—падарожжы. Лічу, што прычын сапсаваць прыемныя дні, няма. Заўсёды важная слаўная кампанія. Калі грошы ёсць, а добрых сяброў няма—грош таму цана. А вось без фінансаў, але ў добрай кампаніі пабавіцца з асалодай можна заўсёды. У сёлетні летнім водпуску паедзем з мужам у госці да яго бацькоў. А так у звыклым рацыёне далёкія вандроўкі. Пабыла ў Балгарыі, Італіі, Турцыі, Польшчы, Расіі, Украіне, Егіпце. Венецыя вельмі прыгожая. Адзінае: непрыемны пах. Там няма каналізацыі, і ўсе адыходы жыхары кідаюць у рачулкі. Наогул, Венецыя—горад водны. Пахадзіць можна толькі па астравах, да якіх дастаўляюць паромы. Яны там распаўсюджаны, як у нас тралейбусы і трамваі. У Егіпце фараонаў і пірамід не ўбачыла, бо была з іншага боку, але пакаталася на вярблюдах з бедуінамі, пакупалася ў прыродных салёных азёрах, падзівілася гаям, дзе дрэвы дыхаюць паветрам, бо выбіваюцца з глебы на прастору. Захапілася фантанамі, якія спяваюць-разліваюцца каскадамі пад пэўныя мелодыі. Пакаталася ў арабскай маршрутцы, якая хутка імчыць. У Егіпце хуткасць 100-150 км—норма, бо дарогі гладкія. А вось знакаў значна менш чым у нас. Найперш мяне скарыла Чырвонае мора. Плавала ля карала—акамянелага куста, унутры яго жывуць рыбкі. Незабыўна. Панавезла ў Міёры папірусу і розных сувеніраў. А ў Крыме пазнаёмілася са сваім мужам. Не шкадуйце грошай на ўражанні. Усё міне, а яны застануцца. Свежыя толькі злоўленыя крэветкі ў рэстаране, ананасавае поле, запечаныя кракадзіл, акула… Калі такая экзотыка, што можа сапсаваць настрой? Хіба што праблемы, якія ствараеш сабе сам". 

Алена БАСІКІРСКАЯ. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 008
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 926
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 555
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 298
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 770
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 997
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 010
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 декабря 2018
Дмитрий, Наум, Порфирий

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Госці краін
free counters
Партнеры сайта