- 23.02.2011, 14:17,
- Пр 1 449
- Грамадства
- 0
-
5 лютага актавая зала Язненскай СШ была запоўнена тымі, хто прыйшоў на сустрэчу са сваім юнацтвам, школьнымі сябрамі і былымі настаўнікамі. А гэта і тыя, каму апошні званок празвінеў 10, 15, 20, нават 50 гадоў таму. У святочнай праграме гучалі песні, вершы. Для выпускнікоў падрыхтавалі цікавыя заданні. Камп’ютарныя тэхналогіі дазволілі зазірнуць у мінулае, па здымках успомніць школьнае жыццё.А потым яшчэ доўга працягваліся ўспаміны пра былое, размовы пра цяперашняе.
Выказваю словы ўдзячнасці Ірыне Анатольеўне Юршэвіч і яе памочнікам за цікавую праграму, за магчымасць хоць на імгненне спыніць хуткі бег нашага жыцця і акунуцца ў вір мінулых школьных гадоў.
Мікалай ШЧАРБІЦКІ
і выпускнікі 1991 года.