Пожаловали на пожарный аварийно-спасательный пост №15 в Язно

Пожаловали на пожарный аварийно-спасательный пост №15 в ЯзноНа пажарны аварыйна-выратавальны пост №15 у Язне завіталі напрыканцы сакавіка. Надвор'е стаяла пахмурнае, вось-вось чакаўся дождж. Таму камандзір аддзялення Арцём Маляўка і вадзіцель Уладзімір Кавалеўскі, якія з раніцы заступілі на дзяжурства, трывожных званкоў наконт падпалу травы не чакалі. Між тым з надыходам вясны некалькі разоў выязджалі на падобныя выклікі. 

— Штогод гэта набалелая праблема. І не толькі для нашага паста,—расказвае Уладзімір Станіслававіч.—Як правіла, падпальваюць траву не наўмысна. Паляць смецце, затым і трава загараецца. А калі агонь пачынае на дом насоўвацца, клічуць на дапамогу. Сёлета ў адну з цёплых і сонечных сакавіцкіх нядзель за змену тройчы выязджалі тушыць траву ў розныя населеныя пункты сельсавета. Што да пажараў у жылым сектары, у лютым спяшаліся ў Амбросенкі. Пажылая гаспадыня вытапіла печ, зачыніла заслонку і пайшла да суседкі. А дом загарэўся. Да нашага прыезду агонь пашкодзіў будынак.

Пожаловали на пожарный аварийно-спасательный пост №15 в Язно—Калі едзеш на пажар, думкі кожны раз пра тое, каб у доме людзей не было, каб без чалавечых ахвяр абышлося,—дзеліцца камандзір аддзялення.
У радах выратавальнікаў Арцём Маляўка з кастрычніка мінулага года. Можна сказаць, праходзіць "курс маладога байца". Пра пачэсную справу ратаваць людзей і змагацца з вогненнай стыхіяй задумаўся яшчэ падчас вучобы ў Глыбоцкім прафліцэі. Атрымаў там спецыяльнасці вадзіцеля, механіка і муляра… і адправіўся ўладкоўвацца на службу ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Прапанавалі месца на ПАВП №15 у Язне. З роднага Дворнага Сяла дабірацца далекавата, аднак адлегласць не напалохала.

—Адрэналін б'е,—расказвае малады супрацоўнік пра першыя прафесійныя ўражанні.—Вядома, здараліся цяжкасці. Тую ж пажарную машыну вывучыць: у якім адсеку што знаходзіцца—адразу складана. Між тым у выпадку надзвычайнай сітуацыі нельга разгубіцца. Трэба дзейнічаць хутка і ўпэўнена. Удзельнічаў у тушэнні пажару, на выклік у Дзісну выязджалі.

"Геаграфія выратавання" ў супрацоўнікаў язненскага паста выходзіць за межы сельсавета і нават раёна. Дапамагаюць пераадольваць надзвычайныя сітуацыі калегам з Глыбоцкага і Полацкага раёнаў. 

—Ёсць план прыцягнення сіл і сродкаў. Калі гарыць дом, трэба задзейнічаць 4 машыны з бліжэйшых падраздзяленняў,—тлумачыць Уладзімір Станіслававіч.—У Полацкім раёне самая дальняя кропка, куды выязджалі, Ветрынскі сельсавет.

Прапаршчык унутранай службы Уладзімір Кавалеўскі ў мінулым годзе адзначыў прафесійны юбілей. Першая старонка яго службовай біяграфіі адгарнулася ў 1995 го-дзе. З таго часу туды ўпісалася шмат падзей. Пабачыць давялося многае, але, як сам адзначае, прывыкнуць да надзвычайных сітуацый і іх наступстваў немагчыма. Не выклікае даверу ў вопытнага супрацоўніка і дождж.

—Нават у такое надвор'е пажары здараюцца,—заўважае субяседнік.—Аднак самы напружаны і складаны перыяд для выратавальнікаў і тэхнікі—марозныя дні. 

Пакуль тэлефон "адпачывае" ад трывожных званкоў, на пасту сумаваць не даво-дзіцца. У распарадку дня прапісаны абход тэрыторыі, догляд за тэхнікай, выкананне розных нарматываў. Пастаянна ўдасканальваюцца навыкі і ўменні, неабходныя падчас ліквідацыі надзвычайных сітуацый. 

Уладзімір Кавалеўскі дэманструе замацаванне выратавальнай вяроўкі за канструкцыю. Так называецца адзін з нарматываў. На "выдатна" вузел трэба завязаць за тры секунды. Здаецца, нічога складанага. Спрабую паўтарыць—не атрымліваецца. Нават у такой справе, якая на першы погляд здаецца лёгкай і простай, патрэбна мець навык, падмацаваны пастаяннай практыкай.
 
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.