Авторизация
 

Загадчыцы Дварнасельскага ФАПа Святлане Шокель аб'яўлена падзяка

+
Заведующей Дворносельского ФАПа Светлане Шокель объявлена благодарностьПа выніках мінулага года загадчыцы Дварнасельскага ФАПа Святлане Шокель аб'яўлена падзяка райвыканкама. Папярэднічала таму шматгадовая і добрасумленная праца. 

Дварнасельскі фельдшарска-акушэрскі пункт размешчаны ва ўтульным, адрамантаваным шэсць год таму будынку. Святлана Браніславаўна даязджае сюды з вёскі Беларуская ў цёплае і сухое надвор'е—на веласіпедзе, а ў халоднае і дажджлівае—на аўто. З-за раскіданасці населеных пунктаў, а іх усяго дванаццаць,  даводзіцца пераадольваць далёкія адлегласці. Завітаць трэба і на хутары, дзе па два-тры чалавекі. 

—У зоне абслугоўвання ФАПа вёскі Канахі, Свярдлы, Картавыя, Крыштулі, Дворнае Сяло, Стэфанова, Вазаўнікі, Калганова, Пестуны, Цілеўцы, Беларуская,—расказвае Святлана Браніславаўна.—Цэнтр сельскай гаспадаркі—у Пад'ельцах, таму працаўнікі наведваюцца да ўрачоў у райцэнтр. На ўчастку маладых спецыялістаў няма. Пераязджаюць у Пад'ельцы ці Міёры. Пасля заканчэння школы хлопцы і дзяўчаты падаюцца надалей. Адны пенсіянеры дажываюць тут век, іншых забіраюць да сябе дзеці. А калі я ў 2007 годзе перайшла сюды на працу, у школе вучылася больш за 120 чалавек, класы налічвалі па 15-18 вучняў, у самых малых было па 8. Цяпер на ўчастку ўсяго 36 дзяцей. Да года толькі адно немаўля. 

—Што ўваходзіць у вашы абавязкі, як фельчара? 
—У першую чаргу пад маёй апекай здароўе выхаванцаў Дворнасельскай школы, дзе цяпер 67 вучняў і 9 дзетсадаўцаў. Медагляды, санітарна-асветніцкая работа, агляд на педыкулёз, скураныя захворванні, прафілактычныя прышчэпкі—у коле абавязкаў фельчара. Пад пільнай увагай нядобранадзейныя сем'і. Цяпер на ўчастку такая адна, але і яна на шляху да выпраўлення.
—Ад якіх хвароб найбольш церпіць дарослае насельніцтва?
—Пераважна гэта хваробы кравазвароту, артэрыяльная гіпертэнзія, што абумоўлена ў пэўнай ступені сталым узростам жыхароў. Ёсць пацыенты з язвай, хваробамі нырак, хірургічных, эндакрыналагічнай паталогій, анкалагічныя. На дыспансерным уліку 150 чалавек, а ўсяго абслугоўваюцца 303. Як бачна, палова патрабуе перыядычнай увагі і дапамогі. 
—Як размяркоўваеце працоўны час, каб усё паспець і ўсіх наведаць?
—Дзень на дзень не падобны, але пэўны распарадак сфарміраваны. Раніцай наведваюцца пацыенты на ўколы, фізіяпрацэдуры, кропельніцы. Затым прыходзіць чарга афармлення неабходнай дакументацыі, пазней—падворныя абходы, патранажы на ўчастку, камусьці трэба даставіць медыкаменты. Бясплатныя, базісную тэрапію і экстраныя інгалятары атрымліваюць хворыя бранхіяльнай астмай. З хранічнымі хваробамі могуць патэлефанаваць мне на мабільны раніцай ці ўвечары, тады да іх заязджаю найхутчэй. Бываюць і экстраныя выклікі. 
—Як справы з медыкаментамі, часта дастаўляеце іх хворым?
—Для аказання тэрміновай дапамогі атрымліваем медыкаменты ў Міёрскай ЦРБ. На продаж прэпараты выдаюць у цэнтральнай раённай аптэцы. Прывожу іх сама, часам выконваю заказы людзей. На ФАПе ёсць спіс неабходных медыкаментаў, за ім сачу і папаўняю.
—З чаго пачынаўся Ваш шлях у прафесію?
—Медыкам працавала мая цёця. На выбар, напэўна, паўплывала і тое, што мая маці з маладых год хварэла. Прага дапамагаць і лячыць людзей накіравала мяне спачатку ў сталічны ВНУ. Здала экзамены на чацвёркі, але не прайшла па конкурсе. Аднак саступаць са шляху не хацела, таму падала дакументы ў Полацкае медвучылішча. Сама родам з Пастаўшчыны, а па размеркаванні паехала ў Лепельскі ваенны санаторый, дзе адпрацавала тры гады. Выйшла замуж, нарачоны Генадзь служыў прапаршчыкам на аэрадроме. Затым воляй лёсу трапіла на Міёршчыну. З 1992 года працавала медсястрой у хірургічным аддзяленні ЦРБ, пасля водпуску па доглядзе за дзіцём перайшла ў тэрапію, працавала на ўчастку з Міраславай Антонаўнай Кунцэвіч. Пасля заняла вакантнае месца на Дварнасельскім ФАПе. На лета споўніцца 10 год, як тут працую.
—Не шкадуеце, што выбралі медыцыну?
—Напачатку нават крыві баялася. Пасля прывыкла, адчула, што падабаецца дапамагаць лю-дзям. Адзінае, ніколі не думала, што трэба весці так шмат дакументацыі, на якую патрэбна куды больш часу, чым на аказанне неадкладнай і прафілактычнай дапамогі пацыентам. Падрыхтаваную інфармацыю перадаём у статыстыку ЦРБ, паліклініку, санстанцыю. 
—Вашу работу часта правяраюць?
—Раз у год наведваюцца супрацоўнікі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Комплексна правярае кіраўніцтва ЦРБ, арганізуюцца адміністрацыйныя абходы, нават здаём экзамены. 
—Як пачуваеце сябе ў ролі маці, жонкі?
—Добра, бо ў сям'і ўсё ў парадку. З мужам Генадзем Міхайлавічам вырасцілі траіх дзетак. Старэйшы Віктар закончыў БНТУ па спецыяльнасці інжынер інфармацыйных тэхналогій і ўжо працуе ў лагістычным цэнтры. Ніна заканчвае Мінскі лінгвістычны ўніверсітэт, будзе перакладчыкам, а вывучала англійскую і шведскую мовы. Малодшая Надзея дзесяцікласніца Дворнасельскай школы, марыць паступаць у БДУ, каб вывучыцца на настаўніцу. Муж працуе ў ААТ "Пад'ельцы" аператарам сушыльных установак і займаецца прадпрымальніцтвам—вырабляе помнікі і агароджы на могілкі. Трымаем хатнюю гаспадарку, але большая частка клопатаў ляжыць на мужных плячах галавы сям’і.  
—Што пажадаеце ці параіце чытачам раённай газеты?
—Хочацца звярнуцца з заклікам: клапаціцеся пра сваё здароўе, рэгулярна абследуйцеся, не чакайце пакуль вас адолее хвароба. Каму прапісалі курс лячэння, павінны яго праходзіць да завяршэння. Часта людзі прымуць адну-дзве таблеткі, астатнія—ігнаруюць. А недалечаная хвароба можа "выстраліць" па-іншаму ці набыць зацяжную форму. Тады яшчэ горш! Зразумела, што медыкі—не Богі, але яны клапоцяцца пра ваша здароўе. Засмучае, што прафілактычныя агляды быццам патрэбныя толькі нам, а не кожнаму з вас. Будзьце свядомымі і пільнымі! 

Размаўляла Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 366
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 591
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 337
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 332
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 590
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 347
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Именины 17 ноября 2018
Александр, Иван, Илья, Николай, Порфирий, Степан, Евгения

Госці краін
free counters
Партнеры сайта