Авторизация
 

Міёрская раённая Дошка гонару

+
Раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне "Аб занясенні на Дошку гонару Міёрскага раёна". 
Па выніках работы за 2015 год прызавыя месцы прысуджаны:
-сярод арганізацый прамысловасці першае месца—філіялу Міёрскі хлебазавод ААТ "Віцебскхлебпрам" (дырэктар С. А. Матэленак). Калектыў прадпрыемства заносіцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваецца Ганаровай граматай райвыканкама;
-сярод арганізацый сельскай гаспадаркі і аблугоўваючых яе галін першае месца—ААТ "Туркова" (дырэктар В. І. Сташкевіч). Калектыў заносіцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваецца Ганаровай граматай райвыканкама. Другое месца—ААТ "Дрыгучы" (дырэктар У. У. Жылінскі);  
-сярод арганізацый будаўніцтва першае месца—філіялу "Міёрскае ДРБУ №203" КУП "Віцебскаблдарбуд" (дырэктар А. А. Сівіцкі). Калектыў дарожнікаў заносіцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваецца Ганаровай граматай райвыканкама;
-сярод арганізацый сувязі першае месца—Міёрскаму раённаму вузлу электрычнай сувязі Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам" (начальнік Р. Ф. Пухальскі). Калектыў заносіцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваецца Ганаровай граматай райвыканкама;
-сярод устаноў адукацыі першае месца—гарадской ДУА "Міёрская СШ №3" (дырэктар В. Г. Атрошка), сельскай—ДУА "Дворнасельская дзіцячы сад-сярэдняя школа" (дырэктар А. С. Кляшчонак), сярод дашкольных устаноў—ДУА "Міёрскі яслі-сад №1" (загадчыца Р. М. Дзярко). Калектывы СШ №3, Дворнасельскай ДС-СШ і Міёрскага яслі-садка №1 заносяцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваюцца Ганаровымі граматамі райвыканкама;
-сярод устаноў культуры першае месца—Дзісенскаму гарадскому Цэнтру культуры ДУК "Міёрская цэнтралізаваная клубная сістэма" (дырэктар А. А. Астукевіч). Калектыў заносіцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваецца Ганаровай граматай райвыканкама;
-сярод устаноў медыцыны першае месца—Канцэраўскаму фельчарска-акушэрскаму пункту УАЗ "Міёрская ЦРБ" (загадчыца Н. П. Шчарбіцкая). Калектыў ФАПа заносіцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваецца Ганаровай граматай райвыканкама;
-сярод кандыдатаў ад Міёрскага раённага Савета дэпутатаў першае месца—Павяцкаму сельскаму Савету дэпутатаў (старшыня Л. І. Гардзель). Калектыў заносіцца на раённую Дошку гонару і ўзнагароджваецца Ганаровай граматай райвыканкама. 

На раённую Дошку гонару заносяцца партрэты наступных перадавікоў вытворчасці і сацыяльнай сферы:
 
Миорская районная Доска почетаАлена Эдвардаўна ДУЛІНСКАЯ

Бібліятэкар Чапукоўскай сельскай бібліятэкі. У бібліятэчнай сістэме з 2001 года. Да абавязкаў ставіцца адказна. Добра арыентуецца ў кніжным фондзе, уважлівая да чытачоў, стараецца задаволіць іх запыты. Пастаянна шукае новыя шляхі прыцягнення чытачоў, выкарыстоўвае розныя формы і метады работы. Абслугоўвае інвалідаў і пенсіянераў на даму. Распрацавала індывідуальную праграму "Здароўе кожнага—здароўе краіны". Мэта—весці прафілактычную работу з дапамогай інфармацыйных рэсурсаў. Пры бібліятэцы дзейнічае клуб "Умелыя рукі". Дзеці цікава праводзяць час за рукадзеллем. Вядзецца значная работа па добраўпарадкаванні тэрыторыі.
 
Миорская районная Доска почетаАнтон Іванавіч ПРОТАС

Трактарыст-машыніст ААТ "Туркова". Працуе ў гаспадарцы з 2005 года. Зарэкамендаваў сябе адказным работнікам з беражлівым стаўленнем да тэхнікі, якая ў яго заўсёды ў добрым стане. Па нарыхтоўцы травяністых кармоў кожны год дасягае высокіх паказчыкаў. Неаднаразова перамагаў у раённым спаборніцтве. У 2015 годзе на КПР-9 паклаў траву ў пракосы на 868 га і заняў 1 месца ў раёне па касьбе траў. Заўсёды аказвае неабходную дапамогу гаспадарцы і калегам па працы. З вялікай адказнасцю вырашае пастаўленыя перад ім задачы. Асабістымі адносінамі да работы і людзей стварае спрыяльны клімат і добрую працоўную атмасферу ў калектыве.
 
Миорская районная Доска почетаМіхаіл Пятровіч ПАНКРАТ

Галоўны аграном ААТ "Пад'ельцы". На пасадзе з чэрвеня 2008 года. Адказны, умела прымяняе веды на практыцы. Арганізуе выкананне мерапрыемстваў па павышэнні ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур, урадлівасці глеб, рацыянальным выкарыстанні рабочай сілы, тэхнікі, пра-вільным прымяненні арганічных і мінеральных угнаенняў, сродкаў аховы раслін. Уважлівы да дзелавых прапаноў і крытычных заўваг падначаленых. Настойлівы ў дасягненні пастаўленых мэт, узважаны ў прыняцці рашэнняў. У 2015 годзе ў ААТ "Пад'ельцы" з плошчы 1150 га намалочана 6000 тон зерневых і зернебабовых культур пры ўраджайнасці 52,2 ц/га. У выніку—першае месца па ўраджайнасці ў раёне.
 
Миорская районная Доска почетаАлена Іванаўна КІРЫЛАВА

Начальнік аддзела грамадскага харчавання Міёрскага райспажыўтаварыства. Працоўная дзейнасць у арганізацыі пачалася ў 2006 годзе з абавязкаў кандытара ў кандытарскім цэху. Пасля займала пасады інжынера-тэхнолага, экспедытара па перавозцы грузаў, камерцыйнага агента. Аддзел грамадскага харчавання ўзначаліла ў красавіку 2013-га. Да абавязкаў ставіцца з вялікай адказнасцю, зацікаўлена ў выкананні пастаўленых мэт. Разам з патрабавальнасцю і дзелавітасцю ёй уласцівы ветлівасць і добразычлівасць. У 2015 годзе па тэмпах росту тавараабароту грамадскага харчавання Міёрскае райспажыўтаварыства стала другім у вобласці. 
 
Миорская районная Доска почетаВіктар Паўлавіч ІСАКОВІЧ

Трактарыст па падрыхтоўцы лесасек, трылёўцы і вывазцы лесу УП ЖКГ. На прадпрыемстве працуе са студзеня 2003 года. Зарэкамендаваў сябе дысцыплінаваным, выканаўчым, ветлівым, тактоўным, неканфліктным. Даручаны ўчастак работы выконвае ў поўным аб'ёме. Няма патрэбы ў кантролі за якасцю яго работы з боку кіраўніцтва. У калектыве карыстаецца заслужаным аўтарытэтам. Пастаянна заахвочваўся з нагоды прафесійнага свята работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і прэміраваўся па выніках работы за год. 
 
Миорская районная Доска почетаНаталля Генадзьеўна АНЕЦЬКА

Настаўнік ДУА "Міёрская СШ №3". Педагагічны стаж—24 гады, у СШ №3 з 2010-га. Высокакваліфікаваны, граматны спецыяліст. Урокі ўсебакова прадуманыя, адрозніваюцца канкрэтнасцю дыдактычных задач, практычнай скіраванасцю. Шмат год кабінет абслугоўваючай працы, якім яна загадвае, перамагае ў школьным конкурсе на лепшае прадметна-развівальнае асяроддзе, а ў 2015-м заняў 1 месца і ў раённым конкурсе. Кіруе творчай групай настаўнікаў абслугоўваючай працы раёна, трэнер каманды па падрыхтоўцы навучэнцаў да абласнога этапу алімпіяды. Пад кіраўніцтвам педагога працуе гурток "Вясёлка рукадзелля", удзельнікі якога пастаянна прадстаўляюць творчыя работы на розныя конкурсы.
 
Миорская районная Доска почетаРуслан Рышардавіч ВІШНЕЎСКІ

Машыніст аўтамабільнага крана ДКУБП "Міёрская ПМК-55". Працоўную дзейнасць на прадпрыемстве пачаў у 2006 годзе з падсобнага рабочага. На цяперашнюю пасаду прызначаны ў чэрвені 2011-га. Зарэкамендаваў сябе адказным, дасведчаным спецыялістам. Высокія вынікі ў рабоце натхняюць калег, сярод якіх карыстаецца заслужаным аўтарытэтам. Умее знайсці падыход да людзей рознага ўзросту. Настойлівы ў давядзенні справы да належнага выніку, умее граматна размяркоўваць працоўны час. Прымае актыўны ўдзел у жыцці калектыву, перадае моладзі свой вопыт, навучае майстэрству. Неаднаразова заахвочваўся за поспехі ў працы.
 
Миорская районная Доска почетаЛеанід Яўстаф'евіч КРУК

Вадзіцель ААТ "Дрыгучы". У гаспадарцы заняты з 1973 года. Дысцыплінаваны і сумленны работнік, беражліва і адказна ста-віцца да замацаванай за ім тэхнікі. Па перавозцы травяністых кармоў заўсёды мае высокія паказчыкі. У 2015 годзе на грузавой машыне МАЗ 555-142 транспар-ціраваў травяністых кармоў ў пераразліку на зялёную масу 3870 тон, у перыяд уборачнай кампаніі даставіў з палеткаў 1221 тону зерня. Жыццярадасны і чулы чалавек, з павагай ставіцца да прафесіі вадзіцеля. Вызначальныя рысы—стараннасць і працавітасць, ветлівасць і сціпласць. Карыстаецца аўтарытэтам у калег і вяскоўцаў.
 
Миорская районная Доска почетаАлена Валянцінаўна ТАМАШЭВІЧ

Жывёлавод ААТ "Гвардзей-скі". Працоўную дзейнасць у гаспадарцы пачала ў 1984 годзе. Ёй уласцівы працавітасць і добрасумленныя адносіны да работы. Валодае арганізатарскімі здольнасцямі, цікавіцца новымі тэхналогіямі жывёлагадоўлі. Шмат увагі надае санітарнаму стану рабочага месца. На працягу апошніх трох год займае прызавыя месцы ў раённым спаборніцтве сярод работнікаў жывёлагадоўлі, занятых на адкорме буйнарагатай жывёлы. Абслугоўвае 154 галавы БРЖ, з мінулага года дадаткова даглядае 103 цялят на дарошчванні. У 2015-м забяспечыла сярэднясутачную прывагу на адкорме ў 714 грамаў, валавую прывагу—38 770 кг. Сярэднясутачная прыбаўка маладняку на дарошчванні склала 736 грамаў, валавая—33 553 кг. 
 
Миорская районная Доска почетаЮрый Яраслававіч ГАРАВЕЦ

Электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання ААТ "Міёрскі камбікормавы завод". Электраманцёрам працуе больш за 20 год, на прадпрыемстве заняты з кастрычніка 2006-га. Граматны, працавіты, выканаўчы работнік. Аператыўна спраўляецца з пастаўленымі задачамі, імкнецца вывучаць і засвойваць новыя метады вытворчасці работ. Здольны хутка прыняць граматнае рашэнне пры ўзнікненні праблем. З калегамі паводзіць сябе тактоўна і паважліва. Па выніках 2015 года занесены на Дошку гонару прадпрыемства і ўзнагароджаны Ганаровай граматай гендырэктара ДА "Віцебскі канцэрн "Мяса-малочныя прадукты".
 
Миорская районная Доска почетаКлаўдзія Іванаўна ГРАКОВІЧ

Вядучы спецыяліст па актыўных банкаўскіх аперацыях аддзела кліенцкага менеджменту разлікова-касавага цэнтра №16 у           г. Міёры філіяла ААТ "Белагра-прамбанк". У сістэме працуе з мая 2012 года. Ініцыятыўны, адказны спецыяліст. Да вырашэння вытворчых пытанняў падыходзіць кампетэнтна і граматна. Пастаянна звяртае ўвагу на ўкараненне ў практыку новых, найбольш сучасных форм і метадаў. Умее весці дзелавыя перагаворы з абслугоўваемай кліентурай, наладжваць адносіны з прадстаўнікамі іншых прадпрыемстваў і арганізацый пры вырашэнні вытворчых задач. Стварае вакол сябе здаровы псіхалагічны клімат, карыстаецца аўтарытэтам і павагай сярод калег і кліентаў банка. 
 
Миорская районная Доска почетаФёдар Аляксандравіч ПЯТРОЎ

Вадзіцель пагрузчыка, спецыяліст 6 разраду УП "Міёрскае ПМС". Стаж работы на прадпрыемстве—28 гадоў і 10 месяцаў. Граматны работнік, заўсёды спраўляецца з даручанай справай. На замацаваным пагрузчыку "Амкадор 342С4" выконваў работы па будаўніцтве і рэканструкцыі аб'ектаў ААТ "Нафтан" у г. Наваполацку, прымаў удзел у падрыхтоўцы будаўнічай пляцоўкі металургічнага завода г. Міёры. З пачуццём высокай адказнасці ставіцца да работы, беражліва адносіцца да замацаванай за ім тэхнікі. Дысцыплінаваны, старанны, настойлівы ў выкананні справы. Карыстаецца заслужаным аўтарытэтам і павагай сярод калег.
 
Миорская районная Доска почетаМіраслава Антонаўна КУНЦЭВІЧ

Урач-тэрапеўт участковы (загадчык тэрапеўтычнага аддзялення) паліклінікі УАЗ "Міёрская ЦРБ". У раённай сістэме аховы здароўя з 1980 года. Спецыяліст з высокай тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкай па тэрапіі. Ёй уласцівы высокая адказнасць, дысцыплінаванасць, добразыч-лівыя і ўважлівыя адносіны да пацыентаў, безадмоўнасць у аказанні медыцынскай дапамогі. Важнае месца адводзіць ранняму выяўленню сардэчна-сасудзістых і анкалагічных захворванняў, сухот, часовай непрацаздольнасці і першаснай інваліднасці, павышенню якасці і эфектыўнасці дыспансерызацыі пацыентаў з хранічнымі захворваннямі. Карыстаецца аўтарытэтам сярод калег і насельніцтва раёна.
 
Миорская районная Доска почетаВалерый Зыгмундавіч КАСКЕВІЧ

Вадзіцель ААТ "Мерыца". З гаспадаркай звязаны ўвесь яго працоўны шлях, які пачаўся ў 1990 годзе. Дысцыплінаваны, добрасумленны, старанны і прынцыповы работнік. Беражліва і ўмела эксплуатуе сельскагаспадарчую тэхніку, своечасова і якасна праводзіць тэхнічнае абслугоўванне і рамонт. Штогод дасягае высокіх паказчыкаў па перавозцы зерня. У 2015-м даставіў з палеткаў 3691 тону, стаў пераможцам абласнога спаборніцтва сярод вадзіцеляў сельскай гаспадаркі па выніках года. Неаднаразова ўзнагароджваўся каштоўнымі падарункамі, Ганаровымі граматамі райвыканкама, упраўлення райсельгасхарчу. Заслужыў павагу калектыву і аднавяскоўцаў.



















рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 605
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 304
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 540
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 563
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 894
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта