Авторизация
 

Першы сакратар пасольства Рэспублікі Казахстан Булат Каткенаў з сям'ёй ушанаваў памяць загінулых продкаў

+
Первый секретарь посольства Республики Казахстан Булат Каткенав с семьей почтил память погибших предковГэтая старажытная вёска штогод светлым майскім днём ушаноўвае памяць воінаў-вызваліцеляў і землякоў, што не вярнуліся з франтоў Вялікай Айчыннай. Сёлета ўрачыстасць да свята Перамогі тут мела свае асаблівасці, бо абноўлена афармленне брацкай магілы і чакаўся прыезд дэлегацыі казахскіх дыпламатаў з мэтай ушанавання сваіх землякоў, што загінулі пры вызваленні нашых мясцін.

Абедзенным часам малітоўным словам айца Васіля святкаванне пачалося пад гукі звонаў у Траецкай царкве, затым перамясцілася да брацкай магілы. Тут вядучымі сталі дырэктар Павяцкага СДК Алена Няміра і мастацкі кіраўнік гэтай установы Аліна Капуста. 

Дзень Вялікай Перамогі— свята для ўсіх нас,—засведчыла старшыня Узмёнскага сельскага Савета Таццяна Смулько.—Перамога над ворагам забяспечана дарагой цаной. 165 землякоў не вярнулася з франтоў Вялікай Айчыннай вайны. Яшчэ 198 вярнулася пераможцамі. На тэрыторыі сельсавета адбываліся жорсткія баі, у якіх загінула 188 воінаў Савецкай Арміі, прадстаўнікоў  розных рэспублік былога Саюза. Мы памятаем гэты ахвяры, мы ганарымся гераізмам народа і байцоў. Няхай кожны дзень для іх нашчадкаў будзе светлым і добрым.

Первый секретарь посольства Республики Казахстан Булат Каткенав с семьей почтил память погибших предков—На Міёршчыне працягваецца работа па ўвекавечанні памяці воінаў-вызваліцеляў, якія загінулі на нашай зямлі, вядзецца пошук імён да гэтага невядомых герояў, —гаварыў ля абеліска на брацкай магіле ваенны камісар раёна Сяргей Жабёнак.—Асноўныя баявыя дзеянні пры вызваленні Міёршчыны адбываліся ўздоўж Дзвіны ад Дзісны да Слабады, дзе рухаліся палкі 29-й і 270-й стралковых дывізій і іншыя воінскія падраздзяленні. Калі супраціўленне ворага ў Дзісне было зломлена за некалькі дзён і горад поўнасцю вызвалены ад захопнікаў 4 ліпеня, то баі за вышыню 135,9 у ваколіцах Слабады працягваліся больш тыдня і закончыліся толькі 13-га.

І асабістыя ўражанні: з вёскі Слабада родам маці Сяргея Іванавіча. Яна гарматную кананаду запомніла ў дзіцячым узросце і затым усё жыццё вельмі баялася нават раскатаў грому ў час навальніцы.
Сам Сяргей Іванавіч дзякуючы ўменню камп'ютарнага пошуку нямала зрабіў для таго, каб сталі вядомы падрабязнасці вызваленчага паходу Савецкай Арміі па тэрыторыі Міёршчыны  ліпеньскімі днямі 1944 года і імёны паўшых воінаў-вызваліцеляў.

Дарэчы, пры мінулым наведванні нашага раёна леташняй восенню, казахскія  дыпламаты прыпаднеслі раённаму ваеннаму камісару кнігу пра землякоў, што загінулі пры вызваленні Беларусі. І вось Сяргей Іванавіч у адказ на мітынгу ў Лявонпалі ўручыў прадстаўніку пасольства—першаму сакратару Булату Каткенаву спіс з 21 прозвішча казахстанцаў, што загінулі на Міёршчыне пры вызваленні раёна, 11 з іх знайшлі вечнае ўпакаенне ў Лявонпалі. Што асабліва ўразіла гасцей, у пасольскім выданні з гэтых 21 прозвішч названы ўсяго тры, а на мармуровых плітах у Лявонпалі за-пісаны імёны ўсіх 188 вядомых паўшых воінаў-герояў, сярод якіх і дзядуля дыпламата Касабай Каткенаў, радавы 3-га стралковага батальёна 975-га стралковага палка  270-й стралковай дывізіі. Ён непасрэдна перад вызваленнем Слабады не вярнуўся з бою ў час контратакі.

Некаторыя гэтыя і іншыя звесткі сталі вядомымі таксама дзякуючы мясцовым краязнаўцам. Іх на мітынгу прадстаўляў дырэктар Слабадской базавай школы Браніслаў Невяроўскі. Ён зачытаў некалькі прадстаўленняў аб ўзнагароджанні байцоў і афіцэраў баявымі ардэнамі за подзвігі ля гэтай вёскі. Вось у ваколіцах Слабады воін-мардвін захапіў штабную машыну з радыёстанцыяй і дакументамі; сувязіст-рускі у час бою ліквідаваў мноства пашкожданняў тэлефонных правадоў; лейтэнант-рускі, камандзір узвода адбіў дзве контратакі ворага і, хоць быў паранены, узняў у атаку сваіх байцоў, якія  захапілі перадавую лінію абароны немцаў; воін-беларус першым узняўся ў атаку і гранатамі знішчыў разлік станкавага кулямёта; кулямётчык-казах падавіў варожы дот; камандзір аддзялення са сваімі байцамі захапіў дарогу і ўстанавіў на ёй 20 мін; санінструктар вынес з поля бою 25 параненых і асабіста знішчыў пяць ворагаў…

Многія з гэтых герояў загінулі ў баях пад Слабадой, узнагароджаны пасмяротна.
Цяпер тую вышыню 135,9 можна выявіць толькі па карце, а ў ваенны час яна мела стратэгічнае значэнне, бо прыкрывала адход нямецкіх войск праз Дрысу на захад. Таму штурмаваць яе савецкім вайскам давялося больш дзён, чым, напрыклад, браць крэпасць Кенігсберг.
Першы сакратар пасольства Рэспублікі Казахстан Булат Каткенаў падзякаваў усяму беларускаму народу і ў прыватнасці жыхарам нашага раёна за тое, што мы паважаем памяць вызваліцеляў, выяўляем раней невядомыя імёны паўшых. Уражанне на дыпламата і членаў яго сям'і, іншых прадстаўнікоў пасольства зрабіла патрыятычнае выступленне піянераў Слабадской школы. Ужо пазней у прыватных размовах прагучала і такая думка: вось у Беларусі казахі не маюць перашкод ва ўшанаванні памяці сваіх землякоў, паважаюць сваіх вызваліцеляў беларусы. А як бы яны аддалі даніну павагі загінуўшым, напрыклад, на Украіне?
 
Ёсць аб чым задумацца. А 9 мая госці-казахі разам з мясцовымі беларусамі і гасцюючымі ў Лявонпалі расіянамі ўсклалі да абеліска на брацкай магіле жывыя кветкі і вянкі, пасадзілі Дрэва памяці, пад якое прывезлі па жменьцы зямлі  з родных мясцін, з магіл жонкі і сына Каткена Касабаева, ушанавалі памяць загінулых воінаў-вызваліцеляў хвілінай маўчання, памаліліся. Мяняюцца пакаленні, памяць застаецца.

Леанід МАТЭЛЕНАК.


скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 426
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 31 343
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 911
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 845
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 628
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 641
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 747
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 июля 2017
Иван, Павел, Петр, Федор, Алевтина, Валентина, Юлия, Яков

Именины 28 июля 2017
Василий, Владимир, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта