Авторизация
 

Работніца ААТ "Туркова" Марыя Дзмітрыеўна Гудак

+
Работница ОАО "Туркова" Мария Дмитриевна ГудакТое, што вясковыя дзяўчаты і хлопцы застаюцца ў родных мясцінах, успрымаецца як заканамернасць: бліжэй да бацькоў і знаёмых, звыклы з маленства лад жыцця. А вось калі сустракаеш на вёсцы прыезджага, адразу паўстае пытанне: што прывяло ў гэты куточак? Цікаўлюся пра тое і ў работніцы ААТ "Туркова" Марыі Дзмітрыеўны Гудак. 30 гадоў таму яна прыехала сюды з далёкай Украіны, працаўладкавалася даяркай і дагэтуль на адным рабочым месцы.

— Жывуць Гудакі на цэнтральнай сядзібе сельгаставарыства. Атрымалі ад гаспадаркі дом,—расказвае галоўны заатэхнік гаспадаркі  Святлана Валянок. -На МТФ "Гараўцы" за ёй замацавана 50 кароў. Дысцыплінаваная, не парушае  тэхналогію. Клапоціцца пра кожную "пяструшку" і адразу прыкмячае, калі якая захварэе. Імкнецца, каб і надоі былі высокімі, і малако якасным.  

—Вопытная, адказная, працавітая,—дадае дырэктар сельгаставарыства Віктар Сташкевіч.—За працягы перыяд работы надаіла шмат тысяч тон малака, ад рэалізацыі якога прадпрыемства атрымала немалую выручку. Яна ўжо на пенсіі, але яшчэ можа даць фору маладзейшым. Вялікі дзякуй ёй за працу, спадзяёмся на дапамогу і ў далейшым, бо знайсці вартую замену вопытнай даярцы няпроста. Марыя Дзмітрыеўна—шматдзетная маці, прычым, двое сыноў   замацаваліся ў нашай мясцовасці.

Кіраўнік гаспадаркі праводзіў да сядзібы руплівай працаўніцы. На ганку нечаканых візіцёраў сустрэла высокая жанчына з прыемнай усмешкай. Адразу заладзілася размова. У беларускую "трасянку" прыгожа ўплятаўся закарпацкі дыялект.
Са слоў М. Д. Гудак, ва Украіне на сяле людзей шмат, работы ўсім не хапае. У 17 гадоў далучылася да калектыву даярак, дзе шчыравала і яе маці. Ферма вялікая, чатырохрадны кароўнік, але дэфіцыту ў кадрах не было. Кожны аператар машыннага даення абслугоўваў толькі па 25 "рагуль"—невысокая нагрузка давала магчымасць больш людзей забяспечыць рабочым месцам. Маладой даярцы, у якой падрастала трое малых, "канкурыраваць" са сталымі было складана. Але не гэта палохала, а мізэрны заробак, якога не хапала нават на самае неабходнае. Таму і накіравалася ў Беларусь. 

Прыгадала даярка, што за савецкім часам наведвалася ў родныя мясціны ў пасёлак Бедэўля Цячаўскага раёна на транспарце, што вазіў з Туркова ва Украіну збожжа. Цяпер падтрымлівае сувязь з роднымі толькі па тэлефоне. Радуецца, калі па тэлебачанні паказваюць Закарпацце. Цікавіцца падзеямі на Данеччыне. Прыязджалі адтуль і ў Туркова бежанцы, але адна сям'я пераехала, а другая, калі суцішыліся баі, вярнулася назад.

—У Туркове з Закарпацця Марына Кураш,  Надзея Жураўская. Да нядаўняга часу тут жыла і мая блізкая суседка з пасёлка Бедэўля Лена Жук, але цяпер яна ў Полацку. Ніхто з украінцаў не адчувае сябе ў Беларусі  "чужынцам",—упэўнена М. Д. Гудак. 

Раней муж Марыі—Аляксандр працаваў у ААТ "Туркова" трактарыстам, камбайнерам. Але цяжка захварэў і цяпер на групе. Разам выхавалі шасцёра дзяцей: трое нарадзіліся ва Украіне і столькі ж—у Беларусі. Старэйшы Віталь атабарыўся ў Маскве. Астатнія—у сельскай мясцовасці. Раман шчыруе на трактары ў ААТ "Туркова". Тамара працуе даяркай у КУСП "Друйскі" Браслаўскага раёна. Там жа пасля заканчэння сельгастэхнікума ўладкавалася заатэхнікам і самая малодшанькая з дзяцей—Лена. Спецыяльнасць зоаінжынера ў Віцебскай ветакадэміі атрымала Міра, якая па размеркаванні трапіла ў ААТ "Дрыгучы". Таццяна па прафесіі цырульнік, аднак выбрала іншы творчы шлях—працуе ў Туркоўскім СДК. Жыве з матуляй. 

Вялікую сям'ю папоўнілі 9 унукаў. У жніўні бабуля і дзядуля чакаюць нараджэння дзясятага. Каб матэрыяльна іх падтрымаць, Марыя Дзмітрыеўна не дае сабе паслаблення ні дома, ні на ферме. Радуецца, што добры калектыў—побач Вольга Сачыўка, Вера Галавач, Іван Протас. Задавальняе і рэжым працы—даенне двухразовае, што дае магчымасць спланаваць справы дома. Гаспадыня імкнецца стварыць на зіму запасы: закансерваваць агуркі, памідоры, салянкі. Любіць збіраць ягады, грыбы. Забяспечвае журавінамі ўсіх дзяцей, лішкі здае нарыхтоўшчыкам.
Большая частка жыцця Марыі прайшла на Міёршчыне, якая  стала другой радзімай.  У Закарпацці засталіся дзяцінства, юнацтва, маладосць, цеплыня бацькоўскага дома і светлыя ўспаміны, якія сілкуюць душу.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымку: аператар машыннага даення з ААТ "Туркова" Марыя Гудак.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 598
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 608
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 605
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта