Награда из Украины миорчанину Михаилу Черкасу

Награда из Украины миорчанину Михаилу ЧеркасуУраджэнец Браслаўшчыны і цяперашні жыхар райцэнтра Міхаіл Баляслававіч Чаркас артылерыстам прайшоў франтавымі дарогамі праз Польшчу і Германію, удзельнічаў у штурме Берліна і ў баях на вуліцах нямецкай сталіцы быў паранены 27 красавіка 1944-га.
 
Пасля выздараўлення пэўны час прымаў удзел ў разгроме арміі Японіі на кантыненце. Але не менш за баявыя дзеянні ў памяці засталіся нібы мірныя, але такія ж трывожныя гады службы ў Заходняй Украіне. У Цярнопальскай вобласці яшчэ доўгі перыяд працягвалі, як бы сёння сказалі, тэрарыстычную дзейнасць супраць савецкіх органаў і вайскоўцаў бандэраўскія групіроўкі. Вось тыя падзеі і нагадаў Михайло Болеславович, як запісана ва ўзнагароджвальным дакуменце да Знака Прэзідэнта Украіны, прымаючы з рук ваеннага камісара раёна С. Жабёнка 30 мая медаль "70 год вызвалення Украіны ад фашысцкіх захопнікаў".

Награда из Украины миорчанину Михаилу Черкасу—Вайну перажылі, а колькі нявінных галоў пасля яе паклалі,—выказаўся ветэран. Яму і цяпер прыходзіць у сне і наяве паўстае перад вачыма падзея амаль 70-гадовай даўніны. Тады іх артылерыйская часць нарыхтоўвала дровы на зіму. На ноч па-кінулі ў лесе пост з трох салдат пад камандаваннем сяржанта вартаваць інструменты і іншую маёмасць. Раніцай знайшлі камандзіра і дваіх воінаў забітымі, а аднаго воддаль прывязанага голым да дрэва з выкалатымі вачыма і выразанай нажом на гру-дзях зоркай. І зараз памятаецца, што гэта быў масквіч па прозвішчы Рыжскіх… 
Не пра радасць вызвалення нагадаў ветэрану юбілейны медаль з суседняй незалежнай Украіны.

Леанід МАТЭЛЕНАК.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.