Авторизация
 

Аляксандру Ліманоўскаму пастаянна даводзіцца мець зносіны з людзьмі

+
Александру Лимановскому постоянно приходится общаться с людьмиПа службе Аляксандру Ліманоўскаму пастаянна даводзіцца мець зносіны з людзьмі. Раней асноўнай тэмай размоў з'яўлялася пажарная бяспека. Цяпер сустрэчы з жыхарамі Узмён, Даўгінава і невялікіх ваколічных вёсачак абумоўліваюцца не толькі прафесійнай дзейнасцю. Аляксандр Васільевіч—дэпутат раённага Савета дэпутатаў ад Узмёнскай выбарчай акругі.

— Першапачаткова не ўяўляў, як сумяшчаць службу з грамадскімі абавязкамі,—гаворыць малады дэпутат.—Два гады ўжо прайшло, столькі ж наперадзе. Усё не так складана, як думалася.
Між тым службовых абавязкаў у начальніка аварыйна-выратавальнага паста №11 у Даўгінаве нямала. Адзін з асноўных—прафілактычная работа з насельніцтвам. Сустракаецца з працоўнымі калектывамі, выступае ў школах. Наведвае домаўладанні, пад асаблівай увагай нядобранадзейныя і сем'і, у якіх выхоўваюцца непаўналетнія дзеці, адзінокія і   адзінока пражываючыя інваліды і пенсіянеры.

—Найбольш частыя парушэнні—трэшчыны на печах і незаменены элемент сілкавання ў аўтаномным пажарным апавяшчальніку. Радзей сустракаюцца "жучкі" ў лічыльніку, старая электраправодка,—расказвае Аляксандр Васільевіч.—Да заўваг гаспадары ставяцца з разуменнем, парушэнні выпраўляюць. Гэта ж у першую чаргу дзеля іх бяспекі патрэбна. Складаней з асобамі, што злоўжываюць алкаголем. Стан пажарнай бяспекі ў жыллі іх мала хвалюе. Весці работу з такой катэгорыяй грамадзян дапамагаюць супрацоўнікі РАУС. 
ПАВП №11 Аляксандр Ліманоўскі ўзначальвае на працягу 7 год. Такі ж і агульны тэрмін службы. Тэрыторыя адказнасці—Узмёнскі сельсавет і пяць населеных пунктаў Павяцкага. Пры неабходнасці выязджаюць на падмогу ў суседні Верхнядзвінскі раён, дапамагаюць калегам з іншых пастоў РАНС. Сёлета пажараў на ўчастку не зарэгістравана, але дадало клопатаў выпальванне сухой травы. Гэта праблема штогод актуальная.

Аляксандр не толькі пост узначальвае, але і пярвічку БРСМ у аддзеле. На працягу пяці год згуртоўвае маладых супрацоўнікаў. Удзельнічаюць у конкурсах мастацкай самадзейнасці і спартыўных спаборніцтвах сярод аддзелаў РАНС вобласці, пастаянна ў прызёрах на раённых інтэлектуальных турнірах. Сёлета ў сувязі з узростам з гэтымі абавязкамі развітаецца, а вось дэпутацкія клопаты, можна сказаць, у разгары. 

У грамадскай дзейнасці актыўнічае і мае поспехі. Да прыкладу, дапамог жыхарам Даўгінава вырашыць праблему з водазабеспячэннем. Вада не даходзіла ў дамы. Звярнуліся да дэпутата. Ён накіраваў просьбу ў раённы Савет, адкуль пайшлі ўказанні адпаведным службам. Праз пэўны час вада з кранаў палілася. У мінулым годзе падчас пажару згарэлі дакументы гаспадара дома ў Даўгінаве. І тут Аляксандр аказаў дапамогу. Па меры магчымасцяў вырашаюцца і іншыя праблемы. Нярэдка непакоіць мясцовых жыхароў асвятленне і грэйдзіраванне вуліц, задаюць пытанні наконт афармлення пэўных дакументаў. 

Штомесяц, згодна з графікам, дэпутат прымае грамадзян у сельсавеце. Праўда, перавага больш аддаецца тэлефонным званкам. Абавязкова ўдзельнічае у сесіях сельскага і раённага Савета дэпутатаў.
-Дэпутацкія справы дадалі больш адказнасці, паспрыялі развіццю камунікабельнасці і ўменню знаходзіць агульную мову з людзьмі. А гэта вельмі важна,—заўважае Аляксандр.—Дапамагаць людзям у варашэнні пэўных праблем—абавязак, да якога нельга ставіцца абыякава. Можа быць, пасля хтосьці добрым словам успомніць. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 971
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 692
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 653
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 925
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта