Авторизация
 

Супрацоўнікі дабрачыннага фонду "Адкрытыя сэрцы" ў Міёрскім касцёле

+
Сотрудники благотворительного фонда "Открытые сердца" в Миорском костёле "Ёсць два шляхі: адзін—жыцця і адзін—смерці, але паміж абодвума шляхамі вялікая розніца". 
Дзідахе, І стагоддзе н.э.
З Віцебска ў Міёрскі касцёл завіталі супрацоўнікі дабрачыннага фонду "Адкрытыя сэрцы" і душпастарства сем'яў дыяцэзіі Іван Пузанаў і Анастасія Кавалеўская з выставай пра два шляхі. Арганізацыя, у якую яны ўваходзяць, займаецца абаронай жыцця і традыцыйных сямейных каштоўнасцяў. 
 
Выставу "Есть два пути: путь жизни и путь смерти" людзі з цікавасцю разглядалі ўвесь дзень, вывучалі стэнды, а напрыканцы кожнай службы перад вернікамі выступаў Іван Пузанаў. Ён гаварыў: "…Здавалася б, што можна абараняць сёння: няма маштабных катастроф, голаду і вайны на тэрыторыі нашай краіны. Калі ж звярнуцца да статыстыкі, то невялікая Беларусь з добрымі людзьмі лідзіруе сярод іншых краін па самазабойствах, колькасці абортаў на душу насельніцтва, скасаванняў шлюбу, дзе лічба дасягае 70%, і гэта са 100 пар! Што можна чакаць ад будучыні, калі клянуцца ў вечнай вернасці і не стрымліваюць абяцання. Таму спецыялісты б'юць трывогу: калі далей усё так пойдзе, то ў нашай краіне з сённяшніх каля 10 мільёнаў насельніцтва да 2050 года застанецца толькі 5 мільёнаў. Народ сам сябе губіць.

Сотрудники благотворительного фонда "Открытые сердца" в Миорском костёлеКаб штосьці змяніць, праводзяцца такія сустрэчы. Бог стварыў чалавека для шчасця. Некаторыя думаюць, што шчасце—гэта шмат грошай, добраўпарадкаваны быт, прафесійны рост. На самай справе людзі старэйшыя слушна скажуць, што найважней, калі дома ўсё добра, спакойна, цябе чакаюць і любяць.
 
Тыя шчаслівыя, хто выбірае шлях жыцця. Выступаем, размаўляем з жанчынамі, з тымі, хто хоча разарваць сямейныя адносіны ці перарваць цяжарнасць. Спрабуем змяніць сітуацыю. 

Шмат рабілі з самага пачатку, але прагрэсу не заўважалася, пакуль не пачалі маліцца. Тады зразумелі, што толькі Бог зможа паўплываць на людскую свядомасць. Маліліся ў інтэнцыі добрай справы—і пачалі здарацца цуды. Нас сталі пускаць ва ўстановы, у якіх раней не прымалі. Многія адмаўляліся ад дрэнных задумак. Калі ў чарговы раз маліўся ў медустанове, да мяне падышла жанчына з пытаннем "Што Вы робіце?". "Проста малюся",—адказаў я. Тады яна паведаміла, што гэта быў першы дзень за час існавання ўстановы, калі ніхто не прыйшоў запісацца на аборт. Як бачым, цуды рэальныя!

Выстава прысвечаная выбару, які робіць кожны чалавек штодзень: паміж дабром і злом, праўдай і падманам, чорным і белым. Жыццё кароткае, пасля яго наступае вечнасць, а якой яна будзе—ад кожнага залежыць ужо зараз. 
Выстава заклікае падумаць, акунуцца ў свае думкі, пакаяцца, пастарацца адмовіцца ці адгаварыць іншых ад дрэнных задум. Як псіхолаг праводжу кансультацыі. Сустракаемся ў першую чаргу з вернікамі, бо хрысціяне—гэта соль зямлі, ад нас многае залежыць. Як казаў адзін святы: "Выратуйся сам, і вакол цябе ўратуюцца тысячы." Разам мы можам уратаваць Беларусь".

Сотрудники благотворительного фонда "Открытые сердца" в Миорском костёлеНа выставе тэматычнымі радамі размяшчаліся стэнды шляхоў смерці і жыцця: "Сексуальная рэвалюцыя"—"Прычыны захаваць цнатлівасць да шлюбу", "Грамадзянскі шлюб ці сям'я-спроба"—"Інгрэдыенты сямейнага шчасця", "Адмова ад дзетанараджэння" (дэмаграфічны крызіс)—"12 прычын нарадзіць яшчэ аднога", "Праўда пра кантрацэпцыю"—"Метад распазнання плоднасці", "Быць ці не быць? (аборт)—"Цуд жыцця" (развіццё дзіцяці ад зачацця да нараджэння), "Штучнае апладненне"—"Натуральныя роды", "Гендэр: 50 адценняў вар'яцтва"—"Біблія пра сужэнства і сям'ю", "Эўтаназія ці добрая смерць"—"Асаблівыя дзеці—асаблівы дар", "Фемінізм: эмансіпацыя шчасця"—"Бацькоўства". Цэнтральным стэндам з'яўляўся рол-ап пад назвай "Два шляхі: што абярэш ты?" 

Хто не меў часу спыніцца ля выставы, набываў за ахвяру інфармацыйны дапаможнік па рухомай выставе, астатнія таксама бралі кніжачкі, каб бліжэй пазнаёміцца з іх зместам дома.   
Для слухачоў прапаноўвалася зрабіць запіс у кніге заўваг і прапаноў фонду. Вось што там прачытала:
- "Дзякую за выставу, за цікавую і даступную інфармацыю для дзяцей і дарослых. Нясіце праўду ў народ і няхай дапаможа вам Бог."
- "Спасибо большое за выставку. Считаю, что она полезна очень для молодёжи, которая ещё собирается создавать семьи. Выставка показывает, какие ценности по-настоящему нужно беречь." 
- "Радует, что есть такие молодые люди, что с трепетным отношением относятся к будущему Беларуси. Вы делаете очень нужное дело. Важно, чтобы молодая женщина, подарив жизнь ребёнку, была уверена в том, что она не останется одна в решении своих проблем, что она получит поддержку, в том числе и психологическую, как и в тот момент, когда делает выбор в пользу ребёнка. Да поможет вам Бог."
- "Вельмі карысная і патрэбная людзям справа і выстава. Дабро заўсёды перамагае зло. Ратаваць душы чалавечыя праз такія змястоўныя тлумачэнні—важна і жыццёва неабходна, асаб-ліва сёння. Выступоўцам і фонду "Адкрытыя сэрцы" шчыра зычу Божага бласлаўлення і чалавечай падтрымкі ў распаўсюдзе праўды. Хай перамагае жыццё!"

Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.


 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 909
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 671
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 642
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 721
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта