Хирургическому отделению Миорской ЦРБ — благодарность

Хирургическому отделению Миорской ЦРБ — благодарностьПрыходзяць гады, з імі—хваробы. Чарговы раз звярнуўся да ўрачоў. Познім красавіцкім вечарам хуткая дапамога даставіла мяне з моцным болем у жываце ў хірургічнае аддзяленне райбальніцы.
 
Генадзь Трубач прафесійна ўстанавіў дыягназ, паклаў у бальніцу. Наступным днём, хоць і ў нядзелю, нада мной варажыў увесь персанал. Мала сказаць, што зрабілі ўсё магчымае. Тыдзень я ўважліва назіраў за работай медыкаў, яны вялікія малайцы. Загадчык аддзялення Іван Гарбачоў не толькі цудоўны хірург, але і выдатны псіхолаг. Са старшай вопытнай медсястрой Лёляй Адамовіч  згуртавалі калектыў адзінадумцаў, кожны супрацоўнік-асоба з высокімі маральнымі прынцыпамі. Клятва Гіпакрату для іх святая справа, дастойна лечаць хворых. Гэта не толькі маё меркаванне, але і ўсіх з палаты і аддзялення. 

Не паспела развіднець, як санітаркі наводзілі санітарыю. І так да позняй ночы. Я нават у думках параўнаў: прадстаўнікі Полацкага малаказавода рэгулярна выязджаюць на малочнатаварныя фермы вучыць даярак мыць посуд. А ў бальніцы падлога за суткі тройчы мыецца. 
Паважаныя Іван Міхайлавіч, Генадзь Цімафеевіч, Дзмітрый Іванавіч, Лёля Генадзьеўна, кожны супрацоўнік гэтага маналітнага калектыву, я вам вельмі ўдзячны за вялізную і высакародную службу людскому здароўю. 

Цудоўна, што мы зразумелі: галоўная фігура ў любой сферы—чалавек. Хто займаецца яго здароўем? Медыкі. Думаю, яны заслугоўваюць большай аплаты за сваю працу. Хочацца, каб на V Усебеларускім сходзе гэтае пытанне вырашылася. 
Фота для ілюстрацыі.
Фадзей ШЫМУКОВІЧ. 


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.