Авторизация
 

На адным полі ў Уладзіміра Жабёнка ў Лінкаўшчыне: памідоры, капуста і бервётчынг

+
На одном поле у Владимира Жабёнка в Линковщине: помидоры, капуста и бервётчинг  Як на апошнім майскім тыдні да нас, нарэшце, дайшло сапраўднае веснавое цяпло, гаспадар фермерскай гаспадаркі і  "Сядзібы аратага" у Лінкаўшчыне Уладзімір Жабёнак са сваімі памочнікамі ў тэрміновым парадку заканчваў пасадкі плантацый памідораў і капусты. 
 
Работы вяліся механізаваным спосабам з выкарыстаннем спецыяльнай самаробнай навясной расадапасадачнай машыны, сканструяванай і вырабленай Уладзімірам Антонавічам. Пры гэтым адначасова забяспечваўся падглебавы паліў раслін, што значна павышае іх прыжываемасць. Было цікава назіраць, як у глебу праз аднолькавую адлегласць апускаюцца калівы расады, папярэдне замочаныя ў гліняным растворы.
Між тым на небе цямнелі аблокі, абяцаючы так патрэбны дождж. А пры пасадцы расады агародніны ён тым больш жаданы, бо гарантавана павышае шанцы на пражываемасць раслін. Так што будучы вымушаны перапынак у рабоце не засмучаў вымушаных спяшацца агароднікаў, а радаваў. 

Цікаўлюся, якімі гатункамі таматаў і капусты парадуе фермер восенню пакупнікоў.
—Вырошчваю памідоры ранніх гатункаў, бо познія ў нашых умовах не саспяваюць, пераважна польскай селекцыі фірмы "Планціко",—тлумачыць Уладзімір Антонавіч.—Гэта "Атоль, "Кібіц", "Румцойс", "Бета", прычым "Атоль" і "Бету" высаджваю ўпершыню. Прывабілі таматы гэтай фірмы добрымі смакавымі якасцямі, а яшчэ танным несеннем і ўстойлівасцю да фітафторы.
Зацікавіўся гібрыдамі расійскай фірмы "Гаўрош"—"Рурык", "Моныч", "Натс".
А вось капусту вырошчваю познюю, прыдатную для працяглага захоўвання і квашання. Гэта расійская "Валянціна" і польская "Каменная галава". З улікам даволі працяглага перыяду пасадак на полі, і ў парніках расаду сеяў у некалькі тэрмінаў: памідорам на рост адводзіў прыкладна 45 дзён, капусце—35-40. Практыка паказала, што невялікія расліны прыжываюцца лепш.

У чым бачыце перспектыву: у пашырэнні плантацый ці павышэнні ўраджайнасці?
—У пераходзе на вырошчванне арганічнай прадукцыі, якая паступова набывае папулярнасць сваёй натуральнасцю. Гэта значыць, што буду вырошчваць тыя ж памідоры і капусту пакуль без унясення хімікатаў, а потым і без выкарыстання не толькі мінеральных, але і арганічных угнаенняў.

Але ж глебе патрэбна сілкаванне!
—І яно будзе, але за кошт зялёных угнаенняў—сідэратаў. Імі павінны стаць канюшына і доннік, якія даюць багатую масу для заворвання, дадаткова абагачаюць глебу азотам. А яшчэ —цудоўныя меданосы. І з гэтага мару мець карысць, ужо злавіў адзін рой для будучага пчальніка.

А як такое гаспадаранне спалучаецца з пошукам памочнікаў-менеджараў у інтэлектуальным турыстычным бізнесе?
—Наш раён багаты птушкамі, у тым ліку рэдкімі. Дарэчы, і на звычайных журавоў на Міёршчыну ўжо прыязджаюць паглядзець. Вучоныя назіраюць за чорнаваллёвымі гагарамі на Ельні, яны надта рэдкія ў Беларусі і не выпадкова сталі сімвалам нашага заказніка. Дык вось, пара гэтых птушак пралятае і над маёй Лінкаўшчынай, з’яўляецца на Міёрскім возеры.
Зімой назіраў сям'ю арланаў-белахвостаў, маляўнічыя чародкі яркіх хахлатых амялушак. Вясной на пералёце заўважыў скапу, а гэтая птушка-рыбалоў у Беларусі водзіцца толькі ў нашай вобласці. Ведаю, што корміцца яна на возеры ў Новым Пагосце. Каб прывабіць яе да сябе, патрэбна выкапаць і зарыбіць сажалку, на што пакуль не хапае сродкаў.

Птушкай гэтага года ў рэспубліцы аб'яўлены гогаль, а я яшчэ летась для яго на дрэва павешаў скрынку для гнязда. Вось толькі пладзіцца ў ёй стала шэрая сава неясыць. Што да гогаля, то гэтая чорна-белая (такі самец, самка зусім чорная) качка гняздуецца ў дуплах па берагах азёр (напрыклад, на недалёкім Глыбокім) і рэк, калі жадаем яе бачыць часцей, замест знішчаных чалавекам дуплянак трэба рахтаваць штучныя гнёзды. 

Непадалёку ад сядзібы ў дупле на ясені звіў гняздо вялікі крохаль ці савук. Гэта таксама качка, якая гняздуецца на дрэвах і харчуецца рыбай. З курыных выявіў пастушка, вельмі асцярожную птушку, не гавару ўжо пра розных кулікоў-бякасаў, малінавак і жуланаў саракапустаў, што развяліся ў кучах галля.

Магу назваць і многіх іншых пярнатых, толькі раблю гэта з адной мэтай: імкнуся падкрэсліць, што назіраць за птушкамі ў прыродным асяроддзі, фатаграфаваць іх—вельмі  цікавы занятак, які набывае ўсё большую папулярнасць ў Еўропе. Ён і называецца бервётчынгам. Да слова, у аб'яднанні аматараў гэтага захаплення білет №1 мае англійская каралева.

Лічу, што і ў нашым раёне ёсць усе ўмовы для арганізацыі назірання за птушкамі. Вось цяпер, напрыклад, каравулю для прафесійных фатографаў момант, як пачнуць выскокваць з дупла качаняты крохаля: падобных здымкаў яшчэ ніхто ў Беларусі не рабіў! І наогул, калі прапанаваць прыезджым якасны турыстычны прадукт -- належную інфраструктуру для пражывання самім і назірання за птушкамі—то попыт на яго будзе.

 Вы ўжо не аднойчы на старонках раённай газеты рэкламавалі вашы "засідкі" для назірання за пярнатымі. Хто імі карыстаецца?
—Пакуль гэта ў асноўным прафесійныя фатографы, якія спецыялізуюцца на здымках птушак. У іх ліку Аляксандр і Ала Эрдманы з Полацка, Віктар Казлоўскі з Вілейкі, мінчане Сяргей Плыткевіч, Васіль Федасенка, Анатоль Кляшчук. Яны зрабілі нямала цікавых здымкаў, якія можна пабачыць ў інтэрнэце і на вокладках розных выданняў, календароў. Вась у сакавіку на сайце "Дзікая прырода Беларусі" першае месца заняло зробленае Алай Эрдман на "Сядзібе аратага" адлюстраванне сівога дзятла. Мне гэта вельмі прыемна і надае ўпэўненасці ў перспектывах пачынаемай справы. Таму з усёй перакананасцю сцвярджаю: трэба развіваць турызм і ахоўваць прыроду—гэта выгадна ўсім.

Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 615
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 467
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 570
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 583
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 747
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 914
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта