Авторизация
 

Вязе дзяцей па дарогах Язненшчыны да ведаў

+
Везёт детей по дорогам Язненщины к знаниямНа гадзінніку 6:45. У кагосьці ў гэты час толькі звініць будзільнік, а вадзіцель школьнага аўтобуса Васіль Сінкевіч ужо выпраўляецца ў дарогу. З суседніх з Язнам вёсачак Канцэрава, Басянкі, Курылавічы, Вугальнікі, Дарожкі, Аўласенкі трэба своечасова даставіць дзяцей у школу і садок. Падводзіць сваіх юных пасажыраў ніяк нельга.
 
Другі дзясятак год Васіль Іванавіч калясуе па родных язненскіх ваколіцах. Штодня адольваецца адлегласць у 171 кіламетр. Якраз да Віцебска даехаць можна. Два рэйсы робіць з раніцы і 4 пасля абеду. Дарогі знаёмыя да кожнай канаўкі. 
—Дажджлівай парой складаней, больш часу на паездкі затрачваецца. Лепш за ўсё пахмурнае сухое надвор'е, калі і сонца не слепіць, і дарогі не размываюцца,—гаворыць вопытны вадзіцель.—Вядома, адказнасць высокая. Пасажырамі задаволены, у дарозе ўсе паводзяць сябе добра. І работа па душы. Калі б не падабалася, наўрад ці стаў ездзіць.

Вадзіцельскі стаж напрацоў-ваўся яшчэ ў мясцовым сельгаспрадпрыемстве. Пасля прапанавалі работу ў школьнай кацельнай. А калі з'явіўся аўтобус, сеў за баранку і не адпускае яе да цяперашняга часу.
Са 113 вучняў Язненскай школы большая частка на падвозе. Агульная колькасць пасажыраў разам са школьнікамі і выхаванцамі садка—82.
З апошняга рэйса вяртаецца ў 17:30. Пакідае аўтобус у гаражы, пад які прыстасавалі школьную цяпліцу, што пуставала, і адпраўляецца дадому. Трэба дапамагчы жонцы са справамі па гаспадарцы. Двое дарослых сыноў жывуць у Наваполацку, пра бацькоў не забываюць.
Нягледзячы на штодзённы ранні пад'ём і доўгі маршрут, Васіль Іванавіч кажа, што за дзень не стамляецца. Прызвычаіўся да такога распарадку.

—Дні хутка ляцяць, нават не заўважаеш,—дзеліцца субяседнік.
За рулём цяперашняга аўтобуса восем год. Гэта яго другі "сябар". Прыгадвае, што па першым сумаваў.
—Прывыкаеш да тэхнікі,—кажа вадзіцель.—Аўтобус нібы родным становіцца. Вядома, шкада, калі развітвацца даводзіцца.
Шчырыя словы пацвярджаюцца справай. Аўтобус у Васіля Іванавіча дагледжаны. Клапоціцца пра яго належны выгляд, перажывае з-за паломак.
Доўга гутарыць не атрымліваецца. На парозе школы сабраліся чарговыя пасажыры. Час адпраўляцца ў рэйс.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 888
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 665
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 640
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта