Авторизация
 

Пра сямейнае насілле

+
О семейном насилииПра сямейнае насілле гавораць, калі грубасць і жорсткасць рэгулярныя. Яно дастаткова распаўсюджана ва ўсім свеце. Гвалтоўнік прышчамляе ахвяру ў многім. Мэта—кантроль і запужванне. У 95% выпадкаў у катэгорыю бядотнікаў трапляюць жанчыны і дзеці. 
 
Якім насілле бывае?
Фізічнае: знявечванні, цялесныя пашкоджанні. Эмацыйна-псіхічнае: прыніжэнне, знявага, абраза, пагрозы, допыт, шантаж… Эканамічнае—адмова ад утрымання дзяцей, утойванне, канфіскацыя даходаў, рознае фінансавае прыцясненне. Сексуальнае—гвалт і боль праз адпаведныя дзеянні.
Як пазбегнуць?
* даведацца нумары тэлефонаў і адрасы сацыяльных цэнтраў, грамадскіх, рэлігійных і іншых арганізацый, спецыялістаў, якія могуць аказаць псіхалагічную, юрыдычную і медыцынскую дапамогу, а пры неабходнасці і ўкрыццё;
* сабраць ключы ад кватэры, дакументы, грошы і іншыя неабходныя  рэчы (адзенне, лекі) і схаваць у даступным, але бяспечным месцы—у родных, знаёмых;
* дамовіцца з надзейнымі суседзямі, каб выклікалі міліцыю, калі пачуюць характэрныя крыкі з кватэры;
* загадзя дамовіцца з роднымі, сябрамі ці знаёмымі (пажадана—невядомымі агрэсару) пра ўкрыццё, схаваць і знішчыць усе адрасы, якія дапамаглі б яму ў пошуках. Не збягайце з дома "у чым ёсць", непадрыхтаванасць вымусіць неўзабаве вярнуцца—як правіла, на вельмі нявыгадных для вас умовах;
* пастарацца прыняць усе меры, каб сведкамі, тым больш—ахвярамі не сталі дзеці. 

Патрэбна дапамога? Звяртайцеся!
Калі вам ці блізкім патрэбна псіхалагічная дапамога, звяртайцеся ў Міёрскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па тэлефоне даверу 4 21 44. Сталі ахвярай насілля? Можам прадаставіць часовы прытулак у крызісным пакоі. Размяшчэне кругласутачнае. Гарантуем канфідэнцыяльнасць, ананімнасць, бяспеку, даступнасць. Нашы кантакты: г. Міёры, вул. Камуністычная, 36-2. Тэлефоны 4 29 89, 4 21 44, 3 73 53 (кругласутачна). Памятайце, выйсце ёсць заўсёды! 
 
Фота для ілюстрацыі.



рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 448
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 481
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 62 128
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 947
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 625
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 131
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 200
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 сентября 2019
Александр, Алексей, Глеб, Давид, Ефим, Захар, Максим, Федор, Елизавета, Ираида, Раиса, Афанасий

Именины 17 сентября 2019
Александр, Василий, Григорий, Иван, Митрофан, Михаил, Моисей, Николай, Павел, Петр, Степан, Федор, Юлиан, Елена

Госці краін

free counters
Партнеры сайта