Авторизация
 

Сацыяльна-педагагічны цэнтр і сектар аховы дзяцінства ў Міёрах вырашае розныя праблемы

+
Социально-педагогический центр и сектор охраны детства в Миорах решает различные проблемыЗахаваць паўнацэнную біялагічную сям'ю, каб яна клапацілася пра дзяцей, забяспечвала іх правільным харчаваннем, належным бытам, насычала іх жыццё станоўчымі эмоцыямі—першачарговае намаганне сацыяльных структур. 
 
Аднак немудрагелістую ісціну звычайнага выхавання некаторым бацькам не ўдаецца ўсвядоміць. Паўстае пытанне: дык навошта нараджалі? Ці думалі, што могуць даць дзецям, акрамя слёз і праблем? Толькі абураюцца, наколькі "карныя" органы—міліцыя, сацыяльная апека, урачы, настаўнікі, маўляў "умешваюцца, вучаць жыццю, без іх разумеем". Гуманітарная і бытавая дапамога, прымусовае ўладкаване на працу, рэйдавае наведванне, садзеянне ў афармленні дакументаў—гуляюць з нядбайнымі дарослымі, як з непаваротлівымі марыянеткамі,—толькі дзеля дзяцей, псіхіка ды й нярэдка фізічны стан якіх пакутуюць ад уласных "мам і тат". Сацыяльна-педагагічны цэнтр і сектар аховы дзяцінства вырашаюць гэтыя і іншыя сацыяльныя праблемы. Пра тое і размова з кіраўнікамі названых структур. 
 
Па сутнасці, у гэтых аддзелаў адзін накірунак дзейнасці. Сектар выконвае больш кантрольную функцыю: хадайнічае на пазбаўленне бацькоўскіх правоў, уладкаванне ў прыёмную сям'ю, прытулак або дом сямейнага тыпу, удзельнічае ў судовых пасяджэннях, выяўляе сацыяльных і біялагічных сірот. У Цэнтра роля суправаджальная: наведваюць сем'і, кансультуюць, стаяць на абароне правоў малых, падтрымліваюць цесную сувязь з псіхолагамі, сацыяльнымі педагогамі, грамадскімі інспектарамі аховы дзяцінства.
 
—Раённыя супрацоўнікі вельмі дапамагаюць, за што ім вялікая па-дзяка,—адзначае грамадскі інспектар, настаўніца з Пераброддзя Лілія Глод, якая прыехала ва ўстанову вырашаць рабочыя пытанні. 
Адгалінаванне сацыяльна-педагагічнага цэнтра—дзісенскі прытулак, дзе малыя знаходзяцца цяпер часова, пакуль адумаюцца нядбайныя бацькі і стануць на шлях ісціны. Калі гэтага не адбываецца, сірот размяркоўваюць у дзіцячы дом. Усяго ў цэнтры 21 работнік, кіруе зладжаным механізмам работы Валянціна Рымдзёнак. У сектары аховы дзяцінства—кіраўнік Валянціна Пятрова і метадыст Аляксандра Валынец. 
Клопату ў спецыялістаў хапае. Да сваёй службы падыходзяць вельмі адказна, бо пад іх апекай лёсы дзяцей. Галоўнае—своечасова прадухіліць бяду, трымаць  сітуацыю пад кантролем. Для гэтага існуюць адпаведныя парадкі. Са статусам  "сацыяльна-небяспечная" у раёне 61 сям'я. Выхоўваюцца ў іх 126 дзетак. Асноўная прычына, па якой бацькі трапілі на ўлік,—алкагалізм, праз яго ўсе няшчасці. Апошнім часам з'явілася новая праблема, з-за якой заносяць "у чорны спіс"—сваркі, ад іх церпяць дзеці. Гэта 10% ад згаданай 61 сям'і. Канфліктуюць,  б'юцца, бывае, нават зусім цвярозыя,—але зашкальванне эмоцый у бацькоў таксама вялікая псіхалагічная пакута для малых, таму сем'і "крыкуноў і аматараў кулакоў" таксама пад пільным наглядам. Канечне, з-за аднаго выкліку міліцыі на ўлік не ставяць, ды бываюць рэцыдывы, тады кантроль непазбежны. Структуры забіраюць дзяцей, але вяртаюць, калі бацькі адумаюцца. Так, адной сям'і вярнулі чацвярых: трое з прытулку, аднаго з дзіцячага дома.  

Спецыялісты расказваюць, што завітваюць у наш раён "пералётныя птушкі". Думаюць, што пра іх амаральныя паводзіны ў іншых краях не даведаюцца. Памылкова. Следам за "бежанцамі" паступаюць і звесткі пра іх рэпутацыю. 
Пад увагай—дзеці-свавольнікі. Катэгорыя—унутрышкольны кантроль. Такіх 11 вучняў з 10 сямей. Па якой прычыне можна трапіць у такога кшталту "пералік"? За сістэматычнае парушэнне паводзін, пропуск заняткаў, абразу аднагодкаў ці дарослых. З такімі "гарэзамі" працуюць педагогі без іншых служб—на тое і кантроль унутраны. 

Ёсць статус "пераходны", калі непаўналетнім патрэбна дзяржабарона. Гэты тэрмін складае да 6 месяцаў, пакуль хвалюючая сітуацыя не адзначыцца стабільнасцю. З раёна адзін такі хлопец—навучэнец Глыбоцкага прафліцэя. 
Без апекі бацькоў у раёне 58 непаўналетніх. Гэта сацыяльныя і біялагічныя сіроты. 27 з іх жывуць у 21 апякунскай сям'і, 20—у 11 прыёмных, 11 дзетак—у дамах сямейнага тыпу, якіх 2 у раёне.  Чым розняцца катэгорыі? У першым выпадку бацькі атрымліваюць ад дзяржавы толькі сродкі на ўтрыманне дзіцяці, у двух наступных—плюс заробак. 
"Яднае і цешыць, што ўсе нашы сіроты ўладкаваны ў сем'і. Дзеці, асабліва старэйшыя, не хочуць быць у прытулку. Цягнуцца да сваіх, хоць і нядбайных бацькоў, бо жаданне жыць у сям'і. Міярчане, жыхары раёна такую магчымасць дзецям прадстаўляюць, за гэта ім пашана і вялікая падзяка",—задаволены спецыялісты сацыяльнага сектара. 

А тых "нядобранадзейных", праз якіх пакутуюць ні ў чым не павінныя малыя, суд прызнае абавязанымі асобамі, хоць асобамі іх назваць цяжка. Паводле Дэкрэта № 18, каля 2-х мільёнаў яны штомесяц павінны дзяржаве на ўтрыманне аднаго  дзіцяці. Вядома, заробак у амаральных не будзе высокім. Калі з сям'і забіраюць, напрыклад, чацвярых выхаванцаў, штомесяц восем мільёнаў выплачваць няма з чаго. Таму запазычанасць перад дзяржавай расце, прытым што 70% зарплаты ўтрым-ліваецца. Даўгавая кабала была б несканчонай… Але ўрад прадугледзеў стымул для бесістэмных. Хто зацвердзіцца на шляху да выпраўлення, па вяртанні дзяцей доўг анулюецца. Але і гэтым не ўсцешыш некаторых гора-бацькоў. Бяда з імі і работадаўцам. Прадаставіць вакансію абавязаны, участковаму належыць разбудзіць і даставіць на працоўнае месца, усе нешта павінны… Упрошваюць закадзіравацца, некаторых па 4-5 разоў лечаць, а тыя "зрываюцца".  "Больш нельга. Арганізм не вытрымае",—хвалююцца ўрачы. Як з малымі дзецьмі "гуляюцца".

Дэкрэт №18, якому сёлета спаўняецца 10 год, перш за ўсё накіраваны на захаванне для дзіцяці біялагічнай сям'і. У тым задзейнічаны ўсе патрэбныя структуры: міліцыя, медыцына, школа, органы апякунства… Нават пры вялікай запазычанасці за камунальныя паслугі— жыллёва-камунальная гаспадарка энерганагляд інфармуюць пра сітуацыю. А сацыяльна-педагагічны цэнтр, сектар аховы дзяцінства вытлумачваюць, "адкуль ногі растуць". Можа быць, там новы "ачаг узгарання", а ў "прыпёку"—дзеці. 

Паводле Дэкрэта, нядобрана-дзейнай сям'і павінны дапамагаць "да апошняга", усяляк спрыяць, каб розум, нарэшце, пусціў карэнне ў асяродку пустазелля. Па любым пытанні ўлада дапамагае: нарыхтоўка дроў, апрацоўка агародаў, прадукты і адзенне… Людзі ў нас добрыя, талерантныя, таксама часта спрыяюць, настаўнікі аплачваюць непаўналетнім атрыманне пашпартоў, іншых дакументаў на паступленне. Гуманнасць—перш за ўсё. Гэта міярчанін разумее. 

Трэба сказаць, Дэкрэт спрыяе паляпшэнню сітуацыі. Калі ў 2007 годзе пазбавілі правоў 14 бацькоў, то ў 2014-м—аднаго, а ў 2015-м—ніводнага. Дапамагаюць міжведамаснасць і стрымліванне напалу сацыяльнай небяспекі—інакш гэтыя лічбы маглі б расці. 
Усынаўленне ў раёне не надта распаўсюджана. Але дзеці выхоўваюцца ў сем'ях—апякунскіх і дамах адпаведнага тыпу. Прыёмныя бацькі ставяцца да іх, як да родных, пры-віваюць найлепшую маральнасць, не перашкаджаюць стасункам з біялагічнымі родзічамі, толькі тым залішні "цяжар" не вельмі патрэбны—разгульнае жыццё больш па душы. 

Алена БАСІКІРСКАЯ. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 996
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 698
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 656
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта