Авторизация
 

Прыбіралі на Набярэжнай у Міёрах

+
Убирали на Набережной в МиорахАзёрная роўнядзь, зеляніна паўвострава, блакіт неба ствараюць прывабны пейзаж, якім заўсёды любуешся, прагульваючыся па гарадской набярэжнай. У жывы малюнак прыроды ўносіць карэктывы чалавек. На воднай паверхні з'яўляюцца пластыкавыя бутэлькі, пакеты, шклянкі з-пад ёгуртаў і іншыя "яркія дэталі".
 
Штогод супрацоўнікі УП ЖКГ, на якіх ляжыць адказнасць за парадак у горадзе, вымушаны ачышчаць берагі набярэжнай. Шкоднікі не здаюцца, і сёлета зноў азёрную расліннасць разбавілі "плямы бескультур'я".

У барацьбу за чысціню ўключылася нераўнадушная працоўная моладзь горада. З граблямі, мётламі і вёдрамі супрацоўнікі з розных арганізацый і прадпрыемстваў сабраліся 6 мая ў другой палове дня ля былога "паплаўка". На першы погляд здавалася, што на ўборку рэштак расліннасці і накіданага туды смецця даволі вялікай кампаніі шмат часу не трэба. Аднак затрацілі каля дзвюх гадзін. 
За работу ўзяліся дружна. Паступова вырасталі кучы з бутэлек, шклянак і іншага пакінутага ў возеры смецця. Складалі ўсё ў вялікія пакеты і згружалі на прычэп трактара, прадастаўленага УП ЖКГ. 

Убирали на Набережной в МиорахШмат хто з прахожых звяртаў увагу на групу моладзі за працай, а некаторыя вадзіцелі віталі сігналам. Знаходзіліся і скептыкі. Нейкі мужчына выказаўся, што ўсё гэта паказуха і ніякай добрай волі тут няма. Але яго словы калі хто і пачуў, то не надаў увагі. 

Можа быць, хоць не вельмі вялікі, аднак важны ўнёсак у добрую справу зроблены. Пастараліся для гэтага маладыя супрацоўнікі райвыканкама, аддзела загса, дзіцячых садкоў №1 і №2, СШ №2, УП ЖКГ, ЦРБ, раёна газазабеспячэння, ТЦСАН, Міёрскага ПМС, гісторыка-этнаграфічнага музея, раёна электрасетак. Хочацца верыць, што працавалі не дарэмна, і спадзявацца на сумленнасць жыхароў і гасцей горада, якія наведваюцца на набярэжную парыбачыць, адпачыць ці проста пагуляць. Умець цаніць навакольнае хараство і падтрымліваць чысціню ў прыродзе—навука нескладаная, але вельмі важная і патрэбная.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 731
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 638
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 625
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта