Авторизация
 

Дома павінна быць бяспечна і спакойна ці рэйд па сем'ях Міёршчыны

+
Дома должно быть безопасно и спокойно или рейд по семьям МиорщиныШто патрэбна ў доме? Электрычнасць, халадзільнік, кветкі, кот… У кожнага гаспадара свае ўяўленні пра ўтульнасць, камфорт і спосабы іх стварэння. Але ёсць абавязковая для ўсіх умова—дома павінна быць бяспечна і спакойна. На гэтым завастралася ўвага падчас акцый "За бяспеку разам" і "Дом без гвалту". 
 
Прадстаўнікі зацікаўленых служб наведалі шматдзетныя, апякунскія і сем'і, у якіх дзеці знаходзіліся ці застаюцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У рэйд па Перабродскім сельсавеце адправіліся  дырэктар раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Валянціна Рымдзёнак, старшы ўчастковы інспектар ІСН Аляксандр Курдутаў, інспектар ІНіП РАНС Уладзімір Рачыцкі і карэспандэнт раённай газеты.
 
Завіталі да шматдзетнай маці. Жанчына адна выхоўвае траіх дзяцей. Старэйшаму сыну хутка 14, малодшай дачушцы—10 месяцаў. Першае, што цікавіць інспектара Уладзіміра Рачыцкага—наяўнасць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і стан печы. АПА ў парадку, а вось печку неабходна рамантаваць, бо наступны ацяпляльны сезон наўрад ці  "вытрымае". Гаспадыня згодна і ўпэўнівае, што наймае памочнікаў у гэтай справе. Дроў у двары хапае, толькі ляжаць яны пад адкрытым небам і мокнуць пад дажджом. "Прабачце, а ў сувязі з чым візіт?"—пытаецца жанчына. Яе хваляванне зразумелае. Раней сям'я знаходзілася на ўліку як нядобранадзейная з-за схільнасці маці да алкаголю. Пасля сітуацыя змянілася да лепшага і больш не абвастралася.

З-за нераўнадушных адносін да спіртнога трапіла на ўлік і наступная сям'я. Цяпер са шкодных звычак у маці засталіся цыгарэты. Выкурыць чарговую вырашыла на аўтобусным прыпынку, вяртаючыся з працы. Там яе і засталі. Праехалі да дома. Не так даўно з-за няспраўнасці печкі тут здарылася загаранне. Да прыезду выратавальнікаў гаспадары паспелі патушыць агонь. Праблема з ацяпленнем вырашана. Са спіртным не зусім. Жанчына сцвярджае, што не ўжывае, а вось муж час ад часу да чаркі прыкладваецца. Скандалаў, па словах гаспадыні, у сям'і не ўзнікае. У першую чаргу трэба думаць пра дачушку-другакласніцу. 

Заходзім у чарговы дом, чый адрас пазначаны ў спісе. Пад адным дахам пражываюць мужчына і жанчына, шлюб паміж якімі скасаваны, але сямейныя адносіны захоўваюцца. Абодва працуюць у мясцовай гаспадарцы, аднак матэрыяльнае становішча вельмі складанае. Некалькі месяцаў не плацілі заробак. Між тым трэба гадаваць сына-чацвёртакласніка. Старэйшая дачка атрымлівае будаўнічую спецыяльнасць. Валянціна Рымдзёнак прапаноўвае звярнуцца за адраснай дапамогай. Трэба збіраць даведкі, што зусім "не натхняе" гаспадыню. Наконт заўваг па пажарнай бяспецы—замяніць элемент сілкавання ў АПА і правесці касметычны рамонт печы.

У доме, дзе двое малых дзяцей, пахне цыгарэтным дымам. Гаспадару робяць заўвагу і папярэджваюць наконт небяспекі курэння ў ложку. Дзеці пакуль дома. Дзяўчынка-трэццякласніца вучыцца ў другую змену, а хлопчык ляжаў з прастудай. Маці не засталі, на працы знаходзілася. Мужчына дзецям не родны бацька, аднак, па словах дзяўчынкі, іх не крыўдзіць. Як заўважыла пасля Валянціна Васільеўна, раней жанчына жыла з іншым сужыцелем у іншай вёсцы. Калі змяніла месца жыхарства і спадарожніка жыцця, сітуацыя палепшылася.
"Корань зла" ў наступнай сям'і—мужчына. Не раз на іх адрас прыязджала міліцыя, каб супакоіць нецвярозага скандаліста. "Крыху папіў…"—не тоіць гаспадар, якога засталі дома. Адзначае, што цяпер усё  спакойна. У сям'і трое дзяцей, жонка ў водпуску па доглядзе за малодшым. Муж працуе, зарабляе. У доме акуратна. Адзінае, што патрабуецца—навесці парадак у асабістых адносінах, тады ў супрацоўнікаў дзяржорганаў не застанецца падстаў для наведвання.

Уразіў візіт на апошні адрас. Тут пражываюць муж і жонка з 16-гадовай дачкой, родным бацькам якой мужчына не з'яўляецца. У доме ўтульна, прыемны пах, чыста і светла. Бачна, што ў гаспадароў ёсць густ і ўмелыя рукі. Што не так і чаго не хапае? Канфлікты і скандалы, адсутнасць цеплыні і разумення. Муж звяртаўся ў міліцыю, скардзіўся, што жонка часта не начуе дома. Як патлумачыў інспектар ІСН Аляксандр Курдутаў, па сутнасці, у кожнага з іх цяпер асобнае асабістае жыццё, а аб'ядноўвае толькі агульная жылплошча, дзе перыядычна і здараецца высвятленне адносін. У выніку муж вырашыў скасаваць шлюб. Як бачна, матэрыяльны дабрабыт на надвор'е ў доме часам ніяк паўплываць не можа.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 613
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 562
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 581
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 911
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта