Авторизация
 

У механізме на дісненскай "Віцябчанцы" важная кожная дэталька

+
В механизме на дисненской "Витебчанке" важна каждая деталька—Нашу прамысловасць называюць лёгкай, якая ж яна лёгкая, калі вельмі складаная. Мяккае азначэнне з-за хуткай абаротнасці рэчаў, але не па іх вытворчасці, —разважае Ганна Чаславаўна Воюш, начальнік дзісенскага цэха фабрыкі "Віцябчанка", сёлетні чалавек года Міёршчыны.

Яна зусім не чакала, што так павернецца лёс. З пастаўскай вёскі адразу пасля школы прыехала да роднай, цяпер спачылай, сястры, якая жыла ў Міёрах. Тая паабяцала ўладкаваць на працу дзяўчыну, якая на першым годзе пасля вучобы захацела крышку падзарабіць. Меркавалі на хлебазавод, але не ўдалося з-за непаўналецця. Па камсамольскай пуцёўцы юную Ганну прынялі вучаніцай у швейны цэх "Віцябчанкі", праз 9 месяцаў пасля самага адкрыцця фабрыкі. Так што Ганна Воюш—што ні ёсць старажыл, падымалася па кожнай прыступачцы кар'ернай лесвіцы і вырасла да начальніка цэха. У тым 80-м паступіла завочна ў тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці. Пакрысе крочыла ўверх: кантралёр, брыгадзір, майстар, старшы майстар. З 1983—начальнік цэха, на гэтай пасадзе і сёння. Пад цвёрдай рукой кіраўніка 33 жанчыны. Вядома, да кожнай патрэбен свой падыход, разуменне, кантакт. 

—Дапамагае, што на вытворчасці ведаю абсалютна ўсё, магу падмяніць на любым участку работы, што заўгодна пашыць. Спрыяе вопыт. Праз паўтара года выйду на адпачынак, віцебскае начальства кажа, што адразу не адпусціць. Я і хачу застацца, але не на той пасадзе. Стала б рэзервовай швяёй (смяецца). А што, вопыт запаўнення такіх ніш на фабрыках ёсць, і справа гэтая вельмі патрэбная. У нас кожны выконвае свой участак работы. Калі нехта захварэе, значыць, падмяняе менш спрактыкаваны. Ці, наогул, не хапае "вінціка". Фабрыка—тое самае, што адзін механізм, і калі адной дэталькі нестае—складана дасягнуць зладжанасці.

Жанчына двойчы прызнана чалавекам года Міёршчыны і вельмі рада, што намаганні яе высока ацэнены. Тым часам кіпіць насычаная работа. 
—У кабінет толькі заходжу ранкам, каб сумку пакінуць, і вечарам—забраць. Увесь дзень на вытворчасці. Тут два цахі: ў першым пачынаецца запуск, у наступным выходзіць гатовая вопратка. Працаўніцы вельмі стараюцца, сумленныя, усе адна за адну. Імкнуся іх заахвочваць. Так, пры здзельнай аплаце даведзеныя высокія нормы нерэальна выканаць фізічна. Таму з нядаўняга маем практыку тарыфных акладаў. Так захоўваем зарплату. Наш калектыў сярэдняга ўзросту. Некаторым за 30, але ў асноўным ад 40 да 50. Маюць вялікі стаж і вопыт. Так званай "цякучкі" няма. 

Начальнік дзісенскага цэха шчыльна супрацоўнічае з віцебскім галаўным прадпрыемствам—вочна і штодзень па тэлефоне, скайпе. Кожны этап працэсу прадуманы і ўзгоднены. Цэнтральны апарат знаходзіць пастаўшчыкоў, дасылае лякалы, узоры, тканіну, фурнітуру. Новы дырэктар "Віцябчанкі" Андрэй Машчанка абсталяваў дзісенскі цэх камп'ютарызаванымі швейнымі машынамі. Яны самі абразаюць ніткі, падымаюць "лапкі"…  Але з палёгкай павялічыліся патрабаванні і норма, якую вытрымліваць цяжка. 
"Віцябчанка" пераважна шые верхнюю вопратку на айчынны і замежны рынкі. Але ў вытворчасці фабрыкі і іншае адзенне, часта з натуральных матэрыялаў. 

Літаральна кожная хвіліна ў Ганны Воюш распісана. Муж прывык да дзелавітай жонкі. Больш за 30 гадоў таму прыехаў да яе з Міёр, разам у Дзісне і засталіся. Абслугоўваў гарадок у газавай службе. Цяпер санітар у Луначарскім доме-інтэрнаце. Дачцы Юлі 25, яна, як і мама, занята на вытворчасці—брыгадзір. 

Бывае жанчына на малой пастаўскай радзіме. З братамі і сястрой штогод на дні мамінай і татавай смерці збіраюцца ў бацькоўскім доме. І зноў вяртаецца ў Дзісну, дзе чакае "віцябчанскі" вір. 
—Я вельмі эмацыйная, а гэта, напэўна, для акружаючых адмоўная рыса. Не пакідаю часу падумаць. Вырашаю ўсё хутка. Спускаюцца з лесвіцы—зверху загадаю што зрабіць. А пакуль спусцяцца—я ўжо сама зрабіла. Я разумею жанчын і паважаю іх працу. Без тлумачэнняў ведаю, па якой прычыне дапушчаны брак. Можа быць, калектыву са мной і няпроста, але я іх вельмі люблю. 

Алена БАСІКІРСКАЯ. 
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 604
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 256
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 533
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 559
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 890
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта