Посетили миорчанина-ветерана Антония Иосифовича Рубаника

Посетили миорчанина-ветерана Антония Иосифовича РубаникаПачатак сёлетняга вясенняга мая ўвабраў у сябе шмат свят і памятных падзей. Вось у панядзелак да нашых мясцін дайшла акцыя "Тут жыве ветэран", якую праводзіць Беларускі фонд міру. Школьнікі падрыхтавалі падарункі для былых удзельнікаў вайны ў рамках мерапрыемства "Дзякуй за Перамогу!" Свае вырабы прапанавалі пераможцам вядучыя калектывы райцэнтра. Адпаведныя віншаванні адрасавалі франтавікам і працаўнікам тылу раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў.

Усё гэта аб'яднаць у адзінае цэлае паімкнулася прадстаўнічая дэлегацыя пад кіраўніцтвам старшыні раённага савета ветэранскай арганізацыі Часлава Станіслававіча Кашкура і пры падтрымцы кіраўніка раённай арганізацыі Фонду міру Алы Пятроўны Смерцьевай, начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Таццяны Мікалаеўны Рымша і дырэктара  дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі "Міёрскі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі" Валянціны Анкудзімаўны Мітрафанавай.

Тых, каго адносяць да ганаровай кагорты ветэранаў вайны, на Міёршчыне засталося няшмат —толькі 19. 2 мая пачаўся іх аб'езд. Першым у райцэнтры наведалі Антонія Іосіфавіча Рубаніка. Ён ваяваў з ліпеня 1944 да красавіка 1945 у Войску Польскім, радавы, мінамётчык, мае нямала ўзнагарод. Цяпер падводзіць здароўе, вось і нядаўна набіраўся сіл у бальніцы. Але для свайго ўзросту (нарадзіўся ў 1924-ым) трымаецца маладцом. Вось да вугла яго дома, бо сам Антоній Іосіфавіч лічыць гэтае месца самым прыкметным з недалёкага перакрыжавання гарадскіх вуліц, работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аляксандр Аляксандравіч Крук прымацаваў першую на Міёршчыне маляўнічую шыльдачку ад Фонду міру з надпісам "Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуй за Перамогу!"
Гэты дом Антоній Іосіфавіч узвёў уласнымі рукамі тры дзясяткі гадоў таму, калі яшчэ працаваў на чыгунцы, тут гадаваў дзяцей, тут сустрэў паважаную старасць…

Посетили миорчанина-ветерана Антония Иосифовича РубаникаА вось Міхаіл Баляслававіч Чаркас родам з Браслаўшчыны, франтавік, браў Берлін, усе сіла аддаў выхаванню падрастаючага пакалення. Будучы настаўнікам пачатковых класаў, удастоены звання заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь. Удзельнічаў у двух настаўніцкіх з'ездах—рэспубліканскім у Мінску і саюзным у Маскве. Не так даўно перабраўся ў Міёры да дачкі. Але як натура творчая працягвае тварыць. Калісьці напісаў кнігу "Памятаецца" пра ўласнае слабодкаўскае дзяцінства, потым выдаў зборнікі вершаў "Будни нашей деревушки" з краявідамі Слабодкі на вокладцы, апошнімі свет пабачылі "Снова будни нашей деревушки"—таксама вершы, але ўжо з выявамі Міёр. Цяпер "у працы" франтавая аповесць. Пра яго творчасць як народнага майстра можна пісаць асобную кнігу…
Вось і на доме па вул.Камсамольскай з'явілася яшчэ адна шыльдачка "Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуй за Перамогу!"
У гэты ж дзень віншаванні, сувеніры і падарункі, памятныя шыльдачкі прыпаднесены працаўніцы тылу Соф'і Фёдараўне Шкетавай, былому размінёру Аляксандру Емяльянавічу Лапечанкаву, колішнім партызанкам Лідзіі Аляксандраўне Багданавай, Глафіры Васільеўне Качан.
Памятаем, цэнім, паважаем, схіляем галова ва ўдзячнасці.

Леанід МАТЭЛЕНАК. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.